Вы тут

Першы крок


Да дарослага жыцця і адказнасці перад сваёй краінай

Маладым жыхарам горада Баранавічы ў Авальнай зале парламента ўрачыста ўручыў пашпарты старшыня 
Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Уладзімір Андрэйчанка.

Парламентарый падкрэсліў, што гэты дакумент — першы крок у самастойнае жыццё кожнага з прысутных. «Вы сталі паўнапраўнымі грамадзянамі Рэспублікі Беларусь, і, вядома, гэта накладае пэўную адказнасць, абавязкі. Варта дакладна разумець, што ў бліжэйшыя дзесяцігоддзі вы адказныя за лёс нашай краіны», — звярнуўся да хлопцаў ды дзяўчат дэпутат.

«У Беларусі створаны ўсе ўмовы для атрымання годнай адукацыі. Каля 5% бюджэту штогод накіроўваецца на развіццё адукацыйнай сферы», — адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў, кажучы пра напрамкі дзяржаўнай маладзёжнай палітыкі.

Уладзімір Андрэйчанка таксама нагадаў, што 2015-ы ў Беларусі аб'яўлены Годам моладзі. Гэта зроблена для таго, каб чарговы раз прыцягнуць увагу дзяржавы да праблем у гэтай сферы. Акрамя пашпартоў, маладыя людзі атрымалі членскія білеты грамадскай арганізацыі «Беларускі рэспубліканскі саюз моладзі». Сустрэча адбылася ў межах акцыі «Мы — грамадзяне Беларусі!».

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.