Вы тут

Па правільнай трасе на правільнай машыне


На­ві­ны для да­рож­ні­каў і вы­твор­цаў трак­та­роў

Што да­па­мо­жа ства­рыць ап­ты­маль­ныя ўмо­вы для сва­бод­на­га пе­ра­мя­шчэн­ня бяс­печ­ных і кан­ку­рэн­та­здоль­ных та­ва­раў ужо больш чым на 175-міль­ён­ным рын­ку ЕА­ЭС? Спе­цы­я­ліс­ты з упэў­не­нас­цю ад­ка­жуць: тэх­ніч­ныя рэг­ла­мен­ты Мыт­на­га са­ю­за (ТР МС). З лю­та­га ўсту­пі­лі ў сі­лу яшчэ два но­выя да­ку­мен­ты та­ко­га ста­ту­су: ТР МС 014/2011«Бяс­пе­ка аў­та­ма­біль­ных да­рог»
і ТР МС 031/2012«Аб бяс­пе­цы сель­ска­гас­па­дар­чых і ле­са­гас­па­дар­чых трак­та­роў і пры­чэ­паў да іх».

Пер­шы з на­зва­ных рэг­ла­мен­таў утрым­лі­вае мі­ні­маль­на не­аб­ход­ныя па­тра­ба­ван­ні бяс­пе­кі да аў­та­ма­біль­ных да­рог агуль­на­га ка­ры­стан­ня і пра­цэ­саў іх пра­ек­та­ван­ня, бу­даў­ніц­тва, рэ­кан­струк­цыі, ка­пі­таль­на­га ра­мон­ту і экс­плу­а­та­цыі, а так­са­ма фор­мы і па­ра­дак ацэн­кі ад­па­вед­нас­ці гэ­тым па­тра­ба­ван­ням. Пад іх не пад­па­да­юць спар­тыў­ныя тра­сы, да­ро­гі пра­мыс­ло­вых, бу­даў­ні­чых, ляс­ных прад­пры­ем­стваў і да т.п., а так­са­ма ву­лі­цы на­се­ле­ных пунк­таў. Ацэн­ка ад­па­вед­нас­ці аў­та­да­рог пра­во­дзіц­ца на ўсіх эта­пах жыц­цё­ва­га цык­ла ў роз­ных фор­мах. Так, пры ін­жы­нер­ных по­шу­ках і пра­ек­та­ван­ні — гэ­та экс­пер­ты­за. Пры бу­даў­ніц­тве, рэ­кан­струк­цыі, ка­пі­таль­ным ра­мон­це — вы­твор­чы кант­роль і пра­меж­ка­вая і кан­чат­ко­вая пры­ём­ка вы­ка­на­ных ра­бот, пры экс­плу­а­та­цыі — бя­гу­чы кант­роль за іх ста­нам і ра­мон­там.

Да­рож­на-бу­даў­ні­чыя ма­тэ­ры­я­лы і вы­ра­бы пад­ля­га­юць сер­ты­фі­ка­цыі або дэк­ла­ра­ван­ню ад­па­вед­нас­ці. Так, афарм­ляць і рэ­гіст­ра­ваць дэк­ла­ра­цыю аб ад­па­вед­нас­ці трэ­ба на пя­сок, шчэ­бень, мі­не­раль­ны па­ра­шок, цэ­мент, бі­ту­мы, раз­ме­та­чныя ма­тэ­ры­я­лы і інш. А сер­ты­фі­ка­ты спат­рэ­бяц­ца на да­рож­ныя зна­кі, свят­ла­фо­ры, ага­ро­джы, да­рож­ныя сіг­наль­ныя слуп­кі, да­рож­ныя тум­бы і г.д.

Воб­ласць рас­паў­сюдж­ван­ня ТР МС «Аб бяс­пе­цы сель­ска­гас­па­дар­чых і ле­са­гас­па­дар­чых трак­та­роў і пры­чэ­паў да іх» — ко­ла­выя і гу­се­ніч­ныя сель­ска­гас­па­дар­чыя і ле­са­гас­па­дар­чыя трак­та­ры, якія вы­раб­ля­юц­ца і ўво­зяц­ца, пры­чэ­пы да іх і іх кам­па­не­нты. Да­рэ­чы, гэ­ты тэх­рэг­ла­мент рас­пра­ца­ва­лі бе­ла­рус­кія спе­цы­я­ліс­ты.

Асаб­лі­вая ўва­га ў ім на­да­дзе­на па­тра­ба­ван­ням эка­ла­гіч­най бяс­пе­кі. Пры­чым, яны ўста­ноў­ле­ны не толь­кі для трак­та­роў усіх ка­тэ­го­рый, але і для ру­ха­ві­коў, якія асоб­на вы­пус­ка­юц­ца ў аба­ра­чэн­не.

