Вы тут

Лікбез ад рэжысёра


З 15 сакавіка ў праграме «Культпрасвет» тандэм вядучых зменіць састаў. Замест Андрэя Мукавозчыка пра найбольш цікавыя фільмы, музычныя праграмы і тэатральныя пастаноўкі канала «Беларусь 3» гледачам на пару з Аляксандрам Дамарацкім будзе расказваць вядомы тэлерэжысёр, сцэнарыст Сяргей Кацьер.

Кацьер — асоба на айчынным тэлебачанні знакавая і дасведчанаму ў культурніцкай сферы тэлегледачу добра знаёмая: менавіта ён з'яўляецца аўтарам такіх папулярных у свой час праграм, як «Тэлевізійны Дом кіно», «Час кіно», «Кінавёрсты», а таксама сцэнарыстам і рэжысёрам мноства дакументальных фільмаў-партрэтаў пра вядомых дзеячаў культуры. Да прыкладу, летась дакументальны фільм пра Мікалая Бурляева атрымаў Гран-пры Міжнароднага кінафоруму «Залаты Віцязь».

«Па шчырасці, я адчуваю сябе досыць упэўнена ў гэтай праграме, што называецца — на сваім месцы, — зазначае сам рэжысёр. — Да таго ж прыемна працаваць у дуэце з такім знаўцам гісторыі беларускай культуры, як Аляксандр Дамарацкі». Адзначым, што тэматычных змен, прынамсі ў найбліжэйшы час, у праекце не адбудзецца.

Вікторыя ЦЕЛЯШУК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.