Вы тут

Дарогу вясне!


Жыў-быў бацька Год. І было ў яго аж чатыры дачкі: Зіма, Вясна, Лета і Восень. Жылі яны дружна, але ж такога не было, каб усе збіраліся разам. На зямлю, прынамсі, прыходзілі па чарзе, гаспадарылі ў адведзены Годам час...

Але ж аднойчы, калі Зіма яшчэ не скончыла свайго царавання, яе малодшай сястрыцы Вясне ўздумалася пагарэзіць. Спусцілася яна з нябёсаў і са жменяй цёплых сонечных промняў прабегла па зямлі: хоць месцамі, але ж растапіла снягі, абудзіла да жыцця прыроду...

Зіме гэты жарт, вядома ж, не спадабаўся, яна вырашыла адпомсціць, для чаго, калі скончыўся час яе панавання, нікуды з зямлі не пайшла: як ні прасіў яе бацька Год, яшчэ мацней скоўвала рэкі лёдам, яшчэ настойлівей круціла завірухамі.

Ох, і цяжка ж тады прыйшлося ўсяму жывому! Вярнуўшыся з выраю, гінулі пералётныя птушкі, не хапала кармоў хатняй жывёле, у скляпах прарастала бульба...

І тады ўсе людзі сталі выходзіць з хат і ў чаканні цяпла раскладваць вялікія вогнішчы. Горача і няўтульна стала ад іх Зіме, і яна ўрэшце здалася: хуценька збегла дадому...

А ў людзей з таго часу з'явілася традыцыя напрыканцы апошняга зімовага месяца святкаваць Масленіцу: нагадваць спадарыні Зіме, што час яе ўжо мінуў — пара саступаць дарогу...

Наталля Дробышава,

г. Касцюковічы

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».