Вы тут

Адказнасць за краіну


На сё­лет­ніх прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах кож­ны ча­ла­век бу­дзе вы­ра­шаць лёс сва­ёй кра­і­ны. Та­кую дум­ку вы­ка­заў Аляк­сандр Радзь­коў, па­моч­нік Прэ­зі­дэн­та, стар­шы­ня РГА «Бе­лая Русь», пад­час па­ся­джэн­ня рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та ар­га­ні­за­цыі.

17-37

«Лю­дзі да гэ­та­га ста­вяц­ца вель­мі ад­каз­на. Гэ­та ра­шэн­не ча­ла­ве­ка. Ён вы­зна­чае і свой лёс, і лёс дзя­цей, а па сут­нас­ці, усёй кра­і­ны», — ад­зна­чыў Аляк­сандр Радзь­коў, ма­ю­чы на ўва­зе бу­ду­чыя вы­ба­ры.

Стар­шы­ня аб'­яд­нан­ня рас­тлу­ма­чыў, што для пад­рых­тоў­кі да вы­ба­раў РГА «Бе­лая Русь» ужо ство­ра­ны спры­яль­ныя ўмо­вы: «Мы сён­ня пла­на­мер­на і пра­фе­сій­на рых­ту­ем­ся да та­го, каб удзель­ні­чаць у прэ­зі­дэнц­кіх вы­ба­рах і ўсёй сва­ёй ар­га­ні­за­цы­яй пад­тры­маць лі­да­ра на­шай дзяр­жа­вы. Мы гэ­та ро­бім ар­га­ні­за­ва­на. У нас ёсць шта­бы — гра­мад­скія пры­ём­ныя. У нас ёсць ак­тыў. У нас ёсць лю­дзі, якія ўме­юць гэ­та ра­біць».

Аляк­сандр Радзь­коў так­са­ма рас­ка­заў, што «Бе­лая Русь» рых­ту­ец­ца да вы­бар­ча­га пра­цэ­су як тэ­а­рэ­тыч­на, так і прак­тыч­на. Пяр­віч­ная ар­га­ні­за­цыя пры На­цы­я­наль­най ака­дэ­міі на­вук дае ацэн­ку су­час­ных па­лі­тыч­ных тэн­дэн­цый, а пры­клад­ную функ­цыю вы­кон­вае во­пыт удзе­лу аб'­яд­нан­ня ў мі­ну­лых вы­ба­рах.

Сім­ва­ліч­на і тое, што па­ся­джэн­не рэс­пуб­лі­кан­ска­га са­ве­та ад­бы­ло­ся ў бу­дын­ку Бе­ла­рус­ка­га дзяр­жаў­на­га му­зея гіс­то­рыі Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­ны. Як ад­зна­чыў Аляк­сандр Радзь­коў, гэ­та па­пу­ляр­нае мес­ца сён­ня. Што­дзень у му­зеі пра­во­дзіц­ца ка­ля 30 эк­скур­сій. «Перш за ўсё ідзе мо­ладзь. Пры­чым яны ідуць са­мі. Гэ­та ж ві­даць», — пад­крэс­ліў стар­шы­ня «Бе­лай Ру­сі» і да­даў, што му­зей у бу­ду­чы­ні змо­жа стаць пля­цоў­кай і для ін­ша­га кштал­ту вы­ха­ваў­чых ме­ра­пры­ем­стваў. На­прык­лад, для ўру­чэн­ня гра­ма­дзян­скіх паш­пар­тоў мо­ла­дзі.

Сё­ле­та ўва­га аб'­яд­нан­ня бу­дзе скі­ра­ва­на і на свят­ка­ван­не 70-год­дзя Пе­ра­мо­гі ў Вя­лі­кай Ай­чын­най вай­не. У пла­нах на гэ­ты год — удзел чле­наў «Бе­лай Ру­сі» ў су­бот­ні­ках па доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні ме­ма­ры­яль­ных комп­лек­саў, пом­ні­каў, абел­іс­каў і брац­кіх ма­гіл ах­вяр апош­няй. Ар­га­ні­за­цыя ака­жа так­са­ма да­па­мо­гу ве­тэ­ра­нам у доб­ра­ўпа­рад­ка­ван­ні жыл­ля, пад­вор­каў. Ад­бу­дуц­ца эк­скур­сіі, чы­тац­кія кан­фе­рэн­цыі і ве­ча­ры па­мя­ці. Па­ве­дам­ля­ец­ца аб пра­вя­дзен­ні кан­цэр­таў для ве­тэ­ра­наў і пра аў­та­мо­та­пра­бег.

Акра­мя та­го, на­прам­ка­мі дзей­нас­ці са­ма­га вя­лі­ка­га гра­мад­ска­га аб'­яд­нан­ня кра­і­ны ў 2015 го­дзе бу­дуць пра­па­ган­да зда­ро­ва­га ла­ду жыц­ця, ства­рэн­не ўмоў для шы­ро­ка­га пры­цяг­нен­ня на­сель­ніц­тва да за­ня­ткаў спор­там ды ін­шыя.

Ве­ра­ні­ка ПУС­ТА­ВІТ.

 

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».