Вы тут

Новы «Дакар» — новы рухавік


Мінскі аўтамабільны завод ужо пачаў падрыхтоўку да гонак «Дакар-2016». Зусім нядаўна аўтамабілі, якія ўдзельнічалі сёлета ў спаборніцтвах, вярнуліся на радзіму. Але замест іх інжынеры ўжо распрацоўваюць новыя. Тэхрэгламент становіцца больш жорсткім, і яму трэба адпавядаць.

14-44

Нягледзячы на тое, што ўсе тры машыны дайшлі да фінішу і дапамаглі ўвайсці беларускай камандзе ў ганаровую дзясятку, згодна з новым рэгламентам яны становяцца непрыдатнымі для будучых спаборніцтваў.

Паводле слоў першага намесніка генеральнага дырэктара «МАЗ» Валерыя Іванковіча, вынік мінулых спаборніцтваў — самы лепшы за ўвесь час існавання каманды. Беларусь выступала на гонках «Дакара» ўжо чацвёрты раз і год ад года прагрэсуе ў заваяванні новых вяршынь.

«З-за цяжкай эканамічнай сітуацыі сёння складана знайсці фінансаванне. І, нягледзячы на гэта, ад утрымання спартыўнай каманды мы не адмаўляемся. Гэта частка нашага брэнда. Будзем збіраць сродкі на ўдзел у «Дакары-2016», — падкрэсліў Валерый Іванковіч.

Каб адпавядаць тэхнічным рэгламентам наступнага года, у першую чаргу неабходна мадыфікаваць рухавік.

Як патлумачыў штурман СК «МАЗ-СПОРТаўто» Валерый Казлоўскі, спецыялісты ўжо зрабілі даследаванне сярод вытворцаў і выбралі таго, хто можа прапанаваць рухавік, які б адпавядаў новым рэгламентам «Дакара-2016».

«Канструктарскія работы па стварэнні новага аўтамабіля ўжо ідуць поўным ходам. Плануецца, што ён будзе гатовы да сезона летніх гонак. Пасля дапрацоўкі новага аўтамабіля мы плануем стварыць яшчэ два, каб на «Дакар-2016» выйсці трыма машынамі», — расказаў Валерый Казлоўскі.

У першую чаргу плануецца дапрацоўка падвескі і рулявога механізму. Новы аўтамабіль стане лягчэйшым і спрытнейшым. Глядзіш, і да перамогі дамчыць.

Ілья КРЫЖЭВІЧ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.