Вы тут

Смех скрозь слёзы


Гэ­тая на­ві­на не прэ­тэн­дуе на пла­не­тар­ны маш­таб, але аса­біста мя­не, ча­ла­ве­ка да­во­лі ка­му­ні­ка­бель­на­га, які лю­біць жар­ты, гу­мар уво­гу­ле ва ўсіх яго пра­явах, яна за­ча­пі­ла. Дык вось, ад­на 50-га­до­вая жы­хар­ка Вя­лі­ка­бры­та­ніі за­ба­ра­ні­ла са­бе... усмі­хац­ца. Пры­чым зра­бі­ла гэ­та яшчэ 40 га­доў (!) та­му, бо, як яна са­ма лі­чыць, вы­най­шла вось та­кі ары­гі­наль­ны спо­саб за­ха­ваць ма­ла­досць і пры­га­жосць. Жан­чы­на сцвяр­джае, што на­ву­чы­ла­ся кант­ра­ля­ваць мыш­цы тва­ру (ні­я­кіх хі­рур­гіч­ных умя­шан­няў): не ўсмі­ха­ец­ца — зна­чыць, ня­ма ні­я­кіх мар­шчын. Маў­ляў, ні­я­кі крэм не мо­жа са­пер­ні­чаць з яе па­ды­хо­дам да ама­ла­джэн­ня. Не, зра­зу­ме­ла, што ж для пры­го­жа­га по­лу мо­жа быць больш страш­ным... Толь­кі ча­му та­кім спо­са­бам? Як у тым анек­до­це: «На дзяў­чат гра­мад­ства аказ­вае ка­ла­саль­ны ціск, пры­му­ша­ю­чы іх быць строй­ны­мі і пры­ваб­ны­мі. Але не­ка­то­рыя ма­лай­цы — су­пра­ціў­ля­юц­ца!» Та­му пач­ну сло­ва­мі цю­мен­скай ка­ман­ды КВЗ «Са­юз»: «Пра­бач­це!» — «За што?» — «За­га­дзя!»

12-5

Бы­ло б зра­зу­ме­ла, ка­лі б анг­лі­чан­ка пай­шла на та­кі крок блі­жэй да юбі­лею. Па прын­цы­пе: у та­кім уз­рос­це (пар­дон) усе срод­кі доб­рыя. Па­мя­та­е­це эпі­зод з са­вец­ка­га філь­ма «Са­мая аба­яль­ная і пры­ваб­ная»? Сяб­роў­ка га­лоў­най ге­ра­і­ні Клю­е­вай псі­хо­лаг Су­са­на ўзя­ла­ся да­па­маг­чы той на­ла­дзіць аса­біс­тае жыц­цё, і па сцэ­на­рыі су­жэ­нец Су­са­ны су­стра­кае на аў­та­ма­бі­лі дзяў­чы­ну на ва­чах яе ка­лег па пра­цы — каб спра­ва­ка­ваць ці­ка­васць з бо­ку муж­чын­скай па­ло­вы ка­лек­ты­ву. «А мож­на мне ім па­ма­хаць?» — «А Су­са­на да­зво­лі­ла?» — «Не». — «Та­ды не трэ­ба. Ні­я­кай са­ма­дзей­нас­ці. Усё ж та­кі гэ­та на­ву­ка!» А тут, уя­ві­це са­бе, 10-га­до­вая дзяў­чын­ка дае са­бе за­рок не ўсмі­хац­ца!.. Гэ­та ж са­праўд­ны трэш, прос­та як у філь­мах! У эпі­зо­дзе пры­ёму на пра­цу ге­рой Уі­ла Смі­та з «Лю­дзей у чор­ным» стра­ляе ў ці­ры ў вы­яву... дзяў­чын­кі. І тлу­ма­чыць, што ўсе па­чва­ры ва­кол яе на­са­мрэч бяс­крыўд­ныя (у ад­ной жы­вот ба­ліць, дру­гая прос­та так вы­гля­дае, трэ­цяя на тэ­ле­граф­ным слу­пе спар­тыў­ны­мі прак­ты­ка­ван­ня­мі зай­ма­ец­ца), а вось што ро­біць дзі­ця ноч­чу ў гэ­тым квар­та­ле з пад­руч­ні­кам па кван­та­вай фі­зі­цы ў ру­ках — вя­лі­кае пы­тан­не.

Пі­шуць, што на­ват та­кая ра­дас­ная па­дзея ў жыц­ці, як на­ра­джэн­не ўлас­на­га дзі­ця­ці не пры­му­сі­ла анг­лі­чан­ку ўсміх­нуц­ца. На ўсіх ве­ча­ры­нах жан­чы­на пры­сут­ні­чае з ка­мен­ным вы­ра­зам тва­ру. («Дзяў­чы­на не­свое­ча­со­ва зра­бі­ла ка­мен­ны твар і па­та­ну­ла».) Ёй лёг­ка стрым­лі­ваць ся­бе, на­ват ка­лі са­праў­ды ста­но­віц­ца смеш­на: ад­бі­ва­ец­ца на­ву­чан­не ў ка­та­ліц­кай шко­ле, дзе бы­лі стро­гія па­рад­кі. Пры гэ­тым са­ма яна сцвяр­джае, што ні­я­кіх дэ­фек­таў не мае і не па­збаў­ле­на па­чуц­ця гу­ма­ру, прос­та вы­гля­дае сум­на... «Вы та­кая пры­го­жая, ра­зум­ная. З па­чуц­цём гу­ма­ру. І во­чы, і фі­гу­ра — усё цу­доў­на!» — «Дзя­куй, я кра­ну­тая. — «Гэ­та мы так­са­ма за­ўва­жы­лі...»

