Вы тут

Балет на экспарт


Цудоўныя артысты Беларусі станцуюць для французскай публікі

Беларускай культуры ёсць што пастаўляць за мяжу, ёсць чым кранаць. Ёсць з чым гастраляваць. У першую чаргу гэта спектаклі класічныя (таму што танцаваць класіку ў нас умеюць), і сярод іншых першыя і галоўныя ў гэтым — балеты «Лебядзінае возера» і «Прыгажуня, якая спіць» Пятра Чайкоўскага.

Навіна цудоўная для балетнай трупы: з гэтымі спектаклямі частка артыстаў накіруецца ў гастрольны тур па гарадах Францыі і Бельгіі. Але для айчыннай публікі таксама навіна: калі ў каго ёсць жаданне паглядзець некаторыя спектаклі са сваімі любімымі артыстамі, то трэба паспяшацца. Таму што з 20 сакавіка па 4 мая ў гастрольным туры за мяжой будуць знаходзіцца народная артыстка Беларусі Вольга Гайко, заслужаная артыстка Беларусі Марына Вежнавец, лаўрэаты міжнародных конкурсаў Людміла Хітрова, Канстанцін Геронік, Юрый Кавалёў, Аляксандра Чыжык, Ігар Аношка, Такатошы Мачыяма, Вікторыя Трэнькіна. Праўда, трэба ўсё ж заўважыць, што балетныя спектаклі ў афішы тэатра за гэты час ёсць: дзякуй Богу, ёсць у нас каму танцаваць. Прычым у гэты час будуць паказаны спектаклі вясновыя — рамантычныя і натхняльныя: «Жызэль, альбо Вілісы», «Сільфіда», «Эсмеральда», «Балеро», «Стварэнне Сусвету». А «Лебядзінае возера» пакажуць на роднай сцэне за гэты час ажно некалькі разоў.

Але ў тых артыстаў, хто з'язджае, працы за гэтыя дні будзе шмат: за 46 дзён трэба паказаць 38 спектакляў. Пры тым, што тур ахоплівае шмат гарадоў: французскі Брэст, Лімож, Ліён, Ліль, Нант, Марсель, Ніцу, Арлеан, Страсбург, Тулузу, Грэнобль і іншыя. Напружаны графік, шмат пераездаў. Але ж і Парыж: беларускі балет выступіць у гэтым горадзе на сцэне Палаца кангрэсаў.

Ларыса ЦІМОШЫК

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Наталля Карчэўская: Культуры патрэбны прыток новых людзей

Рэктар БДУКМ — пра падрыхтоўку прафесійных кадраў для ўстаноў культуры.

Грамадства

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Батанічны сад — месца, напоўненае спакоем і прыгажосцю

Прагуляліся па квітнеючым Цэнтральным батанічным садзе: расказваем аб уражаннях

Грамадства

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Ці забяспечваецца ахова грамадскага парадку на Мінскім моры?

Пра гэта даведаліся карэспандэнты «Звязды».

Гандаль

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Кандытарскія вырабы — брэнд беларускай харчовай прамысловасці

Напярэдадні Міжнароднага сімпозіума кандытараў эксперты расказалі аб планах і перспектывах кандытарскай галіны.