Вы тут

Пад мірным небам, у добрай згодзе


У нашай краіне ўдаецца захоўваць міжканфесійны мір і ўзаемаразуменне

Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з Дзяржаўным сакратаром Ватыкана кардыналам П'етра Паралінам, паведамляе БЕЛТА.

14-39

«Мая палітыка ў гэтых адносінах, палітыка ўсёй нашай дзяржавы грунтуецца на адным тэзісе: кожны чалавек мае права знайсці сваю дарогу да Бога, да храма, да якога ён лічыць патрэбным прыйсці. Гэта яго святое права, ніхто не мае права гэтаму процідзейнічаць. Мы спыняем усякія спробы стварыць перавагу той ці іншай канфесіі за кошт другой і гэтым самым дэстабілізаваць міжканфесійнае становішча ў Беларусі», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў плане міжканфесійнага супрацоўніцтва сітуацыя ў Беларусі характарызуецца абсалютным мірам і ўзаемаразуменнем. «І што граху таіць, мы гэтым ганарымся», — адзначыў Прэзідэнт. Паводле яго слоў, у Беларусі жывуць прадстаўнікі амаль 30 канфесій, найбуйнейшымі з якіх з'яўляюцца праваслаўная і каталіцкая. «І ад іх у многім залежаць той міжканфесійны мір і супрацоўніцтва, якія існуюць у Беларусі, іх роля неацэнная», — лічыць кіраўнік беларускай дзяржавы.

За апошнія 20 гадоў у Беларусі колькасць каталіцкіх прыходаў павялічылася амаль у чатыры разы, дзяржава перадала больш за 300 будынкаў і культавых збудаванняў. Паводле слоў Прэзідэнта, забяспечанасць католікаў храмамі ў Беларусі складае 98 працэнтаў. «Такой забяспечанасцю культавымі будынкамі ніводная іншая канфесія ў Беларусі не валодае, і за мяжой, напэўна, у Ватыкана такі паказчык цяжка знайсці», — сказаў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу і на такі момант, як падрыхтоўка каталіцкіх святароў, адзначыўшы жаданне мець у Беларусі больш мясцовых каталіцкіх свяшчэннаслужыцеляў. «Мы не пераводзім вырашэнне гэтай праблемы ў плоскасць выключна Ватыкана. Мы разумеем, каб мець святароў-католікаў беларускага паходжання, трэба іх проста рыхтаваць у Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы. Ён дадаў, што яго ініцыятывай было будаўніцтва ў Беларусі адукацыйнай акадэміі.

«Ёсць шэраг пытанняў, але не праблем, якія мы можам вырашыць нават сёння, і гэта будзе на карысць усёй каталіцкай абшчыне і беларускаму грамадству», — падкрэсліў Прэзідэнт.

У сваю чаргу Дзяржаўны сакратар Ватыкана кардынал П'етра Паралін перадаў прывітанне Папы Рымскага. Дзяржсакратар адзначыў, што мэтай яго візіту з'яўляецца развіццё кантактаў з органамі дзяржаўнага кіравання Беларусі. «Рады чуць словы высокай ацэнкі ролі каталіцкай абшчыны, якую яна адыгрывае ў жыцці краіны», — сказаў кардынал.

Учора прадстаўнік Ватыкана правёў сустрэчы з Патрыяршым Экзархам усяе Беларусі, мітрапалітам Мінскім і Заслаўскім Паўлам, міністрам замежных спраў Уладзімірам Макеем, прэм'ер-міністрам Андрэем Кабяковым.

Старшыня Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Міхаіл Мясніковіч, прымаючы П'етра Параліна, адзначыў: «Я хацеў бы таксама выказаць пажаданне, каб ваш візіт на вышэйшым узроўні паспрыяў таму, каб адбыўся візіт галоўнага іерарха — Папы Рымскага Францішка да нас у Беларусь. Гэта быў бы вельмі добры знак як у рамках двухбаковых, так і міжканфесійных адносін».

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Маладая зеляніна — галоўны памочнік пры вясновым авітамінозе

Колькі ж каштуе гэты важны кампанент здаровага рацыёну зараз?