Вы тут

Уначы яшчэ замаразкі, аднак удзень — ужо вясна


Сёння пад уплывам атмасферных франтоў, якія рухаюцца да нас з боку Украіны, у цэнтральных і паўднёвых раёнах краіны пройдуць ападкі ў выглядзе дажджу і мокрага снегу, паведаміла спецыяліст Рэспубліканскага гідраметцэнтра Мінпрыроды Вольга Фядотава.

Месцамі чакаецца ўзмацненне ветру парывамі да 15-18 м/с. Максімальная тэмпература паветра будзе не больш за 2-7 цяпла. І ў выхадныя тэрыторыя нашай краіны застанецца пад уплывам маларухомага франтальнага раздзелу, які пачне паступова губляць сваю моц. У суботу часам будзе ісці дождж і мокры снег. Тэмпература паветра ўначы на суботу будзе вагацца ад мінус 2 да плюс 4 градусаў, удзень — плюс 2-7. Ужо ў нядзелю атмасферны ціск пачне павялічвацца і непрацяглыя ападкі ў выглядзе дажджу (уначы — дождж і мокры снег) чакаюцца толькі месцамі. Уначы ў асобных раёнах галалёдныя з'явы. Тэмпература паветра ўначы на нядзелю складзе ад мінус 3 да плюс 4 градусаў, удзень — ад 4 да 10 цяпла.

Паводле доўгатэрміновых прагнозаў айчынных спецыялістаў, у першай палове наступнага тыдня наша краіна апынецца на ўскрайку антыцыклону. Таму ў панядзелак ападкаў увогуле не будзе. Раніцай у асобных раёнах слабы туман. У гэтыя дні надвор'е будзе мець больш кантынентальны характар з вялікімі дыяпазонамі сутачных тэмператур. З панядзелка па сераду тэмпература паветра ўначы будзе складаць ад мінус 5 да плюс 2 градусаў, а ўдзень чакаецца ўжо ад 3 да 10 цяпла, а месцамі і да плюс 12 градусаў. Сіноптыкі адзначаюць, што такі тэмпературны фон і з'яўляецца тыповым сакавіцкім надвор'ем.

Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».