Вы тут

Участак будзе заменены


Працяг гісторыі будаўніцтва гандлёвага цэнтра ў сталічным мікрараёне «Сухарава»

Месяц таму ў «Звяздзе» быў надрукаваны артыкул пра спрэчную будоўлю ў Мінску. На вуліцы Шаранговіча пачалі ўзводзіць 5-павярховы будынак будучага гандлёвага цэнтра. Жыхары найбліжэйшых да ўчастка дамоў і прыхаджане храма ў гонар Архангела Міхаіла, што знаходзіцца зусім недалёка ад будоўлі, шчыра занепакоіліся бяспекай такога праекта. Асабліва калі будаўнікі вырылі катлаван глыбінёй 7 метраў ледзь не пад вокнамі аднаго з дамоў.

Людзі даслалі афіцыйныя звароты ў Мінгарвыканкам, Генеральную пракуратуру і Адміністрацыю Прэзідэнта. Улады пачулі заклапочаных грамадзян і арганізавалі сустрэчу ўсіх бакоў, на якой вусна папрасілі забудоўшчыка часова прыпыніць работы на ўчастку.

Падчас высвятлення правамернасці будаўніцтва «Звязда» таксама накіравала зварот у Мінгарвыканкам, у якім папрасіла пракаментаваць сітуацыю...

У атрыманым афіцыйным адказе адміністрацыі Фрунзенскага раёна Мінска паведамляецца, што будаўніцтва спынена, а Мінгарвыканкамам прынята рашэнне «аб разглядзе магчымасці выдзялення ТАА «НГМакась» кампенсацыйнага зямельнага надзелу». Можна дапусціць, што будоўля на вуліцы Шаранговіча не толькі спынілася, але ўжо і не працягнецца.

Такі ж самы адказ атрымаў і Аляксандр Несцярчук, прыхаджанін храма ў гонар Архангела Міхаіла, ад імя якога дасылаўся адзін са зваротаў. У лісце паведамляецца, што будоўля спынена і ўчастак будзе заменены. Іншыя члены праваслаўнай абшчыны таксама пацвердзілі, што работ на ўчастку ўжо даўно няма. Яны выказалі падзяку ўладзе за тое, што ў гэтай далікатнай справе яна не засталася абыякавай да праблем людзей.

Вераніка ПУСТАВІТ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.