Вы тут

Ісландыя адклікала заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз


Ісландыя адклікае заяўку на ўступленне ў Еўрасаюз і не будзе аднаўляць перамовы, якія былі распачаты чатыры гады таму папярэднім урадам, абвясціў МЗС астраўной дзяржавы.

«ЕС і Ісландыя абмеркавалі ісландскую пазіцыю па пытанні аб статусе пададзенай раней заяўкі на ўступленне ў Еўрасаюз. Урад не мае намеру аднаўляць працэс падрыхтоўкі да ўступлення ў ЕС», — заяўляе знешнепалітычнае ведамства. Кіраўнік МЗС краіны Гунар Брагі Свейнсан выклаў пункт гледжання ўрада Ісландыі Эдгарсу Рынкевічу — міністру замежных спраў Латвіі, якая цяпер старшынствуе ў Савеце ЕС. Падчас сустрэчы кіраўнік ісландскай дыпламатыі таксама перадаў калегу ліст, у якім адзначаецца, што дзейны ўрад цалкам адмаўляецца ад планаў сваіх папярэднікаў у галіне еўраінтэграцыі, больш не лічыць Ісландыю краінай-кандыдатам на далучэнне да Еўрасаюза і заклікае супольнасць зыходзіць з гэтага факта. Эксперты адзначаюць, што ў дадзены момант еўраінтэграцыя нявыгадная для краіны, перш за ўсё па той прычыне, што ўступленне ў ЕС нанясе моцны ўдар па рыбалавецкай галіне і фермерскім гаспадаркам. Апытанні грамадскай думкі таксама стабільна паказваюць, што большая частка 320-тысячнага насельніцтва Ісландыі выступае супраць еўраінтэграцыі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.