Вы тут

Каханне без межаў


Даволі рамантычную версію свайго ўчынку паведаміў парушальнік, якога лідскія памежнікі неўзабаве пасля жаночага свята затрымалі дзякуючы спрацаваўшай сігналізацыі.

У выніку праваахоўнікі выявілі дарожку слядоў з Літвы ў Беларусь і за 500 метраў ад мяжы затрымалі 25-гадовага жыхара горада Шальчынінкай. Хлопец патлумачыў, што парушыў мяжу дзеля сустрэчы са сваёй беларускай сяброўкай. Маючы пры сабе 10 еўра, ён збіраўся «злавіць» машыну і прыехаць да каханай у Гродна. Праўда, гэтая версія азмрочваецца тым, што малады чалавек быў нападпітку. І, да таго ж, тры гады таму за спробу парушэння дзяржмяжы яго ўжо прыцягвалі да адказнасці. Цяпер хлопцу пагражае дэпартацыя з забаронай уезду ў нашу краіну тэрмінам на 5 гадоў, як паведамляе прэс-служба Дзяржаўнага пагранічнага камітэта Беларусі.

Барыс ПРАКОПЧЫК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.