Вы тут

Акцэнт на імпартазамяшчэнне


Зра­біў прэм'­ер-мі­ністр Анд­рэй Ка­бя­коў на на­ра­дзе па пы­тан­нях раз­віц­ця пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су

Пы­тан­ні раз­віц­ця пра­мыс­ло­ва­га комп­лек­су Мін­скай воб­лас­ці аб­мер­ка­ва­ны ў Стоўб­цах з удзе­лам прэм'­ер-мі­ніст­ра Бе­ла­ру­сі Анд­рэя Ка­бя­ко­ва. Пе­рад па­чат­кам на­ра­ды ён на­ве­даў фі­лі­ял кі­ру­ю­чай кам­па­ніі хол­дын­га «Мін­скі ма­тор­ны за­вод» у г. Стоўб­цы і Стаўб­цоў­скі фі­лі­ял Га­ра­дзей­ска­га цук­ро­ва­га кам­бі­на­та. Ме­на­ві­та тут рэа­лі­зу­юць перс­пек­тыў­ныя эка­на­міч­ныя пра­ек­ты. У пры­ват­нас­ці, на ма­тор­ным за­вод­зе — па бу­даў­ніц­тве вы­твор­час­ці вы­со­ка­дак­лад­на­га, вы­со­ка­тры­ва­ла­га чы­гун­на­га ліц­ця.

Ма­гут­насць но­вай вы­твор­час­ці скла­дзе 50 тыс. тон чы­гун­ных ад­лі­вак у год, а мяр­ку­ец­ца вы­пус­каць больш як 120 най­мен­няў ад­лі­вак роз­най ва­гі. Пра­ект кош­там
110 600 тыс. еў­ра рэа­лі­зу­ец­ца ў дзве чар­гі. Пла­ну­ец­ца, што пас­ля яго за­вяр­шэн­ня ў 2017 го­дзе на вы­твор­час­ці бу­дзе пра­ца­ваць 900 ча­ла­век. Гэ­ты пра­ект да­зво­ліць так­са­ма зні­зіць за­леж­насць ад ім­пар­ту, па­коль­кі сён­ня ад­ліў­кі ма­тор­най гру­пы для но­вых ру­ха­ві­коў 3LD, ру­ха­ві­кі эка­ла­гіч­на­га стан­дар­ту Еў­ра-4 і 5 за­куп­ля­юц­ца за мя­жой.

Як ад­зна­чыў Анд­рэй Ка­бя­коў, гэ­та вель­мі ці­ка­вы пра­ект. Тут уста­ноў­ле­на са­мае но­вае су­час­нае аб­ста­ля­ван­не. Мно­гія за­меж­ныя спе­цы­я­ліс­ты пры­яз­джа­юць на прад­пры­ем­ства, каб азна­ё­міц­ца з пра­цэ­сам вы­со­ка­дак­лад­на­га, вы­со­ка­тры­ва­ла­га чы­гун­на­га ліц­ця. Па­вод­ле слоў прэм'­ер-мі­ніст­ра, спа­чат­ку пла­на­ва­ла­ся, што но­вая лі­нія бу­дзе пра­ца­ваць толь­кі для па­трэб Мінск­ага ма­тор­на­га за­во­да. Ад­нак, як па­ка­заў час, на пра­дук­цыю па­сту­пае шмат за­ка­заў — як з кра­ін СНД, так і з ін­шых за­меж­ных кра­ін. Та­му вы­ра­ша­на гэ­тую вы­твор­часць мак­сі­маль­на раз­вяр­нуць на экс­парт. Ра­зам з тым ра­біць гэ­та трэ­ба так, каб не на­нес­ці ўрон прад­пры­ем­ству.

Стаўб­цоў­скі фі­лі­ял Га­ра­дзей­ска­га цук­ро­ва­га кам­бі­на­та ў 2014 го­дзе за­кон­чыў рэа­лі­за­цыю пра­ек­та па ар­га­ні­за­цыі но­вай вы­твор­час­ці пла­до­ва-ягад­ных на­паў­няль­ні­каў для ма­лоч­най і кан­ды­тар­скай пра­мыс­ло­вас­ці. На гэ­та за­тра­ча­на 53 млрд руб­лёў без улі­ку па­да­тку на да­баў­ле­ную вар­тасць.

У ме­жах пра­ек­та бы­ло рас­пра­ца­ва­на больш як 700 ла­ба­ра­тор­ных узо­раў на­паў­няль­ні­каў для вы­твор­час­ці зер­не­ва­га тва­ра­гу, гла­зу­ра­ва­ных сыр­коў, тва­рож­най па­сты, ке­фір­на­га пра­дук­ту, ёгур­ту і ма­ро­зі­ва, якія ка­рыс­та­юц­ца по­пы­там ся­род шмат­лі­кіх кам­па­ній Бе­ла­ру­сі.

Вя­дзец­ца так­са­ма ра­бо­та па вы­пус­ку пра­дук­цыі ў іна­ва­цый­най упа­коў­цы bad-іn-box. Сён­ня ў гэ­тай «адзеж­цы» вы­пус­ка­ец­ца бя­ро­за­ва-яб­лыч­ны сок ёміс­тас­цю 5 літ­раў. Та­кі від пра­дук­цыі за­па­тра­ба­ва­ны ў ганд­лё­вых пунк­тах, асаб­лі­ва ў Мін­ску. Пра­дук­цыю па­стаў­ля­юць так­са­ма ў Ра­сій­скую Фе­дэ­ра­цыю і Ка­зах­стан.

Прэм'­ер-мі­ністр за­ся­ро­дзіў ува­гу пры­сут­ных на тым, што ра­ней фі­лі­ял Га­ра­дзей­ска­га цук­ро­ва­га кам­бі­на­та на­ле­жаў пры­ват­ні­ку. Але яго кі­раў­ні­ку не ўда­ло­ся на­ла­дзіць эфек­тыў­ную ра­бо­ту. «Ця­пер жа тут зроб­ле­на вель­мі доб­рая су­час­ная вы­твор­часць, за­па­тра­ба­ва­ная най­перш з пунк­ту гле­джан­ня ім­парт­аза­мя­шчэн­ня», — лі­чыць кі­раў­нік ура­да.

Да ня­даў­ня­га ча­су знач­ныя аб'­ёмы хар­чо­вых на­паў­няль­ні­каў за­куп­ля­лі­ся за мя­жой. Анд­рэй Ка­бя­коў вы­ка­заў упэў­не­насць, што ў блі­жэй­шай перс­пек­ты­ве до­ля ма­лоч­най пра­дук­цыі, дзе вы­ка­рыс­тоў­ва­юц­ца на­паў­няль­ні­кі ай­чын­най вы­твор­час­ці, па­вя­лі­чыц­ца.

«У цэ­лым, што да­ты­чыц­ца пра­мыс­ло­ва­га сек­та­ра Мін­скай воб­лас­ці, тут ёсць пэў­ныя праб­ле­мы. Ра­зам з тым на­яў­насць ме­на­ві­та та­кіх прад­пры­ем­стваў бу­дзе са­дзей­ні­чаць раз­віц­цю эка­но­мі­кі», — пад­су­ма­ваў вы­ні­кі ві­зі­ту Анд­рэй Ка­бя­коў.

Тац­ця­на ЛА­ЗОЎ­СКАЯ.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».