Вы тут

Людзей цікавяць нюансы...


На чарговую «прамую лінію» ў Бешанковіцкі райвыканкам звярнуліся людзі, якіх хвалявалі праблемы, бадай, тыповыя для глыбінкі.

Некаторыя з іх ужо вырашыліся.

13-32

— Выслухаў сем чалавек. Гэта параўнальна многа, калі лічыць, што раней на «прамыя лініі» звярталіся два або тры грамадзяніны. Пара зваротаў тычылася тыповага веснавога пытання: растаў снег, праблематычна пад'ехаць да населенага пункта. У панядзелак праблемныя ўчасткі дарог прывялі ў парадак. А зімой было шмат пытанняў наконт асвятлення... Пачынаецца вясна, і думаю, у далейшым будуць задавацца пытанні камунальнага характару, добраўпарадкавання тэрыторыі. Дарэчы, не за гарамі Радаўніца. І, упэўнены, зноў жа традыцыйна будуць агучаны праблемы па пад'ездах да могілак. Так, апошнія перадалі на баланс камунальнікам. А калі могілкі знаходзяцца сярод поля, што рабіць? Стараемся тлумачыць людзям, што на землях сельскагаспадарчага прызначэння аўтамабільную дарогу не пабудуеш. Але ад праблемы, як кажуць, не адмахваемся. І імкнёмся лакальны рамонт такіх дарог правесці: падсыпаць, каб дайсці можна было, — распавядае Сяргей АКУНЕВІЧ, першы намеснік старшыні Бешанковіцкага райвыканкама, начальнік упраўлення сельскай гаспадаркі і харчавання.

Паводле яго слоў, людзі на гэты раз не агучвалі пытанні па актуальнай для многіх на сёння тэме — прыватызацыі жылля. А раней адзінкавыя звароты былі накіраваныя да ўлады ў пісьмовым выглядзе. Спрэчныя моманты высвятляюцца...

— З усіх зададзеных можна вылучыць пытанне наконт прыватных свіней. Памятаеце ж, афрыканская чума «прайшла» года паўтара таму? Зноў пасля рамонту засяляем комплекс на 24 тысячы галоў. Дык людзі і цікавяцца нюансамі дазволу і забароны на ўтрыманне свіней у населеных пунктах. Тлумачальную работу і раней праводзілі... Кансультацыйным можна лічыць зварот чалавека наконт водазабеспячэння шматпавярховага дома. У апошнім цалкам памянялі так званую «разводку». Трэба ў найбліжэйшы час усё неабходнае дарабіць да канца, каб ваду падвесці, — працягвае Сяргей Акуневіч.

Суразмоўца канстатаваў, што сёлетнія «прамыя лініі» ў раёне — не кампанейшчына.

— Можа яшчэ і таму не было зваротаў, якія, як вы кажыце, здзівілі. Мы і раней знаходзіліся на «лініі» з землякамі: два разы на месяц — бліжэй да канца працоўнага дня. Я і мае калегі да такой практыкі звыклыя. Вельмі плённа штомесяц праходзяць і выязныя Дні сельсаветаў. Падчас апошніх у вёсках з удзелам старшынь сельскага Савета, прадстаўнікоў раённых службаў выслухоўваюцца праблемы, робяцца захады, каб іх вырашыць, — дадаў Сяргей Генадзевіч.

Аляксандр ПУКШАНСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.