Вы тут

Пераплаціла праз... картку


Жы­хар­ка Ві­цеб­ска з пры­чы­ны ня­спраў­на­га бан­каў­ска­га тэр­мі­на­ла за­пла­ці­ла за та­вар трай­ную ца­ну. Не­пры­ем­ная гіс­то­рыя ад­бы­ла­ся яшчэ ў лю­тым. На мо­мант пад­рых­тоў­кі ар­ты­ку­ла прай­шло больш за тры тыд­ні. Але, сцвяр­джае жан­чы­на, гро­шы, якія бы­лі зня­тыя з карт­кі, так і не вяр­ну­лі.

— Мы з му­жам у той дзень ку­пі­лі дзве бля­шан­кі ма­рыл­кі і ла­ку вы­твор­час­ці вя­до­май за­меж­най фір­мы для ра­мон­ту ква­тэ­ры. На­бы­ва­лі ў тым са­ло­не і ра­ней роз­нае. І ні­ко­лі да гэ­та­га ў мя­не не бы­ло ні­я­кіх прэ­тэн­зій да пра­цы су­пра­цоў­ні­каў ганд­лё­вага пункта. Спра­ба­ва­ла апла­ціць па­куп­ку з да­па­мо­гай карт­кі Бел­ін­вест­бан­ка. Я ўвя­ла пін-код, у вы­ні­ку ні па­цвер­джан­ня та­го, што гро­шы пе­ра­лі­чы­лі, ні чэ­ка. Ра­бот­нік кра­мы ска­заў, што ў ка­са­вым апа­ра­це скон­чы­ла­ся стуж­ка. Ён спра­ба­ваў яе за­мя­ніць. Паў­тор­ная спро­ба раз­лі­чыц­ца за та­вар скон­чы­ла­ся ня­ўда­ла. У вы­ні­ку за­пла­ці­ла на­яў­ны­мі гра­шы­ма — 380 ты­сяч 100 руб­лёў. Ура?! Ра­монт пра­цяг­нец­ца, на­пе­ра­дзе вы­хад­ныя, ну што яшчэ трэ­ба для шчас­ця?.. Ка­лі мне тэр­мі­но­ва трэ­ба бы­ло зняць на­яў­ныя з карт­кі, за­ўва­жы­ла, што на ба­лан­се не ха­пае 760 200 руб­лёў. Я ад­ра­зу зра­зу­ме­ла, што гэ­тая су­ма — кошт дзвюх ня­ўда­лых спроб раз­лі­чыц­ца карт­кай. Па­тэ­ле­фа­на­ва­ла ў кан­такт-цэнтр Бел­ін­вест­бан­ка, доў­га ча­ка­ла злу­чэн­ня з апе­ра­та­рам і... У вы­ні­ку да­ве­да­ла­ся, што мне трэ­ба ў па­ня­дзе­лак іс­ці ў най­блі­жэй­шае ад­дзя­лен­не бан­ка і пі­саць за­яву, — вель­мі эма­цый­на рас­каз­вае Воль­га Клі­мо­віч, апе­ра­тар элект­рон­на­га на­бо­ру і вёрст­кі.

Быц­цам бы, ну, зда­ра­ец­ца. Але ж клі­ент­ка да­лей су­тык­ну­ла­ся з вя­лі­кі­мі праб­ле­ма­мі.

— Ду­маю, ка­лі б тэр­мі­нал у кра­ме аб­слу­гоў­ваў­ся Бел­ін­вест­бан­кам, мо­жа, праб­ле­ма з вяр­тан­нем гро­шай ужо даў­но бы­ла вы­ра­ша­на. А так... 9 лю­та­га на­пі­са­ла за­яву ў Бел­ін­вест­банк. І ў ад­дзя­лен­ні, дзе яе пры­ня­лі, ска­за­лі, што па­пе­ру раз­гле­дзяць на пра­ця­гу 14 дзён. Гэ­та­га не ад­бы­ло­ся. 25 лю­та­га па­тэ­ле­фа­на­ва­ла ў тое ж са­мае ад­дзя­лен­не і за­пы­та­ла, ку­ды па­скар­дзіц­ца на дзе­ян­ні су­пра­цоў­ні­каў бан­ка, — пра­цяг­вае Воль­га.

