Буйную суму грошай знайшла жыхарка японскай прэфектуры Хега ў набытай старой мэблі. Аднак жанчына не стала пакідаць 15 тысяч долараў сабе, а аднесла іх у паліцэйскі ўчастак.
Цяпер праваахоўныя органы вядуць пошук папярэдняга гаспадара канапы. З гэтай нагоды іншых падрабязнасцяў пра тое, у якой менавіта мэблі былі знойдзены грошы, не паведамляецца. Па японскіх законах, калі ўладальнік не аб'явіцца, то той, хто знайшоў грошы, праз тры месяцы атрымлівае права на іх прэтэндаваць. Прысваенне ж знаходкі караецца як злачынства. Уладальнік можа аддзячыць таму, хто знайшоў грошы, падарыўшы яму трэць ад вернутай сумы.
Аналагічная гісторыя адбылася ў ЗША. Жыхары невялікага паселішча за 130 кіламетраў ад Нью-Ёрка, якія здымаюць разам жыллё, знайшлі ў старой канапе больш за 40 тысяч долараў. Лара Русо, Келі Гуасці і Рыз Верховен натыкнуліся на банкноты, калі вырашылі зняць з падлакотнікаў канапы патрапаныя чахлы. Менавіта ў іх і знайшліся схаваныя купюры.
«Нашы суседзі, якія пачулі крыкі, сказалі потым, што вырашылі, быццам мы выйгралі ў латарэю», — распавялі сябры. Пералічваючы грошы, кватаранты знайшлі распіску аб унясенні дэпазіту, у якой было пазначана імя і каардынаты жанчыны. Русо, Гуасці і Верховен звязаліся з ёй і высветлілі, што грошы належаць 91-гадовай даме. Як высветлілася, сваякі бабулькі здалі канапу з грашыма ў камісійны магазін Арміі выратавання, калі пенсіянерка праходзіла лячэнне ў стацыянары. Прыяцелі вырашылі вярнуць грошы законнай уладальніцы: «Гэта былі не нашы зберажэнні. Думаю, ніхто з нас не быў бы шчаслівы, калі б мы вырашылі іх патраціць», — падкрэсліў Верховен. Сябры атрымалі ад дамы па тысячы долараў за вяртанне яе капіталу.
Падрыхтаваў Іван Купарвас
Карэспандэнты «Звязды» разам з супрацоўнікамі ДАІ паназіралі, як мінчане карыстаюцца сродкамі персанальнай мабільнасці.
Больш за 1410 тэматычных канструкцый з’явіцца на вуліцах сталіцы
Праект надзвычай важны сацыяльна, але не толькі…
На прасторах яе вялікасці кнігі.