Вы тут

Беларускія «Пасланні» Вільнюсу


У вільнюскай выставачнай зале «Тытанік» з вялікім поспехам ажыццяўляецца праект Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў «Пасланні». Гаворка ідзе пра актуальныя дасягненні творчых школ Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў. У аснову пакладзены куратарскія канцэпцыі павільёна Беларусі на 56-й Венецыянскай біенале: «Пісьмы свайго часу» і «Час, які злавілі» (аўтары Кацярына Кенігсберг, Ганна Біжык, Алена Русакевіч, Тарас Кучынскі-Паравы).

SONY DSC

У рамках праекта ў Вільнюсе прадстаўлены графіка і фатаграфіка, інсталяцыі, жывапіс, фатаграфіі, літаграфіі беларускіх мастакоў — удзельнікаў нацыянальных і міжнародных мастацкіх выстаў і пленэраў.

Выстава цікавая і тым, што побач экспануюцца работы вядомых і зусім маладых мастакоў Беларусі. Тут, напрыклад, можна ўбачыць работы рэктара Беларускай дзяржаўнай акадэміі мастацтваў Міхаіла Баразны; прафесара, заслужанага дзеяча мастацтваў Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Зінкевіча і студэнтаў акадэміі Алеся Багданава, Алены Русакевіч або Тараса Кучынскага-Паравога.

«Ствараецца ўражанне, што за апошняе 20-годдзе мастацтва ў Беларусі расквітнела, стала разнастайным, сучасным, але не страціла і свайго самабытнага нацыянальнага каларыту. Сфарміравалася новае плённае пакаленне беларускіх мастакоў, здольнае самастойна арыентавацца ў сучасным, далёка не адназначным мастацкім свеце. Відаць, што сучаснае мастацтва суседзяў ставіцца ўважліва не толькі да навакольнага асяроддзя, яно даследуе новыя формы выказвання, пранікае ў актуаліі сучаснасці, экзістэнцыі чалавека. Добра, што творчы падыход стаў дамінаваць, гэта дапамагае перамагчы аднастайнасць і інертнасць», — сказаў карэспандэнту «Звязды» вядомы літоўскі мастацтвазнаўца Альбертас Вайдзіла.

Выстава «Пасланні» стала адной з найбуйнейшых прэзентацый сучаснага мастацтва Беларусі ў Літве за апошні час.

Вітаўтас ЖЭЙМАНТАС, уласны карэспандэнт «Звязды» ў Літве

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».