Вы тут

«Алеся» на Завышанскім возеры


Санаторый «Алеся» ўтульна размясціўся на самым паўднёвым возеры Берасцейскага Палесся, сярод прасторы казачна-непаўторнай лясной прыгажосці. Сюды прыязджаюць тыя, хто хоча атрымаць асалоду ад цішыні, спакою і фарбаў беларускай прыроды. Але галоўнае, што «Алеся» — гэта сучасная здраўніца, у ёй створаны ўсе ўмовы для адпачынку і лячэння. Палеская здраўніца прываблівае адпачывальнікаў з Расіі, Украіны і нават Польшчы.

14-30

У «Алесі» працуюць больш за сорак медсясцёр і санітарак, прычым працуюць па шмат гадоў. Напрыклад, Ніна Гацэвіч, Людміла Ткачук тут ужо амаль 30 гадоў, лічы, з часу адкрыцця ўстановы.

14-31

Вольга Самуйлава з пяцігадовымі сынамі-двайнятамі Святаславам і Цімафеем прыязджала ў «Алесю» з Магілёва. Маме і дзеткам асабліва даспадобы прыйшліся водныя працэдуры. У санаторыі ёсць таксама лячэбныя фізкультура, масаж, фіта- і ароматэрапія, саўна і цеплалячэнне, гразевыя аплікацыі, бальнеалячэнне і гідратэрапія, электрасвятлолячэнне, лазератэрапія.

14-32

Фота Анатоля Клешчука, Іванаўскі раён.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.