Вы тут

Прыватны банк трапіў пад рэжым «ручнога» кіравання


Пастановай праўлення Нацыянальнага банка Беларусі прынята рашэнне аб увядзенні з 12 сакавіка ў акцыянерным таварыстве «Дэльта Банк» часовай адміністрацыі па кіраванні банкам, паведамляе прэс-служба Нацбанка.
Паўнамоцтвы праўлення гэтай фінансавай установы на перыяд дзеяння часовай адміністрацыі па кіраванні банкам прыпынены. Кіраўніком часовай адміністрацыі па кіраванні ЗАТ «Дэльта Банк» прызначаны Аляксандр Пядзько. Яму даручана прыняць функцыі выканаўчага органа банка і сфарміраваць склад часовай адміністрацыі ў вызначаным парадку.
Галоўны фінансавы рэгулятар краіны тлумачыць, што гэтая мера прынята на падставе аналізу паказчыкаў бягучай дзейнасці беларускага таварыства «Дэльта Банк» на фоне негатыўных падзей, якія адбываюцца ў аднайменным замежным банку (Украіна), у тым ліку звязаных з прызнаннем яго неплацежаздольным.
«Увядзенне часовай адміністрацыі ў ЗАТ «Дэльта Банк» накіравана на зніжэнне рызык фарміравання перадумоў для стварэння становішча, якое пагражае інтарэсам укладчыкаў і іншых крэдытораў гэтага беларускага банка», — адзначылі ў Нацбанку.
Сяргей КУРКАЧ

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».