Вы тут

Усе — у заапарк!


Сёння тут адкрываецца экзатарыум

У сталічным экзатарыуме — доме для экзатычных жывёл Паўднёвай Амерыкі — наведвальнікам прапануюць пазнаёміцца з новай экспазіцыяй «Арынока». Тут можна будзе ўбачыць унікальных малпаў, незвычайных рэптылій, экзатычных марскіх і прэснаводных рыб, трапічных птушак, а таксама млекакормячых і іншых цікавых жывёл.

14-40

Работнікі заапарка прапануюць гасцям акунуцца ў свет дажджавога трапічнага лесу. У экзатарыуме можна будзе паназіраць за жыццём самага буйнога грызуна на Зямлі — капібары — і дрэўнага дзікабраза, разгледзець анакондаў, кайманаў, іншых незвычайных рэптылій, экзатычных квакшаў і дрэвалазаў.

З 13-00 на сцэнічнай пляцоўцы для наведвальнікаў падрыхтавана канцэртная праграма «З наваселлем!». Падчас яе арганізатары абяцаюць сустрэчу з дамавіком Кузем, які пазнаёміць гасцей з новым павільёнам і яго насельнікамі. Святочны настрой будуць дарыць выканаўцы з поп-фольк-гурта «Лялькі Карпарэйшн», танцавальны калектыў «Гарэзлівыя агеньчыкі» прадэманструе гледачам бадзёрасць і маладую энергію, а акардэаніст-віртуоз Віталь Блага зачаруе выдатнай музыкай.

На цэнтральнай алеі размесцяцца пляцоўкі «Горада майстроў», дзе спецыялісты навучаць ахвотных вырабляць сувеніры ў падарунак сваім родным і сябрам. Тут пройдуць майстар-класы па карвінгу (дэкаратыўная разьба па гародніне і садавіне), дэкаратыўнай вышыўцы, вырабе сувеніраў з тканіны і саломкі. Апроч таго, у заапарку можна наведаць выстаўку фларыстыкі, выставу-продаж сувеніраў і ўпрыгожанняў «Традыцыі і рамёствы», у гэты дзень працуюць атракцыёны «Пакой смеху» і «5D-кіно».

Малыя могуць пацешыцца катаннем на конях, набыць ласункі — папкорн, слойкі, напоі ў прадуктовых ларках на тэрыторыі заапарка. Таксама для гасцей супрацоўнікі падрыхтавалі салодкі пачастунак — дэгустацыю цукерак і марозіва.

У сувязі з адкрыццём новага павільёна з сённяшняга дня кошт уваходнага квітка ў заапарк будзе складаць 60 тысяч рублёў. Квіток у дэльфінарый «Нэма» з наведваннем экзатарыума абыдзецца ў 180 тысяч у будныя дні, 200 тысяч у выхадныя і святочныя. Білет у Дэльфінарый, набыты за 150 тысяч рублёў (у будныя дні) і 170 тысяч (у выхадныя і святочныя дні) не дае права бясплатнага наведвання экзатарыума.

Дзіяна СЕРАДЗЮК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.