Кісель


Кі­сель — тра­ды­цый­ная стра­ва ўсход­ніх сла­вян, якую га­та­ва­лі як у паў­ся­дзён­ным жыц­ці, так і ў свя­точ­ныя дні. Яго ра­бі­лі з за­па­ра­най му­кі, паз­ней крух­ма­лу, з да­баў­лен­нем со­ку або су­ша­ных ягад. Для жа­лоб­на­га ста­ла кі­сель ва­ры­лі з су­ша­ны­мі гры­ба­мі. Не­ка­то­рыя гас­па­ды­ні га­та­ва­лі кі­сель та­кім гус­тым, што яго мож­на бы­ло рэ­заць на­жом. Ра­зам з кі­ся­лём на стол нес­лі мёд, ма­ла­ко, мас­ла.

* Пры­га­та­ван­не кі­ся­лю бы­ло пры­мер­ка­ва­на да шэ­ра­гу свя­точ­ных дзён. На­прык­лад, яго ва­ры­лі на­пя­рэ­дад­ні Рас­тва Хрыс­то­ва, каб «за­доб­рыць» Ма­роз. Стра­ву ста­ві­лі на акно, вы­но­сі­лі на вес­ніч­кі або вы­лі­ва­лі ў ага­ро­дзе, пры гэ­тым пры­га­вор­ва­лі: «Ма­роз, Ма­роз! Ха­дзі куц­цю (кі­сель) ес­ці! Каб ты не ма­ро­зіў яч­ме­ню, пша­ні­цы, га­ро­ху, ча­ча­ві­цы, про­са, грэч­кі і ўся­го, што мне Бог су­дзіць па­се­яць!»

* Кі­сель ра­зам з ін­шы­мі аб­ра­да­вы­мі стра­ва­мі (куц­ця, блі­ны, квас) пада­ва­лі і на жа­лоб­ны стол як ад­ну з са­мых сім­ва­ліч­ных. У ад­ных вы­пад­ках па­мі­наль­ная тра­пе­за ім па­чы­на­ла­ся, а ў ін­шых, на­ад­ва­рот, за­кан­чва­ла­ся. Ва­ры­лі яго і ў дні ўша­на­ван­ня прод­каў на пра­ця­гу го­да, у так зва­ныя «ра­дзі­цель­скія» су­бо­ты: на Грам­ніч­ныя і Мас­ле­ніч­ныя Дзя­ды, пе­рад Трой­цай, на Дзміт­ры­еў­скую і Мі­хай­лаў­скую су­бо­ты, а так­са­ма ў На­ўскі Чац­вер і на Ра­даў­ні­цу.

* Кі­ся­лём час­та­ва­лі да­ма­ві­ка. На­прык­лад, на Ула­са (24 лю­та­га) апоў­на­чы на стол ста­ві­лі кры­ху гэ­тай са­лод­кай стра­вы і звяр­та­лі­ся са сло­ва­мі па­ва­гі да хат­ня­га ду­ха — да­ма­ві­ка — з прось­бай не шко­дзіць да­ма­чад­цам.

Аксана Катовіч, Янка Крук.

Выбар рэдакцыі

Рэгіёны

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Наперадзе — лета! Ці гатовыя тэрыторыі дзіцячага адпачынку прыняць гасцей?

Вучэбны год завяршаецца для 1,1 мільёна беларускіх школьнікаў, з іх 107,8 тысячы заканчваюць 9-я класы і 57,5 тысячы — 11-я.

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».