Вы тут

Дзяўчынку шукалі, а яна... каталася ў метро


У Маскоўскі РУУС сталіцы паступіла інфармацыя пра вышук зніклай 10-гадовай дзяўчынкі.

Была даследавана ўся прылеглая да адрасу пражывання дзяўчынкі тэрыторыя, школа, дзе яна вучылася, у сацыяльных сетках «адпрацаваны» ўсе яе сябры і сяброўкі. А непаўналетняя ў гэты час... каталася ў метро.

Высветлілася, што напярэдадні дзяўчынка атрымала ў школе нездавальняючыя адзнакі, таму, па яе прызнанні, моцна расстроілася і вырашыла пайсці з дому. Ранкам, калі бацькі яшчэ спалі, школьніца выйшла з кватэры. Дабраўшыся да метро, некаторы час яна каталася ад станцыі да станцыі, пакуль не зразумела, што заблукала. Апынуўшыся на «Партызанскай», дзяўчынка прыгадала, што непадалёку на вуліцы Пляханава жыве яе дзядзька. Яна пацікавілася ў мінакоў, як знайсці патрэбны адрас, і накіравалася да сваяка. У яго «падарожніцу» і забралі бацькі.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».