Вы тут

«Каб здзівіць, трэба быць самародкам»


Ка­жуць, ка­ра­ля «ро­біць» сві­та. Ад­нак не з кож­ным кі­раў­ні­ком хо­чац­ца іс­ці і ў агонь, і ў ва­ду. Гэ­та дак­лад­на не пра ка­ман­ду прад­зю­сар­ска­га цэнт­ра «Гранд М'ю­зік» і яго ды­рэк­та­ра Анд­рэя Гу­зе­ля. Афі­цый­на кам­па­нія іс­нуе толь­кі год, але як га­ран­тыю якас­ці мож­на пры­няць да ве­да­ма той факт, што пад апя­кун­ствам гэ­та­га цэнт­ра пра­цу­юць Аляк­сандр Ры­бак, Са­ша Нэ­ма, Ла­ры­са Гры­ба­лё­ва, Cлава Ра­кі­цін, а так­са­ма гур­ты ms. Neve$ta і Mіlkі. Мы па­спра­ба­ва­лі да­ве­дац­ца ў Анд­рэя, якім па­ві­нен быць прад­зю­сар, каб са­браць пра­фе­сій­ную ка­ман­ду і га­ран­та­ваць пос­пех сва­ім ар­тыс­там.

12-1

 

...Су­стра­ка­ем­ся ў офі­се «Гранд М'ю­зік», і ха­ця наш ге­рой — ча­ла­век за­ня­ты, ён гас­цін­на пра­па­ноў­вае мне ка­ву і ці­ка­віц­ца, як спра­вы. Сам жа ад­зна­чае:

— Увесь час — на ча­ма­да­нах па­між Мінск­ам і Маск­вой, але за два га­ды ўжо пры­звы­ча­іў­ся да та­ко­га ла­ду жыц­ця. Ней­кі пе­ры­яд я жыў у Маск­ве, а ця­пер сі­ту­а­цыя склад­ва­ец­ца так, што трэ­ба быць і тут, і там. Без ад­па­чын­ку, ма­быць, не спра­віў­ся б з ты­мі на­груз­ка­мі, якія пры­сут­ні­ча­юць у ма­ёй пра­цы. Бы­ва­юць дні, ка­лі я вы­клю­чаю тэ­ле­фон, бо не жа­даю ні­ко­га ба­чыць і чуць. Хо­чац­ца па­быць ад­на­му, са­брац­ца з дум­ка­мі, склас­ці пла­ны на но­вы ты­дзень.

Тут зро­бім не­вя­лі­кае ад­ступ­лен­не, каб рас­ка­заць пра не­ка­то­рыя ака­ліч­нас­ці з бія­гра­фіі Анд­рэя, якія вы­зна­чы­лі яго вы­бар пра­фе­сій­най дзей­нас­ці. Па­ча­ло­ся ўсё яшчэ ў Грод­не, у школь­ныя га­ды, ка­лі на днях са­ма­кі­ра­ван­ня ён быў «ды­рэк­та­рам шко­лы», калі з ад­на­клас­ні­ка­мі і сяб­ра­мі ла­дзі­лі роз­ныя ме­ра­пры­ем­ствы і фес­ты­ва­лі. Хло­пец не быў вы­дат­ні­кам, але яго ве­да­лі як вуч­ня з ак­тыў­най па­зі­цы­яй. У не­ка­то­рых ён на­ват быў за­пі­са­ны ў тэ­ле­фо­не як «Анд­рэй БРСМ». Ме­на­ві­та гэ­тая ма­ла­дзёж­ная ар­га­ні­за­цыя да­па­маг­ла яму рас­крыць у са­бе ар­га­ні­за­тар­скія здоль­нас­ці. А да­дай­це сю­ды яшчэ кам­па­нію сяб­роў, якія за­хап­ля­лі­ся рэ­пам... Анд­рэй пяць га­доў пра­ца­ваў у нач­ным клу­бе, по­тым — на тэ­ле­ка­на­ле «Грод­на», дзе зай­маў­ся рэ­кла­май, ар­га­ні­зоў­ваў роз­ныя свя­ты. Як вы­нік, ад­ной­чы яму пра­па­на­ва­лі пе­ра­ехаць у Мінск і стаць ды­рэк­та­рам спя­вач­кі Ла­ры­сы Гры­ба­лё­вай.

— Па жыц­ці вы ча­ла­век ад­кры­ты?

