Вы тут

Дзічына чакае.


Але на Гайне павінна быць спакойна

З 14 сакавіка па 10 мая ў краіне будзе дазволены сезон палявання на гусей (белалобых, гуменнікаў, шэрых) і канадскую казарку.

13-28

— Здабываць дазваляецца птушак любога полу і ўзросту зброевым спосабам з засады і толькі са схованкі. Зброя — гладкаствольныя паляўнічыя стрэльбы з патронамі са шротам. Для пошуку і падачы здабытай дзічыны дапускаецца выкарыстанне паляўнічых сабак: тэр'ераў, таксаў, выжлаў, спаніэляў, рэтрывераў, водных сабак. Паляванне на пералічаныя віды дазволена толькі ў светлы час сутак, акрамя перыяду з 11 да 18 гадзін, — распавёў старшы дзяржаўны інспектар Мінскай абласной інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету Вадзім Варабей.

Аднак трэба памятаць, што, згодна з пастановай Міністэрства прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя ад 1 ліпеня 2014 года №30, устаноўлена забарона на паляванне на гусей белалобых, гуменнікаў, шэрых, канадскіх казарак, крыжанак, чыркоў-траскункоў, чыркоў-свістункоў, чэрнець чырвонагаловую, чэрнець чубатую ў паляўнічых угоддзях у веснавы сезон палявання па зацверджаным пераліку. Напрыклад, на тэрыторыі Мінскай вобласці забаронена паляванне ў Барысаўскім раёне ў паляўнічых угоддзях на пэўных участках Бярэзіны і Гайны і прылеглых да іх тэрыторыях. Таму, выпраўляючыся на прыроду са стрэльбай, трэба ўдакладніць, у якіх дакладна месцах страляць па дзічыне нельга нават падчас сезона палявання.

Сяргей РАСОЛЬКА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.