Вы тут

«Прапанавалі памяняць поўны газавы балон на... поўны»


сваім клопатам Святлана Сяргееўна Кульша. Прасіла дапамагчы разабрацца, чаму газавікі, якія прывезлі замоўлены новы газавы балон, адмовіліся забраць пусты, а прапанавалі адключыць... поўны, каб замест яго ўстанавіць такі ж паўнюткі.

— Дагэтуль тыя ж газавікі мянялі нам балон у студзені. У тым жа месяцы мой муж прайшоў інструктаж і атрымаў пасведчанне на права самастойнай замены газавых балонаў. Што ён і зрабіў ужо сам у лютым, калі папярэдні скончыўся. Днямі мы зноў замовілі балон, яго прывезлі, але мяняць на пусты адмовіліся. Сказалі, што могуць толькі зняць падключаны мужам і паставіць новы. Прычынай назвалі тое, што быццам бы памяняліся правілы ў дачыненні інструктажу наконт самастойнай замены газавых балонаў, — распавяла пра сутнасць праблемы заяўніца.

Па каментарыі мы звярнуліся ў Лагойскае раённае вытворчае ўпраўленне газавай гаспадаркі «Лагойскрайгаз». Вось што нам паведаміла начальнік службы эксплуатацыі прадпрыемства Вольга Чарнуха, папярэдне праверыўшы выкладзеную жыхаркай вёскі Сладаба інфармацыю.

— Сапраўды, нашы работнікі былі па ўказаным адрасе, але новы газавы балон вяскоўцам не аддалі. Справа ў тым, што яшчэ ў снежні 2013 года ўступілі ў сілу новыя правілы карыстання газам у быце. У іх ёсць адзін пункт, які забараняе захаванне ў непадключаным стане газавых балонаў, нават пустых (яны ўсё роўна знаходзяцца пад ціскам). У заяўнікаў была менавіта такая сітуацыя: калі побач знаходзіліся падключаны поўны балон і пусты. Таму нашы работнікі маглі памяняць толькі той з іх, які быў падключаны, — патлумачыла Вольга Валер'еўна.

Па яе словах, атрыманае мужам заяўніцы пасведчанне на права самастойнай замены балонаў дазваляе рабіць гэта толькі ў тым выпадку, калі вяскоўцы самі будуць дастаўляць іх з пункта абмену, які размешчаны на аўтагазазапраўцы і належыць гаргазу. Калі прывозіць балоны будуць газавікі, значыць, і мяняць іх, згодна з вышэйназванымі новымі правіламі, маюць права толькі яны. Выходзіць, што на гэтую акалічнасць нашы заяўнікі не звярнулі ўвагі? Інакш які быў сэнс атрымліваць тое пасведчанне, калі яны па-ранейшаму збіраліся карыстацца паслугамі газавікоў па дастаўцы?

Можа ўзнікнуць пытанне: чаму, калі новыя правілы карыстання газам у быце ўступілі ў сілу яшчэ ў снежні 2013 года, нашы заяўнікі даведаліся пра іх фактычна толькі цяпер? Вольга Чарнуха сказала, што насельніцтва ў свой час інфармавалася пра змены праз мясцовую газету. Больш за тое, праводзілі праверкі населеных пунктаў і чарговая якраз нядаўна дайшла да Слабады.

Ці ёсць выйсце з сітуацыі для сям'і нашых заяўнікаў? Трэба падключыць праз рэдуктар адразу два балоны, і тады замену аднаго з іх будуць выконваць спецыялісты. Або, як заўважалася вышэй, самастойна прывозіць іх з пункта абмену, які належыць гаргазу і размешчаны на аўтагазазапраўцы.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.