Вы тут

Спецаперацыя «Прад'явіце талон»,


або Як прай­шло аб­сле­да­ван­не патоку па­са­жы­раў у пад­зем­цы

...У 10 ра­ні­цы на стан­цыі «Пло­шча Яку­ба Ко­ла­са» не­шмат­люд­на. Ка­ля тур­ні­ке­таў на ўва­хо­дзе ста­яць не­каль­кі жан­чын у фор­мен­ных курт­ках ра­бот­ні­каў мет­ра­па­лі­тэ­на, а так­са­ма муж­чы­на і ма­ла­ды ча­ла­век у «гра­ма­дзян­скім» адзен­ні. Ва ўсіх — чыр­во­ныя па­вяз­кі на ру­ка­вах і па­лат­ня­ныя сум­кі ко­ле­ру «ха­кі» праз пля­чо. Яны раз­да­юць та­ло­ны па­са­жы­рам, якія пра­хо­дзяць праз тур­ні­ке­ты на стан­цыю, і, зда­ец­ца, ка­рыс­таль­ні­каў пад­зем­кі ні­коль­кі не здзіў­ляе та­кая «спец­апе­ра­цыя».

12-41

На­зы­ва­ец­ца гэ­тае ме­ра­пры­ем­ства су­цэль­ным та­лон­ным аб­сле­да­ван­нем плы­ні па­са­жы­раў Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на. Ця­гам ад­на­го дня ка­рыс­таль­ні­кі пад­зем­кі атрым­лі­ва­юць з рук ра­бот­ні­каў мет­ро ну­мар­ныя та­ло­ны, сі­нія — на пер­шай лі­ніі, чыр­во­ныя — на дру­гой, якія па­він­ны здаць на вы­ха­дзе з мет­ро. Ні­чо­га скла­да­на­га. Ад­нак гэ­ты ня­хіт­ры на­бор дзе­ян­няў да­па­мо­жа ўста­на­віць, ку­ды пе­ра­мя­шча­юц­ца па­са­жы­ры, вы­явіць ся­рэд­нюю да­лё­касць па­езд­кі, а так­са­ма пе­ра­гле­дзець ін­тэр­вал ру­ху цяг­ні­коў у га­дзі­ны пік — во­сем ра­ні­цы і шэсць ве­ча­ра. Так­са­ма аб­сле­да­ван­не да­па­мо­жа атры­маць дак­лад­ную ліч­бу па­са­жы­раў, якія пе­ра­са­джва­юц­ца з ад­ной лі­ніі мет­ро на дру­гую. Ну, і па­вы­сіць якасць усёй ста­ліч­най транс­парт­най сет­кі ўво­гу­ле. Са­мо та­лон­нае аб­сле­да­ван­не пра­хо­дзіць адзін дзень, але пад­рых­тоў­ка да яго па­ча­ла­ся яшчэ ў ліс­та­па­дзе. Ды і на пад­вя­дзен­не вы­ні­каў спат­рэ­біц­ца ка­ля ме­ся­ца.

Я кі­даю жэ­тон, пра­хо­джу праз тур­ні­кет і атрым­лі­ваю з рук ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка бе­лы кар­дон­ны пра­ма­ву­голь­ні­чак з сі­ні­мі над­пі­са­мі — ну­ма­рам стан­цыі «118» і прось­бай здаць яго на вы­ха­дзе, а так­са­ма чыр­во­ным па­рад­ка­вым ну­ма­рам та­ло­на. Хло­пец пра­цяг­вае мне та­лон моўч­кі, і я гэ­так жа моўч­кі бя­ру яго і кі­ваю на знак та­го, што «за­дан­не зра­зу­ме­ла».

На стан­цыі «Пят­роў­шчы­на» вы­хо­джу з ва­го­на і ка­ля тур­ні­ке­таў здаю свой та­лон улі­коў­цам.

12-42

Тут на ўва­хо­дзе та­ло­ны раз­да­юць ка­ля дзя­сят­ка су­пра­цоў­ні­каў мет­ра­па­лі­тэ­на. Пер­шая зме­на пра­цуе з са­ма­га ад­крыц­ця — 5.30 ра­ні­цы — і скон­чыць пра­цу толь­кі ў 15.30. З гэ­та­га ча­су і да за­крыц­ця мет­ра­па­лі­тэ­на раз­да­ваць і збі­раць кар­дон­ныя пра­ма­ву­голь­ніч­кі на стан­цы­ях бу­дзе дру­гая зме­на. Зда­дзе­ныя та­ло­ны (спе­цы­яль­на да ме­ра­пры­ем­ства іх бы­ло на­дру­ка­ва­на 1,2 млн) ва ўлі­коў­цаў збі­рае бры­га­дзір пры­клад­на раз на паў­га­дзі­ны, а ў га­дзі­ны пік — кож­ныя 15 хві­лін.