Жан­чы­ну ім­гнен­на пе­ра­клю­чы­лі на су­пра­цоў­ні­ка, які вет­лі­ва ўсё рас­тлу­ма­чыў. Ён пад­крэс­ліў, што ўжо двой­чы быў ад­праў­ле­ны за­пыт у Прі­ор­банк, але ня­ма ні­я­кай рэ­ак­цыі. Воль­га тро­хі здзі­ві­ла­ся, ка­лі пас­ля та­го, як рас­ка­за­ла сваю гіс­то­рыю на ста­рон­цы Бел­ін­вест­бан­ка ў са­цы­яль­най сет­цы «Фэй­сбук», па­тэ­ле­фа­на­ваў ра­бот­нік Бел­ін­вест­бан­ка. Ён рас­ка­заў, што су­пра­цоў­ні­кі бан­ка ро­бяць усе маг­чы­мае, каб па­ско­рыць пра­цэс, а мой зва­рот па­тра­буе да­дат­ко­ва­га раз­гля­ду, на што ад­во­дзіц­ца ме­сяц. Мя­не абя­ца­лі тры­маць у кур­се спраў і даць пісь­мо­вы ад­каз. На жаль, проз­ві­шча су­пра­цоў­ні­ка бан­ка не за­пі­са­ла. Ні­я­ка­га «ру­ху ў пра­цэ­се».

Воль­га пла­нуе аба­ра­няць свае пра­вы. Жан­чы­на ўпэў­не­на, што за­ка­на­даў­ства аб зва­ро­тах па­ру­ша­на...

Па ка­мен­та­рый я звяр­нуў­ся ў пра­ку­ра­ту­ру Ві­цеб­скай воб­лас­ці

Па­вод­ле за­ко­на «Аб зва­ро­тах гра­ма­дзян і юры­дыч­ных асоб», за­ява або скар­га гра­ма­дзя­ні­на па­він­на быць раз­гле­джа­на не паз­ней за 15 дзён. А та­кая, што па­тра­буе да­дат­ко­ва­га вы­ву­чэн­ня і пра­вер­кі, — не паз­ней за 1 ме­сяц з дня яе рэ­гіст­ра­цыі ў ар­га­ні­за­цыі. Ка­лі па­тра­бу­ец­ца больш ча­су, чым ме­сяц, за­яў­ні­ку ў 5-дзён­ны тэр­мін з дня пад­аў­жэн­ня тэр­мі­ну раз­гля­ду зва­ро­ту па­ве­дам­ля­ец­ца аб пры­чы­нах... І ў та­кім вы­пад­ку не­аб­ход­на ўка­заць тэр­мін, не­аб­ход­ны для пра­ця­гу раз­гля­ду зва­ро­ту. На не­атры­ман­не ад­ка­зу на сваю за­яву з бан­ка гра­ма­дзян­ка мае пра­ва па­скар­дзіц­ца ў іх вы­шэй­шыя струк­ту­ры.

У ад­па­вед­нас­ці з Ко­дэк­сам аб ад­мі­ніст­ра­цый­ных па­ру­шэн­нях, за па­ру­шэн­ні зга­да­ных вы­шэй тэр­мі­наў раз­гля­ду зва­ро­ту, пра­ду­гле­джа­на на­кла­дан­не штра­фу — ад 4 да 10 ба­за­вых ве­лі­чынь,— па­ве­да­мі­ла «Звяз­дзе» стар­шы па­моч­нік пра­ку­ро­ра Ві­цеб­скай воб­лас­ці па на­гля­дзе за вы­ка­нан­нем за­ка­на­даў­ства аб зва­ро­тах гра­ма­дзян Іры­на Таў­тын.

P.S. Ка­лі ар­ты­кул рых­та­ваў­ся да дру­ку, Воль­га па­ве­да­мі­ла ў кар­пункт, што гро­шы — 760 200 руб­лёў — ёй вяр­ну­лі на карт­ку! Жан­чы­на пра­ве­ры­ла яе ба­ланс у пят­ні­цу 13 чыс­ла і вель­мі аб­ра­да­ва­ла­ся! І вер пас­ля гэ­та­га ў пры­кме­ты і «ня­ўда­лыя ліч­бы»! А вось пісь­мо­вы ад­каз яна так і не атры­ма­ла...

Аляк­сандр ПУК­ШАН­СКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».