Вы тут

Лідары якасці


Леп­шыя прад­пры­ем­ствы за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці па вы­ні­ках мі­ну­ла­га го­да атры­ма­лі прэ­міі ўра­да. Ра­шэн­не ка­мі­сіі па пры­су­джэн­ні прэ­мій за­цвер­джа­на ад­па­вед­най па­ста­но­вай Са­ве­та Мі­ніст­раў, апуб­лі­ка­ва­най на На­цы­я­наль­ным пра­ва­вым ін­тэр­нэт-пар­та­ле.

У да­ку­мен­це га­во­рыц­ца, што прэ­міі пры­су­джа­ны за да­сяг­нен­не знач­ных вы­ні­каў у га­лі­не якас­ці і кан­ку­рэн­та­здоль­нас­ці атры­ма­най пра­дук­цыі (ра­бот і па­слуг), ука­ра­нен­не іна­ва­цый­ных тэх­на­ло­гій і су­час­ных ме­та­даў ме­недж­мен­ту. Лаў­рэ­а­та­мі прэ­міі за якасць ста­лі: за­кры­тае ак­цы­я­нер­нае та­ва­рыст­ва «Ін­жы­нер­на-эка­ла­гіч­ны цэнтр «Бел­ін­экамп», ад­асоб­ле­нае струк­тур­нае пад­раз­дзя­лен­не «Ві­цеб­скае ва­гон­нае дэ­по» транс­парт­на­га прад­пры­ем­ства «Ві­цеб­скае ад­дзя­лен­не Бе­ла­рус­кай чы­гун­кі», та­ва­рыст­вы «Ба­ра­на­віц­кі аў­та­агрэ­гат­ны за­вод», «Ба­ра­на­віц­кі ма­лоч­ны кам­бі­нат», «Бя­ро­заў­скі мя­са­кан­сер­ва­вы кам­бі­нат», «Грод­нап­рам­буд», «Ке­ра­мі­ка», «Ке­ра­мін», «Ма­ла­ко», «Да­рво­да­ка­нал», «Га­тэль «Мінск», дзяр­жаў­нае прад­пры­ем­ства «Бел­гіп­ра­дар», уста­но­вы аду­ка­цыі — Ака­дэ­мія Мі­ніс­тэр­ства ўнут­ра­ных спраў Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь і Ва­ен­ная ака­дэ­мія Рэс­пуб­лі­кі Бе­ла­русь.

Па­цвер­дзі­лі зван­не лаў­рэ­а­та прэ­міі за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці 6 прад­пры­ем­стваў. Ся­род іх на­ву­ко­ва-вы­твор­чае ўні­тар­нае прад­пры­ем­ства «На­ву­ко­ва-тэх­ніч­ны цэнтр» ЛЭМТ «Бел­ОМА», ак­цы­я­нер­ныя та­ва­рыст­вы «Ве­гас», «Бя­ро­заў­скі сы­ра­роб­ны кам­бі­нат», «Го­мель­скі за­вод ліц­ця і нар­ма­ляў», «Га­тэль «Ту­рыст» і прад­пры­ем­ства «На­цы­я­наль­ны аэ­ра­порт «Мінск».

Спе­цы­яль­ных уз­на­га­род кон­кур­су на атры­ман­не прэ­міі за да­сяг­нен­ні ў га­лі­не якас­ці 2014 уда­сто­е­ны та­ва­рыст­ва «Ке­ра­мі­ка» (спе­цы­яль­ная ўзна­га­ро­да ў на­мі­на­цыі «Лі­дар­ства» за ўклад кі­раў­ніц­тва ў да­сяг­нен­не ўстой­лі­ва­га пос­пе­ху ар­га­ні­за­цыі) і Бя­ро­заў­скі сы­ра­роб­ны кам­бі­нат (спе­цы­яль­ная ўзна­га­ро­да ў на­мі­на­цыі «Са­цы­яль­ная ад­каз­насць» за вя­дзен­не ар­га­ні­за­цы­яй са­цы­яль­на ад­каз­на­га біз­не­су і ства­рэн­не ўмоў, якія за­бяс­печ­ва­юць са­цы­яль­ную аба­ро­не­насць усіх груп за­ці­каў­ле­ных ба­коў (пер­са­на­лу, спа­жыў­цоў, парт­нё­раў, гра­мад­ства).

Сяр­гей Палінін

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Хаменка выбраны намеснікам старшыні Савета Рэспублікі восьмага склікання

Ён выбраны таемным галасаваннем з выкарыстаннем бюлетэняў. 

Адукацыя

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Ідэй шмат не бывае, альбо Якія маладзёжныя ініцыятывы атрымалі гранты?

Нагадаем, у трэцім сезоне заяўкі на ўдзел у конкурсе падалі 193 праекты.

Калейдаскоп

Выбіраем насенную бульбу

Выбіраем насенную бульбу

Агарод без бульбы не агарод. І цяпер час купляць бульбу на насенне.