— Ты­ся­чы паў­та­ры па­са­жы­раў праз кож­на­га су­пра­цоў­ні­ка ўжо прай­шлі, — рас­каз­вае Ак­са­на НА­ВІН­КІ­НА, якая звы­чай­на пра­цуе ма­шы­ніс­там убо­рач­ных ма­шын, а сён­ня, як яшчэ 1628 ра­бот­ні­каў Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на з роз­ных цэ­хаў, за­ня­тая на та­лон­ным аб­сле­да­ван­ні.

12-39

Га­дзін­нік па­каз­вае па­ло­ву адзі­нац­ца­тай ра­ні­цы. Уя­віць, коль­кі па­са­жы­раў ужо прай­шло на ўсіх стан­цы­ях і коль­кі прой­дзе за дзень, мой гу­ма­ні­тар­ны мозг ад­маў­ля­ец­ца.

— Лю­дзі рэ­агу­юць па-роз­на­му. Ад­на дзяў­чы­на, ка­лі ёй пра­цяг­ну­лі та­лон, ска­за­ла, што ў яе ня­ма гро­шай, па­ду­ма­ла — гэ­та плат­на, — уклю­ча­ец­ца ў раз­мо­ву Тац­ця­на ЖЫ­РА­КОЎ­СКАЯ. Яна пра­цуе швач­кай у май­стэр­ні мет­ра­па­лі­тэ­на. «Мая ра­бо­та!» — па­каз­вае Тац­ця­на на чыр­во­ныя па­вяз­кі на ру­ках ка­лег.

Жан­чы­ны ад­зна­ча­юць, што зболь­ша­га лю­дзі ве­да­юць пра ак­цыю, мно­гія са­мі про­сяць та­лон­чы­кі. Скла­да­нас­ці ча­сам уз­ні­ка­юць хі­ба што з за­меж­ні­ка­мі і з па­са­жы­ра­мі ў на­вуш­ні­ках — яны не да­ста­юць іх з ву­шэй на­ват для та­го, каб па­слу­хаць тлу­ма­чэн­ні ра­бот­ні­каў мет­ра­па­лі­тэ­на. Да­рэ­чы, ка­лі па ней­кіх пры­чы­нах па­са­жыр не возь­ме ці згу­біць та­лон, на вы­ха­дзе ў яго ўсё ад­но спы­та­юц­ца, на якой стан­цыі ён увай­шоў, каб атры­маць мак­сі­маль­на дак­лад­ныя звест­кі.

— Усё ідзе па­вод­ле пла­ну, мы на­ват, шчы­ра ка­жу­чы, рых­та­ва­лі­ся да та­го, што бу­дзе больш скла­да­на, — па­дзя­ліў­ся прэс-сак­ра­тар Мінск­ага мет­ра­па­лі­тэ­на Анд­рэй КУЗЬ­МІН.

Па яго сло­вах, чы­та­ю­чы на­пя­рэ­дад­ні ка­мен­та­рыі ў ін­тэр­нэ­це, су­стрэў ня­ма­ла кры­ты­кі, і ад­нос­на тэх­на­ло­гіі да­сле­да­ван­ня ў тым лі­ку.

— Ад­нак гэ­ты спо­саб аб­сле­да­ван­ня па во­пы­це най­леп­шы, бо як улі­чыць ад­на­ча­со­ва тых, хто ка­рыс­та­ец­ца пра­яз­ны­мі, жэ­то­на­мі, і льгот­ні­каў? А та­лон­нае аб­сле­да­ван­не да­па­мо­жа нам па­лі­чыць кож­на­га па­са­жы­ра.

Да­рэ­чы, апош­няе та­лон­нае аб­сле­да­ван­не па­са­жы­ра­па­то­ку ў мін­скім мет­ро пра­во­дзі­ла­ся ў 2002 го­дзе. У яго вы­ні­ку бы­лі пе­ра­гле­джа­ны ін­тэр­ва­лы ру­ху цяг­ні­коў у га­дзі­ны пік з 3,5 хві­лі­ны да 2,5 хві­лі­ны. На­пэў­на, для та­го, каб па­езд­кі ў транс­пар­це ста­лі больш кам­форт­ны­мі, усё ж та­кі мож­на зра­біць два ліш­нія ру­хі — узяць і ад­даць та­лон­чык.

Дзі­я­на СЕ­РА­ДЗЮК.

Фо­та Ана­то­ля КЛЕ­ШЧУ­КА

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.