Вы тут

Усходні гараскоп на наступны тыдзень


АВЕН. Вы схільныя праяўляць залішнюю эмацыйнасць, што можа нашкодзіць адносінам з навакольнымі. Варта праявіць стрыманасць і зменшыць колькасць кантактаў. У другой палове тыдня могуць удала вырашыцца матэрыяльныя пытанні. Ад вас патрабуецца больш прагматычнасці і абдуманасць ва ўчынках, і тады можаце разлічваць на поспех. Не трэба адразу кідацца ў бой і спрабаваць займець усё імгненна.

ЦЯЛЕЦ. Адчуванне лёгкасці не будзе пакідаць вас на працягу ўсяго тыдня. У выніку вы можаце занадта адарвацца ад рэальнасці і пагрузіцца ў свае ўласныя фантазіі, што не дазволіць паспяхова вырашаць надзённыя справы. Калі ніякіх важных мерапрыемстваў не запланавана, то гэты тыдзень будзе выдатным часам для адпачынку і расслаблення. У канцы яго магчыма адсутнасць паразумення з іншымі людзьмі і некаторая замкнёнасць, збольшага з прычыны таго, што не ўсе вашы мары будуць спраўджвацца.

БЛІЗНЯТЫ. На працягу тыдня ўважліва пастаўцеся да дакументаў, перамоў і дзелавых кантактаў. Хутчэй за ўсё, яны пройдуць паспяхова для вас і здзелкі (ці нават вусныя дамоўленасці) вас пацешаць, але асцярожнасць лішняй не бывае. Не спяшайцеся радавацца да таго, як усе зробіце — гэта можа парушыць працэс. Спачатку зрабіце неабходную працу, а калі ўжо ўбачыце вынік, тады можаце ўздыхнуць з палёгкай. Некаторая дзелавая напружанасць пачатку тыдня прынясе вам радасць да яго завяршэння.

РАК. Неабходна сабраць усю сваю волю і рашучасць. Магчыма, на гэтым тыдні перад вамі паўстане няпросты выбар: неабходна будзе прыняць рашэнне, што запатрабуе цвёрдай волі. Не слухайце нікога збоку — чужыя парады не моцна дапамогуць. Проста збярыцеся з думкамі і рушце ў выбраным кірунку, не сумняваючыся і не перажываючы. У любым выпадку ўпэўнены рух будзе для вас значна больш карысны, чым сумніўнае чаканне якога-небудзь удалага моманту або падказкі звонку, як вам зрабіць.

ЛЕЎ. Розныя перасцярогі і перажыванні могуць адолець вас на пачатку тыдня. Вы моцна сумняваецеся ў правільнасці зробленага выбару, але падставы для гэтага няма. Неабходна рухацца наперад, прыкладаць усе намаганні, і тады атрымаеце вынік. Калі ўвесь час азірацца назад, то не зможаце зрушыць з месца. Тыдзень можа быць паспяховым для развіцця спраў матэрыяльнага характару, не выключаны і фінансавыя паступлення, але ў невялікім памеры. На працы рэкамендуецца ўсё прывесці ў парадак, бо магчыма з'яўленне новых кірункаў і ідэй.

ДЗЕВА. Зможаце дакрануцца да сваёй мары, і нават калі не рэалізуеце яе цалкам, то ўсё роўна будзеце адчуваць сябе значна лепш. Упэўнена ідзіце наперад. Час спрыяльны для новых пачынанняў, нечаканых і смелых учынкаў. Парушце парадак рэчаў, які склаўся, прыўнясіце ў жыццё новыя фарбы, і вам стане лягчэй і спакайней. Галоўнае, каб вы кіраваліся нейкай найвышэйшай мэтай, глабальнай ідэяй або марай, каб не збіцца з правільнага шляху. Удача будзе спадарожнічаць ва ўсіх справах.

