Вы тут

Да каго прыйдуць суправаджальнікі ды асістэнты?


Атрымальнікаў бясплатных сацыяльных паслуг стане больш. Аб гэтым гаворыцца ў паведамленні прэс-службы беларускага ўрада.

Паслугі памочніка па суправаджэнні цяпер будуць аказвацца інвалідам І групы не толькі з парушэннем апорна-рухальнага апарату, але і па зроку. Калі раней паслугамі асістэнта маглі скарыстацца адзінокія (або тыя, што пражываюць адзінока) інваліды першай групы з разумовымі парушэннямі, то цяпер яны разлічаны і для другой. Калі ў сям'і выхоўваецца дзіця-інвалід, няня будзе даглядаць яго да паўналецця. Раней жа гэта рабілася, пакуль малому не спаўнялася чатыры гады.

Акрамя таго, сістэматызаваны пералік бясплатных і агульнадаступных сацыяльных паслуг дзяржаўных устаноў сацыяльнага абслугоўвання. Сярод іх — прыбіранне жылых памяшканняў, арганізацыя і правядзенне заняткаў па аднаўленні або развіцці сацыяльных навыкаў, арганізацыя гарачага харчавання дома. Для людзей, якія маюць у іх патрэбу, прадугледжаны адпаведныя нормы і нарматывы. «Разнабой» падыходаў пры аказанні паслуг у розных установах сацыяльнага абслугоўвання знікне.

Валяр'ян ШКЛЕННІК.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.