Вы тут

Купілі 50 кг золата


Нацыянальны банк прадаў за першыя два месяцы 2015 года больш за 50 кг золата ў злітках. Назад выкуплена толькі каля 11 кг.

Статыстычныя звесткі Нацбанка сведчаць, што за студзень і люты рэалізавана 4 тысячы 487 залатых зліткаў. Найбольшым попытам у беларусаў карысталіся 5-, 10- і 20-грамовыя. Выкуплена ў насельніцтва — 442 залатыя зліткі. Серабро таксама было папулярным — амаль 18,6 кг (463 зліткі), выкуплена назад крыху больш за 10 кг (58 зліткаў). А вось плаціну беларусы не асабліва паважаюць: купілі 69 г, а прадалі назад Нацбанку — 321 г. У злітках гэта 17 і 18 штук адпаведна.

Дарэчы, цэны на мерныя зліткі, устаноўленыя на 10 сакавіка 2015 года, выглядаюць так (купля/продаж): 1г золата — 568 100 руб./762 450 руб.; 10 г серабра — 74 750 руб./224 250 руб.; 1 г плаціны — 553 150 руб./822 250 руб.

Уладзіслаў КУЛЕЦКІ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.