ШАЛІ. Поспех, перш за ўсё матэрыяльнага характару, чакае вас. Можаце разлічваць на падтрымку навакольных, але, праўда, вы самі павінны накіроўваць іх энергію ў патрэбнае рэчышча. Ёсць усе шанцы атрымаць добры вынік. Спрыяльна складваюцца абставіны для таго, каб узяцца за якую-небудзь новую справу. Для кар'ерных і іншых працоўных пытанняў тыдзень добры, а вось у асабістым жыцці могуць наспяваць праблемы. Адсутнасць паразумення і розныя негатыўныя думкі, сумненні ў пачуццях могуць прывесці да негатыўнага выніку.

СКАРПІЁН. У пачатку тыдня варта перадыхнуць і не брацца за новыя справы. Гэты час найлепш прысвяціць асэнсаванню таго, што ўжо зроблена, аналізу сітуацыі. Накіруйце энергію ўнутр сябе і тады зможаце лёгка рушыць наперад, калі для гэтага прыйдзе час. Вас могуць адольваць сумненні наконт абранага шляху і вашых сіл. Будзьце ўпэўненыя ў тым, што ўсё робіце правільна, і ў выніку вас чакае поспех. У канцы тыдня настане радасны і светлы перыяд, які асабліва добра адаб'ецца на асабістым жыцці.

СТРАЛЕЦ. Вельмі актыўны і паспяховы тыдзень. З самых першых дзён трэба будзе ўзяцца за справу, і ў хуткім часе вы атрымаеце вынік. Не варта рабіць усё аднаму: вакол вас поўна людзей, гатовых дапамагчы, трэба толькі намякнуць ім на гэта. Паспяховым будзе і развіццё адносінаў, магчыма з'яўленне новых знаёмстваў і іншыя прыемныя моманты, якія адкрываюць перспектыву далейшага руху ў гэтым кірунку. Вялікі зарад энергіі дазволіць паспяхова рэалізаваць сябе.

КАЗЯРОГ. Пачуццёвая натура, якая хаваецца ў вас, можа праявіць сябе. Праўда, не заўсёды гэта будзе дарэчы. Магчыма, ваша асяроддзе не надта падыходзіць для таго, каб раскрыць ім сваю душу, таму варта быць больш стрыманым у эмоцыях. Для новых знаёмстваў час самы падыходны. Гэта дазволіць разрадзіць і абнавіць абстаноўку. На працы справы ідуць па-старому. Неабходна дакладна выконваць указанні, бо магчымы рознага кшталту праверкі і выпрабаванні, якія вы зможаце прайсці з годнасцю.

ВАДАЛЕЙ. Вы схільныя занадта ідэалізаваць усё, што адбываецца, і ганяцца за ўласнымі фантазіямі. У чымсьці вашы жаданні, магчыма, маюць здаровы сэнс, і калісьці вам удасца іх рэалізаваць, але ва ўсім астатнім гэта не больш чым ілюзія, якая не дае спакойна жыць. Праз тое, што жыццё не будзе адпавядаць вашым уяўленням, магчымы канфлікты з іншымі людзьмі, прычым, без якой-небудзь значнай нагоды. Асабістае жыццё падпсуюць сумненні і недавер да другой палавінкі ў сукупнасці з адсутнасцю разумення інтарэсаў і жаданняў адно аднаго.

РЫБЫ. Тыдзень прынясе новыя магчымасці. Чакаюцца значныя грашовыя паступленні, а таксама ўдалыя сітуацыі, выгадныя прапановы і іншыя моманты, якія дазволяць рэалізаваць свае матэрыяльныя патрэбы. Гэта палепшыць і настрой, што спрыяльна адаб'ецца на адносінах з навакольнымі. На вялікія поспехі ў асабістым жыцці разлічваць не даводзіцца, бо вы будзеце цалкам пагружаныя ў рэалізацыю сваіх жаданняў і ідэй.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.