Вы тут

«Тыдзень лесу» ў гонар Перамогі


З 28 сакавіка па 4 красавіка па ініцыятыве Міністэрства лясной гаспадаркі ў краіне пройдзе акцыя «Тыдзень лесу-2015».

Лесаводы вырашылі прысвяціць яе 70-годдзю Перамогі. Удзельнікі акцыі будуць высаджваць дрэвы ў гонар воінаў-вызваліцеляў. Па традыцыі прыняць удзел у ёй змогуць усе ахвотныя. У лясгасах будуць падрыхтаваны спецыяльныя аб'екты (іх рыхтуецца каля 2 тысяч ва ўсіх рэгіёнах краіны), на якіх добраахвотнікам дадуць магчымасць пасадзіць дрэвы, добраўпарадкаваць тэрыторыю, стварыць памятную алею ці закласці дэндрапарк, паведамілі ў прэс-службе міністэрства. Арганізацыі лясной гаспадаркі забяспечаць усіх удзельнікаў пасадачным матэрыялам і прыладамі працы.

Летась «Тыдзень лесу» сабраў больш за 50 тысяч удзельнікаў. З дапамогай добраахвотнікаў было пасаджана больш за 70 мільёнаў дрэў, прыведзены ў парадак пасля зімы 32 мемарыяльныя комплексы і 55 месцаў партызанскіх стаянак, размешчаных на тэрыторыі ляснога фонду. Падчас акцыі добраўпарадкавана і адрамантавана каля 200 месцаў адпачынку ў лясах, ліквідавана больш за 300 несанкцыянаваных звалак смецця ў лясным фондзе.

Сяргей РАСОЛЬКА.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.