Вы тут

Вельмі патрэбныя ўрокі


Гіс­то­рыя на­шай гім­на­зіі, якой сё­ле­та спаў­ня­ец­ца 91 год, — гэ­та гіс­то­рыя жыц­ця лю­дзей, што ад­да­лі свае сі­лы, ве­ды, умен­ні на роск­віт шко­лы, на вы­ха­ван­не да­стой­ных па­ка­лен­няў вуч­няў. Іх ім­ёны за­хоў­ва­юц­ца не толь­кі на па­пе­ры, але і ў сэр­цы кож­на­га з нас. Ва ўсіх вуч­няў на слы­ху і ім­ёны зна­ка­мі­тых вы­пуск­ні­коў як да­ва­ен­най, так і пас­ля­ва­ен­най шко­лы: Аляк­санд­ра Жу­ры­ка, Анд­рэя Ку­рэй­чы­ка, Ана­то­ля Ляў­ко­ва, Ар­ту­ра Воль­ска­га і ін­шых.

12-37

12-37

 

Ры­ма Шарш­нё­ва — ад­важ­ная пар­ты­зан­ка, якая за­кры­ла са­бой амб­ра­зу­ру фа­шысц­ка­га дзо­та, вы­ра­тоў­ва­ю­чы ка­ман­дзі­ра пар­ты­зан­ска­га атра­да, бы­ла вы­пуск­ні­цай шко­лы № 25 імя А.Чар­вя­ко­ва, што іс­на­ва­ла яшчэ да вай­ны. Да 20-год­дзя Пе­ра­мо­гі ў 1965 го­дзе Ука­зам Прэ­зі­ды­у­ма Вяр­хоў­на­га Са­ве­та БССР но­вай шко­ле бы­ло пры­свое­на імя гэ­тай ад­важ­най ге­ра­і­ні.

Дзень па­мя­ці Ры­мы Шарш­нё­вай ад­зна­ча­ец­ца кож­ны год, і гэ­ты не быў вы­клю­чэн­нем. На­ву­чэн­цы су­стрэ­лі­ся з род­ны­мі і бліз­кі­мі Ры­мы Іва­наў­ны, якія заў­сё­ды з'яў­ля­юц­ца ша­ноў­ны­мі гас­ця­мі ў на­шай шко­ле. Пры­яз­джа­ла дэ­ле­га­цыя з Лю­ба­ні з гім­на­зіі № 1, вуч­ні якой да­гля­да­юць ма­гі­лу сла­ву­тай пар­ты­зан­кі. На свя­це пры­сут­ні­ча­лі ве­тэ­ра­ны Вя­лі­кай Ай­чы­най вай­ны і пра­цы, ко­ліш­нія не­паў­на­лет­нія вяз­ні. Пе­рад гэ­тым быў пра­ве­дзе­ны ме­сяч­нік, пры­све­ча­ны Ры­ме Іва­наў­не. Рых­та­ва­лі­ся лі­та­ра­тур­на-му­зыч­ная кам­па­зі­цыя, кон­кур­сы «ба­я­вых ліст­коў», най­леп­шых са­чы­нен­няў і вер­шаў. Гэ­ты дзень па­мя­ці быў асаб­лі­ва ўра­чыс­ты, бо су­паў яшчэ з ад­ным свя­там — Днём гім­на­зіс­та. На­пэў­на, ён са­мы за­па­мі­наль­ны для вуч­няў.

У гім­на­зіі ёсць свой гіс­то­ры­ка-края­знаў­чы му­зей, ство­ра­ны 27 га­доў таму Алі­най Ка­зі­мі­раў­най Па­хва­лё­най. У 2010 го­дзе ён атры­маў зван­не на­род­на­га. У му­зеі зме­шча­ны ўні­каль­ныя экс­па­на­ты, са­бра­ныя не­каль­кі­мі па­ка­лен­ня­мі вы­пуск­ні­коў, іх баць­коў і на­стаў­ні­ка­мі. Ёсць экс­па­зі­цыі па эт­на­гра­фіі, пар­ты­зан­скім ру­ху, гіс­то­рыі шко­лы. На­за­па­ша­ная ін­фар­ма­цыя — доб­ры па­моч­нік у вы­ха­ваў­чым пра­цэ­се.

У гім­на­зіі я пра­вод­жу па­ло­ву жыц­ця, та­му люб­лю яе так, як і свой дом. Там я атрым­лі­ваю раз­на­стай­ныя ве­ды, якія да­па­мо­гуць абраць і асво­іць вы­зна­ча­ную пра­фе­сію і знай­сці сваё мес­ца ў жыц­ці.

Праў­ду ка­жуць, што мы па­чы­на­ем штось­ці ца­ніць толь­кі та­ды, ка­лі стра­цім. З якім су­мам і ўсмеш­кай мы гля­дзім за­раз на тых, ка­му да вы­пус­ку за­ста­ло­ся не­каль­кі га­доў. Яны ўжо ста­мі­лі­ся ву­чыц­ца, ра­на ўста­ваць... Яны не ра­зу­ме­юць, што ма­юць! А на­пе­ра­дзе ў іх яшчэ цэ­лае школь­нае жыц­цё, скла­да­нае, але ці­ка­вае! Як ска­заў Ге­ор­гій Мар­чук у ад­ным са сва­іх ка­но­наў, «па­чы­на­ец­ца но­вы дзень са­лод­кай ка­тар­гі, якую на­зы­ва­юць жыц­цём». Мы па­чы­на­ем ша­на­ваць гімназію толь­кі ця­пер, ка­лі на­блі­жа­юц­ца эк­за­ме­ны і вы­пуск­ны ве­чар.

Агля­да­ю­чы­ся, я ма­гу з упэў­не­нас­цю ска­заць, што гэ­та бы­ло цу­доў­нае школь­нае жыц­цё! У ім бы­ло ўсё: і ра­дас­ці, і пе­ра­мо­гі, і па­ра­жэн­ні.

Гім­на­зіі я б па­жа­да­ла та­ле­на­ві­тых вуч­няў. Каб гім­на­зіс­ты з за­па­лам пры­хо­дзі­лі ў спар­тыў­ныя сек­цыі, за­хап­ля­лі­ся тан­ца­мі і му­зы­кай, зай­ма­лі­ся са­ма­кі­ра­ван­нем і за­яў­ля­лі пра ся­бе як асо­бы.

Юлія Хмель,
ву­ча­ні­ца 11 кла­са гім­на­зіі №25 г. Мін­ска.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».