Вы тут

Паспець да юбілейнай даты


Рэ­кан­струк­цыя ме­ма­ры­яль­на­га комп­лек­су «Кур­ган Сла­вы» бу­дзе за­вер­ша­на да 1 мая

Пра гэ­та па­ве­да­міў стар­шы­ня Фе­дэ­ра­цыі праф­са­юзаў Бе­ла­ру­сі Мі­ха­іл ОР­ДА пад­час вы­яз­но­га па­ся­джэн­ня арг­ка­мі­тэ­та. Ка­ля 10 га­доў та­му праф­са­ю­зы ўжо зай­ма­лі­ся ад­наў­лен­нем комп­лек­су. Та­ды быў ство­ра­ны му­зей ба­я­вой тэх­ні­кі пад ад­кры­тым не­бам. Ад­нак за мі­ну­лыя га­ды асоб­ныя эле­мен­ты ме­ма­ры­я­ла са­ста­рэ­лі. «Па­ста­ра­ем­ся зра­біць усе ра­монт­ныя ра­бо­ты ў тэр­мін, каб да юбі­лей­най да­ты кур­ган меў ура­чыс­ты вы­гляд, — за­пэў­ніў Мі­ха­іл Орда. — Рэ­кан­струк­цыя фі­нан­су­ец­ца за кошт праф­са­юз­ных срод­каў. Якая су­ма бу­дзе зрас­хо­да­ва­на, скла­да­на ска­заць. Коль­кі не­аб­ход­на, столь­кі гро­шай і ўлас­ных сіл вы­дат­ку­ем. Праф­са­юз­ны ак­тыў бу­дзе вы­яз­джаць і бяс­плат­на да­па­ма­гаць бу­даў­ні­кам. Гэ­та спра­ва го­на­ру — пры­вес­ці ме­ма­ры­ял у па­ра­дак».

17-35

Ужо па­ча­ла­ся рэ­стаў­ра­цыя па­но, ма­за­і­кі ор­дэ­наў, на­зі­раль­най пля­цоў­кі. Ад­ра­ман­ту­юць і пры­ступ­кі, што вя­дуць на вяр­шы­ню Кур­га­на Славы. Па сло­вах ге­не­раль­на­га ды­рэк­та­ра «Ра­сЕў­раГ­руп» Юрыя КУ­ЛІ­ГІ­НА, спе­цы­я­ліс­ты за­раз ацэнь­ва­юць сту­пень па­шко­джан­ня лес­ві­цы. Пры­ступ­кі, якія нель­га ад­ра­ман­та­ваць, за­ме­няць но­вы­мі. Цал­кам аб­но­вяць тра­вя­ное па­крыц­цё, бо гэ­тае са­пса­ва­лі кра­ты, та­му, каб па­збег­нуць праб­ле­мы ў да­лей­шым, пад но­вы га­зон па­кла­дуць спе­цы­яль­ныя сет­кі.

З'я­віц­ца су­час­ная пад­свет­ка, якая зро­біць ме­ма­ры­ял больш за­ўваж­ным уве­ча­ры.

— Кур­ган Сла­вы зна­хо­дзіц­ца на тра­се, што вя­дзе з аэ­ра­пор­та ў ста­лі­цу, та­му ён мо­жа быць ві­зіт­най карт­кай для гас­цей, — га­во­рыць Тац­ця­на ДА­НСКАЯ, кі­раў­нік сту­дыі, якая зай­ма­ец­ца пра­ек­там пад­свет­кі. — Мы па­ста­вім іна­ва­цый­нае энер­га­збе­ра­галь­нае аб­ста­ля­ван­не. Та­кая ж свят­ло­ды­ёд­ная тэх­ні­ка вы­ка­ры­ста­на на стан­цы­ях мет­ро «Пят­роў­шчы­на» і «Ма­лі­наў­ка», у аздаб­лен­ні бу­дын­ка служ­бы бяс­пе­кі Прэ­зі­дэн­та. Пры­ем­на, што ідэю пра­ек­та пра­па­на­ва­лі ме­на­ві­та ма­ла­дыя спе­цы­я­ліс­ты.

У пад­свет­кі бу­дзе што­дзён­ны і свя­точ­ны ва­ры­янт. Асвят­лен­не афар­буе ба­рэль­еф у ян­тар­ны ко­лер і ство­рыць эфект га­рэн­ня Веч­на­га агню.

Да­рэ­чы, да 70-год­дзя Вя­лі­кай Пе­ра­мо­гі сі­ла­мі праф­са­юзаў бу­дуць ад­ноў­ле­ны і ін­шыя зна­ка­выя аб'­ек­ты во­ін­скай сла­вы. Ся­род іх — ме­ма­ры­яль­ны комп­лекс «Шаў­лі­чы» (у Вал­ка­выс­кім ра­ё­не Гро­дзен­скай воб­лас­ці), пом­нік у Ві­цеб­ску, дзе па­ха­ва­ны Ге­рой Са­вец­ка­га Са­ю­за пар­ты­зан­скі кам­брыг Мі­най Шмы­роў і ін­шыя вя­до­мыя ка­ман­дзі­ры, па­мят­ны знак мес­ца па­ха­ван­ня во­і­наў Чыр­во­най Ар­міі (Брэст), што за­гі­ну­лі ў 1941-1942 га­дах у ня­мец­кім ла­ге­ры «Рэ­вір».

На­тал­ля ЛУБ­НЕЎ­СКАЯ.

 

Выбар рэдакцыі

Палітыка

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

Другі дзень УНС: усе падрабязнасці тут

У парадку дня — зацвярджэнне Канцэпцыі нацбяспекі і Ваеннай дактрыны.

Энергетыка

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

Беларусь у лідарах па энергаэфектыўнасці

А сярод краін ЕАЭС — на першым месцы.