Вы тут

Хто такі чалавек-змяя?


Да вашай увагі — падборка цікавых і займальных фактаў з жыцця чалавека і жывёл.

Даследчыкі знайшлі генетычную мутацыю, якая адбылася каля 10 мільёнаў гадоў таму і павысіла здольнасць чалавечага арганізма засвойваць этылавы спірт. Старажытныя людзі, якія былі «нападпітку» ад паядання пладоў, што забрадзілі, гублялі здольнасць абараняць сваю тэрыторыю або здабываць ежу, таму натуральны адбор паспрыяў менавіта мутацыі.

Жыхар Маямі Біл Хааст, вядомы як «чалавек-змяя», перанёс больш за 170 укусаў атрутных змей. На працягу 60 гадоў ён уводзіў сабе змяіны яд маленькімі дозамі і выратаваў велізарную колькасць чалавечых жыццяў дзякуючы сваёй багатай на антыцелы крыві. Хааст дажыў да 100 гадоў.

Аднойчы знакаміты кітайскі акцёр Джэкі Чан разбіў 12 бетонных блокаў кулаком, у якім было заціснута курынае яйка. Яно засталося цэлым і непашкоджаным.

У 1847 годзе адзін доктар вырашыў устанавіць прафесійны рэкорд і здзейсніў ампутацыю за 25 секунд. Ён так спяшаўся, што неспадзявана ампутаваў і пальцы свайго асістэнта. І пацыент, і асістэнт праз некаторы час памерлі ад заражэння. Назіральнік, які прысутнічаў пры аперацыі, таксама памёр — ад шоку. Гэта адзіная ў гісторыі медыцыны аперацыя з 300-працэнтнай смяротнасцю.

Амаль усе куры, якіх сёння разводзяць для ежы, — гэта нашчадкі пераможцы праведзенага ў 1948 годзе конкурсу «Курыца будучыні». Яе гены можна выявіць практычна на ўсіх птушкафермах свету.

Англійскі кампазітар Джэрэмайя Кларк быў безнадзейна закаханы ў знатную даму. Страціўшы надзею дамагчыся яе ўвагі, Кларк вырашыў пакончыць з сабой, але ніяк не мог зрабіць выбар: утапіцца яму ці павесіцца. У рэшце рэшт, ён вырашыў падкінуць манетку — але яна ўпала ў гразь і стала ў ёй рубам. Кларк адправіўся на могілкі і застрэліўся. Самагубцаў не прынята хаваць на асвячонай зямлі, але для Кларка было зроблена выключэнне, і яго пахавалі ў склепе сабора Святога Паўла (хоць іншыя крыніцы сцвярджаюць, што ён быў пахаваны па-за асвечанай часткай саборных могілак).

У 60-х гадах большасць людзей выкарыстоўвала толькі па адной шыпучай таблетцы Alka-seltzer за раз. Потым кампанія-вытворца вырашыла стымуляваць людзей раствараць адначасова па дзве таблеткі, для чаго была прыдуманая рэклама са знакамітымі «бульк-бульк, пшш-пшш». Продаж вырас амаль у два разы.

У 2001 годзе інваліднае крэсла аднаго пазбаўленага здольнасці рухацца чалавека збіла машына. Яго лабрадор па мянушцы Эндал прывёў гаспадара ў так званае «выратавальнае становішча» (на баку тварам уніз, каб чалавек не захлынуўся ванітавымі масамі), дастаў з-пад перавернутага крэсла мабільны тэлефон, потым выцягнуў коўдру і накрыў пацярпелага. Пасля гэтага сабака пабег да гатэля, які знаходзіўся паблізу, па дапамогу.

У час чарнобыльскай катастрофы работнік станцыі Аляксандр Лелячэнка, засцерагаючы сваіх больш маладых калег ад радыеактыўнага апраменьвання, зрабіў замест іх некалькі ходак па калена ў высокаактыўнай вадзе. Ён памёр менш чым праз два тыдні пасля аварыі.

канкурсантамі) і аўтарам ідэі промапрадукцыі (дызайнер і фатограф Ганна Герт).

 

Вікторыя ЦЕЛЯШУК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.