Не, я ра­зу­мею, што ўспры­ман­не гу­ма­ру ў муж­чын і жан­чын мо­жа тро­хі ад­роз­ні­вац­ца. Як і ло­гі­ка. Пры­клад­на як у вы­ступ­лен­ні ка­ман­ды КВЗ «Збор­ная Пя­ці­гор­ска» з удзе­лам спя­вач­кі Ла­ры­сы До­лі­най, якая па сцэ­на­рыі бы­ла су­сед­кай Воль­гі Кар­тун­ко­вай па да­чы... Жан­чы­ны кры­ху па­сва­ры­лі­ся, по­тым па­мі­ры­лі­ся, вы­пі­лі хат­няй на­ліў­кі, і До­лі­на за­спя­ва­ла: «Усе мы ба­бы...» — «Па­ча­кай, Ла­ры­са, гэ­та ж пес­ня Алег­ра­вай!» — «Жан­чы­на вы­пі­ла — жан­чы­на хо­ча пець Алег­ра­ву!» Не­як у ад­ным з вы­пус­каў «Ба­ля­саў» я рас­ка­заў анек­дот пра тое, як не­бяс­печ­на ўстаў­ляць па­лец у пярс­цё­нак, які «ак­ты­ві­за­ва­лі». Не­каль­кі ка­ля­жа­нак пе­ра­пы­та­лі ў мя­не, у чым тут соль. Рас­ка­заў хлоп­цам, тыя ад­ра­зу друж­на ў го­лас рас­смя­я­лі­ся. Гэ­та не азна­чае, што жа­но­чая па­ло­ва не зра­зу­ме­ла жарт. Яны яго не ўспры­ня­лі, ска­жам так. А вось гэ­ты ім, на­пэў­на, спа­да­ба­ец­ца. «Дзяў­ча­там, як пра­ві­ла, абы­яка­вы ўнут­ра­ны свет муж­чы­ны. Ім бы толь­кі праз боршч яго ў ло­жак за­цяг­нуць і кі­нуць. А муж­чы­на по­тым па­ку­туе». Та­му га­лоў­нае па­спра­ба­ваць зра­зу­мець, што па­трэб­на жан­чы­не.

Гэ­та я да ча­го? На маю дум­ку, прад­стаў­нік моц­най па­ло­вы ча­ла­вец­тва па­ві­нен умець стра­ляць, тры­маць у ру­ках ся­ке­ру, а пры не­аб­ход­нас­ці — зва­рыць з апош­няй ка­шу. Ка­лі не атрым­лі­ва­ец­ца ні­чо­га з пе­ра­лі­ча­на­га, та­ды зра­біць гэ­та ўсё так, каб твая жан­чы­на ха­ця б па­смя­я­ла­ся. («Гэ­ты шнар у ця­бе на тва­ры, гэ­та...» — «Па­душ­ка!» — «Бо­жух­на, а гэ­та, гэ­та...» — «Ад ка­на­пы». — «Мой ге­рой!») Клю­ча­вое сло­ва тут «твая», г.зн. смех па­ві­нен быць доб­рым і не на­гад­ваць сі­ту­а­цыю з анек­до­та: «Са­мка ба­га­мо­ла вель­мі здзі­ві­ла­ся, ка­лі ўба­чы­ла свай­го ко­ліш­ня­га». Тым больш, як не­ка­лі га­ва­ры­лі, дзе­сяць хві­лін сме­ху за­мя­няе шклян­ку смя­та­ны і мож­на бу­дзе абы­сці­ся без ка­шы. Мо­жа, бед­ная анг­лі­чан­ка не су­стрэ­ла та­го, хто б мог яе па-са­праўд­на­му рас­смя­шыць? Яна сён­ня, да­рэ­чы, не ў шлю­бе (я ча­мусь­ці не здзіў­ле­ны), хоць зноў жа сцвяр­джае, што ка­ва­ле­раў яе «асаб­лі­васць» не за­сму­чае. («Вось су­стра­ка­еш­ся ты ў пер­шы раз з дзяў­чы­най, ка­жаш ёй пра тое, якім жа дур­нем быў па­пя­рэд­ні хло­пец, які яе стра­ціў, а по­тым пра­хо­дзіць час і ты ра­зу­ме­еш, што ду­рань — гэ­та зу­сім не той хло­пец...»)

А, зда­га­даў­ся!.. Ма­быць, бед­ная ка­бе­та не ўсмі­ха­ец­ца, бо на­са­мрэч са­ма ба­іц­ца па­ка­зац­ца смеш­най. Што тут ска­жаш? «Дзяў­ча­ты, якія пла­цяць са­мі за ся­бе, на­чу­юць там, дзе пра­пі­са­ны». Ка­лі ж сур'­ёз­на, да­зво­лю са­бе за­вяр­шыць на­тат­кі прос­тай, але ге­ні­яль­най фра­зай з «Та­го са­ма­га Мюн­хгаў­зе­на». Ня­хай яна бы­ла ска­за­на кры­ху з ін­шай на­го­ды, але за­кан­чва­ец­ца ўні­вер­саль­най па­ра­дай. Па­мя­та­е­це: «Ра­зум­ны твар — гэ­та яшчэ не пры­кме­та ро­зу­му. Усе глуп­ствы на зям­лі здзяйс­ня­юц­ца ме­на­ві­та з гэ­тым вы­ра­зам тва­ру. Усмі­хай­це­ся, спа­дар­ства... Усмі­хай­це­ся...» На­ват ня­гле­дзя­чы на мар­шчы­ны.

Кас­тусь ХА­ЦЕ­ЛАЎ-ЗМА­ГЕ­ЛАЎ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».