Вы тут

Усе «зоркі» і сродкі — для Насці


У Го­ме­лі з да­ба­ра­чын­ным кан­цэр­там вы­сту­пяць «зор­кі» бе­ла­рус­кай эст­ра­ды. Ім­прэ­за бу­дзе пры­све­ча­на го­мель­скай школь­ні­цы На­стас­сі Юр­чан­цы, якая ста­ла ах­вя­рай ДТЗ у ліс­та­па­дзе мі­ну­ла­га го­да. Дзяў­чын­ку збі­ла ма­шы­на на пе­ша­ход­ным пе­ра­хо­дзе не­да­лё­ка ад до­ма па ву­лі­цы Бы­хаў­скай. Іні­цы­я­та­рам збо­ру срод­каў і ар­га­ні­за­цыі ме­ра­пры­ем­стваў у пад­трым­ку На­сці ста­ла «мі­сіс Бе­ла­русь», га­мяль­чан­ка Юлія Пе­ра­гу­да­ва.

Яна лі­чыць, што ак­цыя «Го­рад-вы­ра­та­валь­нік» па­трэб­на не толь­кі юнай гім­на­зіст­цы, якая ў свае 15 га­доў пе­ра­жы­ла ко­му і ця­пер пра­хо­дзіць скла­да­ную рэ­абі­лі­та­цыю. Юлія пад­крэс­лі­вае, што вель­мі важ­на, каб усе жы­ха­ры аб­лас­но­га цэнт­ра ад­чу­лі, што ра­зам яны мо­гуць да­па­маг­чы ад­на­му кан­крэт­на­му ча­ла­ве­ку:

— Гэ­тай ак­цы­яй мы хо­чам аб'­яд­наць увесь го­рад і па­ка­заць, які важ­ны ўнё­сак кож­на­га ча­ла­ве­ка ў доб­рую спра­ву.

Да­рэ­чы, пры­няць удзел у кан­цэр­це, які прой­дзе 24 са­ка­ві­ка ў Га­рад­скім цэнт­ры куль­ту­ры, зга­дзі­лі­ся Ула­дзі­мір Ухцін­скі, Аляк­сандр Са­ла­ду­ха, Макс Ло­рэнс, Дзя­дзя Ва­ня, ка­лек­тыў Cherry Lady, а так­са­ма мас­коў­скія спе­ва­кі На­тал­ля Фа­це­е­ва і Ула­дзі­мір Ха­зя­ен­ка. Вес­ці ме­ра­пры­ем­ства бу­дуць Яў­ген Бул­ка і са­ма Юлія Пе­ра­гу­да­ва. Да ак­цыі да­лу­чы­лі­ся го­мель­скія аў­та­ма­бі­ліс­ты, якія на­ля­пі­лі на свае ма­шы­ны ла­га­тып ма­ра­фо­ну. Усе са­бра­ныя ад кан­цэр­та срод­кі пой­дуць на ля­чэн­не дзяў­чын­ы ў за­меж­най клі­ні­цы.

Іры­на АСТАШ­КЕ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.