Вы тут

Бітва лідараў


Набліжаецца развязка VІІІ рэспубліканскіх спаборніцтваў па хакеі сярод аматарскіх камандаў на прызы Прэзідэнцкага спартыўнага клуба. Ужо заўтра адбудзецца паядынак паміж лідарамі турніру — камандай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь і камандай Мінскай вобласці. Каманда Прэзідэнта выйграла ўсе пяць папярэдніх сустрэч; на рахунку зборнай Мінскай вобласці — тры перамогі і дзве нічыі. У турнірнай табліцы каманда Прэзідэнта апярэджвае сваіх галоўных апанентаў на два ачкі. Гэты матч пройдзе ў Лядовым палацы Маладзечна.

У гэты ж дзень адбудуцца і іншыя матчы: у Гродне сустрэнуцца каманды Магілёўскай і Гродзенскай абласцей, а гамяльчане на сваёй пляцоўцы прымуць зборную Брэсцкай вобласці. Не прапусціце развязку турніру!

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».