Вы тут

Няма 18-ці — у клубе не месца


Пракуратура Мінска прапануе арганізаваць маніторынг начных клубаў на прадмет допуску ў іх непаўналетніх. Пра гэта паведаміў старшы памочнік пракурора Мінска па прававым забеспячэнні, інфармацыі і грамадскіх сувязях Сяргей БАЛАШАЎ.

13-29

У пракуратуры лічаць недастатковай працу органаў унутраных спраў па выяўленні парушэнняў, звязаных з допускам у пэўныя забаўляльныя ўстановы непаўналетніх. Таму будуць праведзены маніторынгі, якія пакажуць, як адміністрацыі клубаў і дыскатэк кантралююць прапускны рэжым наведвальнікаў.

«Механізм правядзення маніторынгаў яшчэ распрацоўваецца. Але ніякіх аблаў і рэйдаў не будзе, проста будуць хадзіць правяраючыя», — распавёў «Звяздзе» Сяргей Балашаў.

Таксама ён паведаміў, што даты маніторынгаў пакуль невядомыя, іх плануецца правесці ў першым паўгоддзі.

У цэлым у Мінску ў 2014 годзе колькасць злачынстваў, учыненых падлеткамі, знізілася на 12,7% (з 536 да 468). Станоўчая тэндэнцыя захавалася і сёлета ў студзені. Разам з тым у 2014 годзе прыкметна павялічылася колькасць падлеткавых злачынстваў у Заводскім (з 47 да 67) і Кастрычніцкім (з 23 да 67) раёнах. Ва ўсіх раёнах сталіцы сярод непаўналетніх істотна ўзрасла колькасць злачынстваў, звязаных з незаконным абаротам наркотыкаў.

Больш за траціну злачынстваў у маладзёжным асяроддзі (37%) здзейснілі ў перыяд з 16.00 да 22.00 гадзін. У пракуратуры гэта лічаць сведчаннем слабога кантролю з боку законных прадстаўнікоў падлеткаў і прабеламі ў арганізацыі іх занятасці ў вольны час.

На думку прадстаўнікоў пракуратуры, і супрацоўнікі інспекцый па справах непаўналетніх не вывучаюць у поўнай меры ўмовы выхавання і пражывання падлеткаў.

«Па-ранейшаму першачарговая ўвага надаецца часовым метадам прафілактыкі, якія носяць карны характар: выяўленню новых фактаў супрацьпраўных паводзін і прымяненню спагнанняў па іх, падрыхтоўцы дакументаў для накіравання ў спецыяльныя вучэбна-выхаваўчыя ўстановы і г.д. Часта не прымаюцца да ўвагі прычыны і ўмовы супрацьпраўных паводзін непаўналетніх, не аналізуюцца вынікі прафілактычнага ўздзеяння і не індывідуалізуюцца метады выхаваўчай працы з канкрэтным правапарушальнікам», — адзначаюць у пракуратуры.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

 

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.