Вы тут

Ідэальныя спатканні па нядзелях


З 15 сакавіка ў эфіры тэлеканала АНТ — старт новага праекта «Ідэальнае спатканне». Вас чакае рэаліці-шоу, дзе размова пойдзе пра адносіны, а маладыя людзі будуць адшукваць свой рэцэпт таго, як справіцца з цяжкасцямі ў зносінах, як пераадолець уласныя страхі і стэрэатыпы.

Тут усё па-сапраўднаму: рэальныя людзі, сітуацыі і шчырыя эмоцыі. На вачах у гледачоў хлопцы і дзяўчаты, якія ў звычайным жыцці сутыкаюцца з няўдачамі на асабістым фронце, зменяцца да непазнавальнасці і не выключана, што знойдуць сваю другую палавінку.

13-6

Наогул, праект унікальны, створаны кампаніяй Green Medіa Productіon. Аўтарамі «Ідэальнага спаткання» з'яўляюцца Людміла Васілевіч і Аляксандр Гарадко, генеральны прадзюсар — Антон Рыжчэнка. За плячамі ў кожнага з іх вялікі вопыт працы ў тэлевізійнай індустрыі Беларусі, Расіі, Украіны. Вядучым праекта «Ідэальнае спатканне» стаў Андрэй Бонд, вядомы як шоумен, скандаліст і інтэрнэт-блогер.

— Я быў здзіўлены тым, што некаторыя моманты ў кантактаванні, якія мне заўсёды здаваліся простымі і відавочнымі, для некага былі сапраўдным выпрабаваннем, — прызнаўся Андрэй. — Было прыемна дапамагаць героям праходзіць выпрабаванні, пераадольваць свае комплексы, вырашаць праблемы. Я атрымаў вялікае задавальненне ад працы і рады, што мы змаглі быць карыснымі для нашых герояў.

А вось галоўным інструктарам на праекце выступае брытанскі спецыяліст па ўзаемаадносінах Рычард Ла Руіна. Некалі ён і сам прайшоў шлях ад сарамлівага хлопца да ўпэўненага ў сабе мужчыны, а потым свой вопыт паклаў у аснову кнігі The Natural, якая была выдадзена на 6 мовах і стала сусветным бестселерам. Некалькі гадоў таму Рычард пераехаў з Лондана ў Мінск і цяпер гатовы даць майстар-клас беларускім хлопцам.

— Змяніць чалавека і яго звычны лад жыцця вельмі складана і часам не ўдаецца гадамі. Мы ж рызыкнулі і ўзяліся зрабіць гэта за два тыдні, — расказвае Рычард. — Героям «Ідэальнага спаткання» было нялёгка. Ім давялося выконваць мноства заданняў і прайсці нямала экстрэмальных выпрабаванняў. Але вынік таго варты! Мы даказалі, што кожны мужчына здольны заваяваць увагу дзяўчыны, якая яму падабаецца. Галоўнае — падыход!

Жаночы погляд у шоу будуць прадстаўляць яркія, паспяховыя дзяўчаты, якія з вышыні ўласнага вопыту здольныя ацаніць подзвігі герояў. Сярод іх — спявачкі Венера і Ганна Шаркунова, прадзюсар Яна Станкевіч, тэлевядучая Настасся Касянкова і іншыя.

Гледачоў «Ідэальнага спаткання» чакае 8 герояў і 8 розных гісторый. Па градусе эмоцый і непрадказальнасці кожная з іх нагадвае фільм у непаўторным жанры. У падрабязнасцях кожную «карціну з жыцця» можна будзе глядзець па нядзелях у 22:40 у эфіры тэлеканала АНТ. Першы выпуск ужо 15 сакавіка. Не прапусціце!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».