Імя


Імя (асабовае, хрэсьбіннае, хатняе, свойскае, сямейнае, родавае, мянушка) — персанальны знак чалавека, які спрыяе вызначэнню яго месца ў соцыуме. У культуры ўсходніх славян, як і ў культурах іншых народаў, з цягам часу канчаткова аформілася ідэя аб тым, што імя — гэта ключ да жыццёвага поспеху, код прыродна-касмічнай і духоўнай сувязі паміж прадстаўнікамі розных пакаленняў, гэта жыццёвая мадэль гісторыі, якая абавязкова паўторыцца на новым вітку роду чалавечага.

* Славянскі народны імяслоў, які нёс на сабе моцны адбітак уплыву хрысціянскай культуры, значна змяніўся. Народныя імёны Багдан, Вярнігара, Вярнідуб, Жыўка, Здраўка, Пакацігарошак паступова «пасунулі ўбок» старажытнарымскія і старажытнагрэчаскія імёны Андрэй, Мікалай, Пётр, Міхаіл, Марыя, Ксенія. Пазней імя стала зыходным пунктам для ўтварэння імя па бацьку і прозвішча чалавека.

* Вялікая колькасць іншых імёнаў, з якімі мы ўжо зжыліся і прымаем, як родныя, каранямі сваімі сягаюць у старажытныя замежныя традыцыі. Напрыклад, распаўсюджанае сярод славянскіх народаў імя Іван насамрэч мае старажытнаіўдзейскія вытокі. Безумоўна, найбольшая колькасць запазычаных імёнаў прыйшла з грэчаскай мовы разам з царкоўна-праваслаўнай традыцыяй. У гісторыі візантыйскай царквы за многія стагоддзі яе існавання сфарміраваўся цэлы пантэон святых, дні нараджэння і дні смерці якіх сталі шанавацца як вялікія святы. З цягам часу жыццяпісы святых былі прыведзены ў сістэму, і наша гадавое кола быццам бы ажыло, апрадмецілася, у ім кожны дзень атрымаў сваё імя (або некалькі).

* Адным з этапаў уключэння ў склад сям'і быў абрад надання нованароджанаму імені. Немаўля станавілася чалавекам толькі ў той момант, калі атрымлівала індывідуальны сімвал сваёй прысутнасці ў гэтым свеце — імя. Праз яго нованароджаны далучаўся да свету людзей, да соцыуму, які браў на сябе адказнасць за яго.

* Больш значным і высокім у гэтым выпадку было імя бацькі, ад якога дзеці атрымлівалі «імя па бацьку», сваю Бацькаўшчыну. Нашы продкі былі перакананы ў тым, што імя фарміруе, «складае, робіць, утварае» чалавека. Казалі так: «Прыбяры пня, дай яму імя — і будзе з яго чалавек!»

* Народнае светаўспрыняцце заўсёды было заснавана (мела сваім падмуркам) на самых шырокіх і вобразных асацыяцыях. Было распаўсюджана ўяўленне аб тым, што калі дзіцяці даць імя вядомага чалавека, дабрадзейнага, паспяховага, гаспадарлівага і г.д., то да яго пяройдуць добрыя якасці гэтага чалавека. І наадварот, ніколі не давалі дзіцяці імя загінулага сваяка, самазабойцы, п'яніцы, гультая і г.д. Тут «працаваў» вядомы ўжо прынцып: «падобнае выклікае падобнае».

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.