— Уз­гад­ваю, як бы­ло ра­ней, і ра­зу­мею, што меў больш сяб­роў. Мно­гія ад­да­лі­лі­ся, ды і я стаў больш пе­ра­бор­лі­вым у вы­ба­ры лю­дзей, з які­мі бу­дую ста­сун­кі. Ча­му так скла­ла­ся, не ве­даю. Мо­жа, пры­чы­на част­ко­ва і ў тым, што я па ха­рак­та­ры да­маш­ні ча­ла­век і мне кам­форт­ней сам-на­сам... Мая пра­ца — гэ­та спа­лу­чэн­не твор­час­ці і біз­не­су. Ка­лі спра­ва ты­чыц­ца пер­шай, то тут мож­на даць вы­хад эмо­цы­ям. А што да біз­не­су, тут іх быць не па­він­на. Гэ­тыя два ста­ны ў мя­не чар­гу­юц­ца.

— Вы не за­дум­ва­лі­ся аб тым, ча­му лю­дзі з ва­ша­га ра­ней­ша­га акру­жэн­ня ця­пер не з ва­мі? Мо­жа, вы не вы­тры­ма­лі вы­пра­ба­ван­не пос­пе­хам?

— Па жыц­ці той ці ін­шы крок я раб­лю не дзе­ля гро­шай. Для мя­не заў­сё­ды га­лоў­ным бы­ло ўлас­нае раз­віц­цё... Ка­лі ж нех­та цяг­не мя­не на­зад аль­бо не ра­зу­мее ма­ёй па­зі­цыі, то з ча­сам у та­кой кам­па­ніі мне ста­но­віц­ца не ці­ка­ва. Лю­дзі са свай­го бо­ку мя­не не ра­зу­ме­юць, і, як вы­нік, па­чы­на­юц­ца крыў­ды, зайз­драсць — сло­вам, з'яў­ля­юц­ца не тыя эмо­цыі, якія спры­я­юць за­ха­ван­ню ад­но­сі­наў. Па-дру­гое, я ў сва­ім ру­ху на­пе­рад без шка­да­ван­ня спаль­ваю ўсе мас­ты. Не ска­жу, што га­на­ру­ся гэ­тым. Я ца­ню лю­дзей, з які­мі вы­рас і прай­шоў роз­ныя сі­ту­а­цыі, таму, су­стра­ка­ю­чыся, заў­сё­ды ві­та­ю­ся і ці­каў­лю­ся іх спра­ва­мі. Не ма­гу ска­заць, што нех­та з май­го бы­ло­га акру­жэн­ня не прай­шоў вы­пра­ба­ван­не пос­пе­хам. Гэ­та па­няц­це на­огул вель­мі ад­нос­нае.

12-2

— Маг­чы­ма, та­кія па­во­дзі­ны ўва­саб­ля­юць для вас сва­бо­ду. Ці ў гэ­тае па­няц­це вы ўкла­да­е­це неш­та ін­шае?

— Я з тых, ка­му важ­на дзя­ліц­ца, раз­маў­ляць, ра­іц­ца. Сва­бо­да — па­няц­це вель­мі не­ад­на­знач­нае. Нех­та лі­чыць, што сва­бод­ным ча­ла­ве­ка ро­бяць гро­шы, бо ты мо­жаш да­зво­ліць са­бе шмат. А ін­шыя ска­жуць, што сва­бо­да — гэ­та маг­чы­масць пры­маць са­ма­стой­ныя ра­шэн­ні... А для мя­не яна аса­цы­і­ру­ец­ца са зда­роў­ем. Та­му што ка­лі ты зда­ро­вы, то здоль­ны вы­ра­шыць лю­бое пы­тан­не, знай­сці час для пра­цы, ка­хан­ня, сяб­роў — для ўся­го.

— Ня­даў­на вы ад­зна­чы­лі 30-год­дзе. Як ус­пры­ма­е­це гэ­тую жыц­цё­вую мя­жу?

— Я на­огул лі­чу, што ўзрост упры­гож­вае муж­чы­ну. Але муж­чы­на — гэ­та ад­каз­насць, учын­кі, даб­ра­быт. Паў­го­да та­му я ўяў­ляў, як з раз­ма­хам бу­ду свят­ка­ваць дзень на­ра­джэн­ня, але чым блі­жэй ён быў, тым менш жа­дан­ня бы­ло яго ад­зна­чаць. І ў вы­ні­ку я прос­та пра­вёў гэты дзень до­ма з са­мы­мі бліз­кі­мі людзь­мі. Ча­му? Та­му што не ба­чу пры­чын ра­да­вац­ца, я за­ста­ю­ся не­за­да­во­ле­ным са­бой.

— На На­цы­я­наль­най му­зыч­най прэ­міі вы бы­лі ся­род на­мі­нан­таў як «Най­леп­шы прад­зю­сар го­да»...

