Вы тут

БАТЭ пачынае — і выйграе!


У тра­ды­цый­ным спар­тыў­ным агля­дзе «Звяз­да» рас­па­вя­дае пра старт но­ва­га фут­боль­на­га се­зо­на кра­і­ны, вы­дат­ную пе­ра­мо­гу брэсц­кіх ганд­ба­ліс­таў у SEHA-лі­зе і крыўд­ныя 0,8 се­кун­ды, якія ад­дзя­лі­лі Сяр­гея Да­лі­до­ві­ча ад «брон­зы» Куб­ка све­ту.

1. Фут­боль­ны се­зон па тра­ды­цыі стар­та­ваў ро­зыг­ры­шам Су­пер­куб­ка Бе­ла­ру­сі. Матч па­між БА­ТЭ і са­лі­гор­скім «Шах­цё­рам» вы­ра­шы­лі пра­вес­ці ў Пін­ску. У асноў­ны час ка­ман­ды не змаг­лі вы­явіць пе­ра­мож­цу. А ў се­рыі пе­наль­ці мац­ней­шы­мі ака­за­лі­ся ба­ры­саў­ча­не — 3:0. Са­праўд­ным ге­ро­ем сва­ёй ка­ман­ды стаў Сяр­гей Чэр­нік, які ад­біў тры пе­наль­ці. Ад­зна­чым, што для БА­ТЭ гэ­та пе­ра­мо­га ста­ла пя­тай у Су­пер­куб­ку Бе­ла­ру­сі.

Да­рэ­чы, фут­ба­ліс­ты за­ста­лі­ся не­за­да­во­ле­ны­мі ста­нам пля­цоў­кі. Так, фор­вард «жоў­та-сі­ніх» Ігар Ста­се­віч па­раў­наў сін­тэ­тыч­нае по­ле ста­ды­ё­на «Хва­ля» з ас­фаль­там: «З пунк­ту гле­джан­ня па­пу­ля­ры­за­цыі фут­бо­ла пра­вес­ці матч у Пін­ску — доб­рая ідэя. Але па­крыц­цё на мяс­цо­вым ста­ды­ё­не — гэ­та ка­та­стро­фа. Гу­ляць на ім прос­та не­бяс­печ­на!»

2. Чэм­пі­я­нат све­ту па бія­тло­не за­вяр­шыў­ся для бе­ла­ру­саў без ме­да­лёў. У апош­ні дзень спа­бор­ніц­тваў прай­шлі гон­кі з ма­са­вым стар­там. Пас­ля «лё­жак» Да­р'я До­мра­ча­ва бы­ла ў лі­да­рах. Але два про­ма­хі на пер­шай «стой­цы» ад­су­ну­лі трох­ра­зо­вую алім­пій­скую чэм­пі­ён­ку углыб пе­ле­то­ну. Тым не менш, До­мра­ча­ва за­хоў­ва­ла шанц на п'е­дэс­тал і, чыс­та ад­стра­ляў­шы­ся на за­ключ­ным ру­бя­жы, ад­праў­ля­ла­ся на дыс­тан­цыю ў пя­цёр­цы. Ад­нак у са­пер­ніц­тве з італь­ян­кай Ка­рын Абер­хо­фер Да­р'я са­сту­пі­ла брон­за­вы ме­даль, фі­ні­ша­ваў­шы чац­вёр­тай.

Ад­зна­чым, што Кай­са Ма­ка­рай­нен прый­шла на фі­ніш толь­кі пят­нац­ца­тай. Та­кім чы­нам Да­р'я До­мра­ча­ва ады­гра­ла ў яе яшчэ 17 ач­коў у агуль­ным за­лі­ку Куб­ка све­ту. Пе­рад за­ключ­ным эта­пам у Хан­ты-Ман­сій­ску, які стар­туе 20 са­ка­ві­ка, фо­ра бе­ла­рус­кай бія­тла­ніст­кі скла­дае 21 бал.

Яшчэ ад­на бе­ла­рус­кая спарт­смен­ка Анас­та­сія Ду­ба­рэ­за­ва фі­ні­ша­ва­ла толь­кі двац­цаць шос­тай. У муж­чын­скім мас-стар­це Юрый Ля­даў ад­зна­чыў­ся на фі­ні­шы двац­ца­тым.

3. БГК імя Мяш­ко­ва вый­шаў у фі­наль­ную ста­дыю ро­зыг­ры­шу SEHA-лі­гі. Брас­таў­ча­не зда­бы­лі важ­ную пе­ра­мо­гу ў гас­цях, упэў­не­на пе­рай­граў­шы ма­ке­дон­скі «Ме­та­лург» — 26:17. Вы­дат­ны матч пра­вёў ва­ра­тар «мяш­коў­цаў» Іван Ча­ра­пень­ка, які ад­біў амаль па­ло­ву кід­коў са­пер­ні­ка — 15 з 32!

На­ступ­ны матч па­да­печ­ныя Жэль­кі Ба­бі­ча пра­вя­дуць 25 са­ка­ві­ка су­праць хар­вац­ка­га «Не­ксе».

4. Ха­ке­іс­ты са­лі­гор­ска­га «Шах­цё­ра» зда­бы­лі чац­вёр­тую пе­ра­мо­гу над са­пер­ні­ка­мі з «Нё­ма­на» і вый­шлі ў фі­нал чэм­пі­я­на­ту Бе­ла­ру­сі. Пя­ты паў­фі­наль­ны матч скон­чыў­ся з лі­кам 2:1. Пе­ра­мо­гу сва­ёй ка­ман­дзе пры­нёс Ан­тон Ду­бі­нін, які ад­зна­чыў­ся дуб­лем. За зван­не чэм­пі­ё­на кра­і­ны «гар­ня­кі» па­зма­га­юц­ца з мін­скім «Юнац­твам».

5. Бе­ла­рус­ка­му лыж­ні­ку Сяр­гею Да­лі­до­ві­чу не ха­пі­ла 0,8 се­кун­ды да «брон­зы» на ма­ра­фон­скай дыс­тан­цыі 50 км у нар­веж­скім Ос­ла. У ба­раць­бе за под­ыум наш спарт­смен са­сту­піў мяс­цо­ва­му ат­ле­ту Мар­ці­ну-Ёрн­сру­ду Су­ндбю.

Яшчэ адзін бе­ла­рус Мі­ха­іл Ся­мё­наў фі­ні­ша­ваў двац­цаць пер­шым.

Да­ры­на ЗА­ПОЛЬ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».