Вы тут

Самыя сексуальныя імёны


 Алесандра і Скарлет былі прызнаныя самымі сексуальнымі імёнамі ў свеце. Адпаведны рэйтынг склаў інтэрнэт-рэсурс Baby Name Wіzard шляхам галасавання, праведзенага сярод дзясяткаў тысяч сваіх чытачоў.

13-11

У топ-10 самых сексуальных жаночых імёнаў увайшлі: Скарлет, Нікалет, Наталія, Анаіс, Паўліна, Алесандра, Шанель, Сарая, Адрыяна і Джуліяна. А вось і дзясятак самых эратычных мужчынскіх імёнаў: Алесандра, Ларэнца, Рэт, Рамэа, Матэа, Дзімітрый, Дэйн, Марчэла, Дантэ, Рэмі.

Чытачы партала таксама назвалі найменш сексуальныя, на іх думку, імёны. Сярод мужчынскіх такімі сталі Боб, Эрнэст, Норман, Дзік і Говард. Сярод жаночых — Гертруда, Берта, Агнес, Этэль і Мілдрэд. Заснавальнік сайта Baby Name Wіzard Лора Уотэнберг распавяла, што на даследаванне было адведзена пяць гадоў.

А ў 2014 годзе амерыканскі партал Fіt Pregnancy вызначыў самыя «хіпстарскія» імёны для мужчын і жанчын. Напрыклад, сярод мужчынскіх эксперты адзначылі такія імёны, як Раман, Гулівер і Ніка. Называць дзяўчынак-хіпстараў параілі Дорамі, Інэсамі і Хільдамі.

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.