Вы тут

Насельніцтва Цэнтральнай Еўропы і Балтыі імкліва старэе


Пра гэта паведамляе Цэнтр навін ААН. Эксперты Сусветнага банка адзначаюць, што старэнне насельніцтва — агульная для ўсёй Еўропы тэндэнцыя, звязаная шмат у чым з павелічэннем працягласці жыцця. Аднак насельніцтва Цэнтральнай Еўропы і Балтыі старэе яшчэ і па прычыне зніжэння нараджальнасці і міграцыі моладзі.

Symbol picture globalization

Так, у Польшчы, Венгрыі і Славакіі паказчык нараджальнасці значна ніжэйшы, чым у заходніх дзяржавах, і складае ўсяго 1,3 дзіцяці на адну жанчыну. Спецыялісты адзначаюць, што многія маладыя людзі пакідаюць свае краіны ў пошуках працы і лепшага жыцця за мяжой. Спецыялісты Сусветнага банка рэкамендуюць урадам краін надаваць больш увагі здароўю насельніцтва, якое старэе, падымаць узровень мінімальных заробкаў і пенсій, не дапускаць «уцечкі мазгоў» і стымуляваць павышэнне нараджальнасці.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.