Для да­дзе­ных тэх­рэг­ла­мен­таў пра­ду­гле­джа­ны пэў­ныя пе­ра­ход­ныя пе­ры­я­ды. Пер­шы рэг­ла­мент у поў­ным аб'­ёме пач­не дзей­ні­чаць з ве­рас­ня 2016 го­да, дру­гі — з са­ка­ві­ка 2017-га.

На сён­ня пры­ня­ты 35 тэх­рэг­ла­мен­таў Мыт­на­га са­ю­за, якія ахоп­лі­ва­юць до­сыць шы­ро­кую на­менк­ла­ту­ру ўза­е­ма­па­стаў­ле­най пра­дук­цыі, 34 з іх ус­ту­пі­лі ў сі­лу. Цал­кам за­вер­ша­ны пе­ра­ход­ны пе­ры­яд па 15 рэг­ла­мен­тах. З 15 са­ка­ві­ка да гэ­тай ка­тэ­го­рыі да­лу­чац­ца яшчэ 6.

Стар­шы­ня Дзярж­стан­дар­та Бе­ла­ру­сі Вік­тар На­за­ран­ка ад­зна­чае не­аб­ход­насць сіс­тэм­най ра­бо­ты га­лі­но­вых ор­га­наў дзяр­жаў­на­га кі­ра­ван­ня, мяс­цо­вай вы­ка­наў­чай ула­ды, кі­раў­ні­коў прад­пры­ем­стваў, біз­нес-аса­цы­я­цый, а так­са­ма ар­га­ні­за­цый ка­мі­тэ­та ў рэ­гі­ё­нах як пры рэа­лі­за­цыі ўжо пры­ня­тых тэх­ніч­ных рэг­ла­мен­таў, так і пры раз­гля­дзе іх пра­ек­таў.

— Як па­каз­вае прак­ты­ка, уня­сен­не змя­нен­няў у гэ­тыя да­ку­мен­ты з'яў­ля­ец­ца вель­мі пра­цяг­лай пра­цэ­ду­рай. Та­му яшчэ да іх пры­няц­ця мы па­він­ны па­ды­хо­дзіць да пра­цэ­су рас­пра­цоў­кі сур'­ёз­на і ад­каз­на, — пад­крэс­лі­вае кі­раў­нік ка­мі­тэ­та.

Ка­жу­чы пра ўка­ра­нен­не ТР МС на рэ­гі­я­наль­ным уз­роў­ні, ды­рэк­тар прад­пры­ем­ства «Брэсц­кі ЦСМС» Ні­на Бу­сень ад­зна­чае, што тыя ар­га­ні­за­цыі, якія ак­тыў­на ўдзель­ні­ча­лі ў рас­пра­цоў­цы ТР МС, пуб­ліч­ным аб­мер­ка­ван­ні іх пра­ек­таў, а так­са­ма свое­ча­со­ва пра­во­дзі­лі ра­бо­ты па па­цвяр­джэн­ні ад­па­вед­нас­ці, не су­ты­ка­юц­ца з цяж­кас­ця­мі пад­час вы­пус­ку і рэа­лі­за­цыі пра­дук­цыі на рын­ку кра­ін Мыт­на­га са­ю­за.

На 2015 год у ЕА­ЭС за­пла­на­ва­на рас­пра­цоў­ка і пры­няц­це 22 ТР МС (як но­вых, так і тых, рас­пра­цоў­ка якіх ужо вя­дзец­ца) і
15 змя­нен­няў да ТР МС.

Да­рэ­чы, бе­ла­рус­кім бо­кам пад­рых­та­ва­ны пра­ек­ты змяненняў да тэх­рэг­ла­мен­таў ТР МС 004/2011 «Аб бяс­пе­цы ніз­ка­воль­тна­га аб­ста­ля­ван­ня» і ТР МС 020/2011 «Элект­ра­маг­ніт­ная су­мя­шчаль­насць тэх­ніч­ных срод­каў». У Мін­ску яны бы­лі раз­гле­джа­ны між­дзяр­жаў­най ра­бо­чай гру­пай, у склад якой ува­хо­дзяць экс­пер­ты дзяр­жаў — чле­наў ЕА­ЭС. Ча­ка­ец­ца, што ў дру­гім квар­та­ле бя­гу­ча­га го­да на сай­це Еў­ра­зій­скай эка­на­міч­най ка­мі­сіі бу­дуць раз­ме­шча­ны пра­ек­ты змя­нен­няў для іх пуб­ліч­на­га аб­мер­ка­ван­ня. Пра­мыс­ло­васць і біз­нес змо­гуць вы­ка­заць за­ўва­гі і пра­па­но­вы, пра­соў­ва­ю­чы гэ­тым ін­та­рэ­сы сва­ёй кра­і­ны.

Да­р'я ШОЦІК.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.