— Без­умоў­на, пры­ем­на, што пра­ца ма­ёй ка­ман­ды і мая не за­ста­лі­ся не­за­ўва­жа­ны­мі. На­мі­на­цыя — важ­ная ацэн­ка ра­бо­ты на­ша­га цэнт­ра. Ад­чу­ваў хва­ля­ван­не. Але, пры­ехаў­шы да­до­му, я за­ду­маў­ся: ці па­трэб­на ў Бе­ла­ру­сі та­кая на­мі­на­цыя? У кож­на­га з нас роз­ныя мэ­ты. Нех­та пі­ша доб­рыя пес­ні і пра­дае іх, ін­шыя ро­бяць уда­лы пі­яр для пра­соў­ван­ня ар­тыс­та, трэ­ція на­огул зай­ма­юц­ца са­ма­пі­я­рам. Як жа вы­зна­чаць най­леп­ша­га?

— Кла­січ­нае пы­тан­не: ці іс­нуе бе­ла­рус­кі шоу-біз­нес?

— Ка­лі лю­дзі ка­жуць, што ў Бе­ла­ру­сі ня­ма шоу-біз­не­су, на мой по­гляд, яны ды­ле­тан­ты. У нас ёсць ар­тыс­ты, і яны ства­ра­юць сён­ня пра­дукт, ду­ма­ю­чы, ці спа­да­ба­ец­ца ён спа­жыў­цу, ці возь­муць яго для ра­та­цыі на ра­дыё і на тэ­ле­ба­чан­не, ці вер­нуц­ца гро­шы, якія вы­дат­коў­ва­юц­ца на пад­рых­тоў­ку ар­тыс­та, яго клі­пы, пес­ні... У нас, бяс­спрэч­на, ёсць шоу-біз­нес, прос­та мы ад­ста­ём па не­ка­то­рых па­зі­цы­ях, але ідзём сва­ім шля­хам. Важ­на больш пра­ца­ваць, неш­та ства­раць, а не ся­дзець і раз­ва­жаць.

12-4

— Што не­аб­ход­на сён­ня для па­спя­хо­ва­га пра­соў­ван­ня ар­тыс­та?

— У кож­на­га ар­тыс­та ёсць свая аў­ды­то­рыя. І для па­спя­хо­ва­га пра­соў­ван­ня не­аб­ход­ны два склад­ні­кі — эфек­тыў­ная пра­ца ка­ман­ды і гра­мат­нае вы­дат­коў­ван­не гро­шай. Ці вар­та сён­ня зды­маць кліп прос­та для та­го, каб ён быў, ка­лі ня­ма дзе яго па­каз­ваць? Ра­біць неш­та толь­кі для са­ма­лю­ба­ван­ня (я ка­жу і пра клі­пы, і пра вок­лад­кі глян­ца­вых ча­со­пі­саў і гэ­так да­лей) — не зна­чыць да­сяг­нуць пос­пе­ху. За­па­тра­ба­ва­насць — гэ­та гаст­ро­лі, та­му на­ша га­лоў­ная за­да­ча — іх ар­га­ні­за­ваць. Зра­біць так, каб на кан­цэр­ты прый­шлі лю­дзі, а мы маг­лі ім даць якас­ны пра­дукт.

— Вы за­ці­каў­ле­ны ў «ад­крыц­ці» ма­ла­дых ар­тыс­таў?

— Прый­сці да нас мо­жа кож­ны. Але каб я за­ці­ка­віў­ся ар­тыс­там, ён па­ві­нен быць са­ма­род­кам. Сён­ня ўжо ні­ко­га не здзі­віш прос­та пры­го­жым го­ла­сам і знеш­нас­цю. Бы­вае, што я і сам ма­гу прый­сці да ча­ла­ве­ка, ад­чу­ва­ю­чы, што ў ім ёсць па­тэн­цы­ял.

— Ле­тась на­пя­рэ­дад­ні на­цы­я­наль­на­га ад­бо­ру на «Еў­ра­ба­чан­не» вы з Аляк­санд­рам Ры­ба­ком ства­ры­лі гурт Mіlkі. Якая перс­пек­ты­ва ча­кае дзяў­чат?

— Спа­чат­ку мы ста­ві­лі за­да­чу па­ехаць на «Еў­ра­ба­чан­не». І сён­ня ўпэў­не­ны, што ход быў пра­віль­ны. Але скла­ла­ся, як скла­ла­ся. З дзяў­ча­та­мі мы пра­цяг­ва­ем пра­ца­ваць. У нас ёсць стра­тэ­гія, пла­ны на­конт му­зыч­на­га ма­тэ­ры­я­лу, за­пла­на­ва­ны гаст­ро­лі па Ра­сіі су­мес­на з Аляк­санд­рам. Та­му гіс­то­рыя гур­та пра­цяг­ва­ец­ца...

Але­на ДРАП­КО

 Фота Паўла ПАТАШНІКАВА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.