Вы тут

Ратаванне ад... высокіх тэхналогій


Вы­со­кія на­ву­ко­выя тэх­на­ло­гіі ўжо тры­ва­ла ўвай­шлі ў паў­ся­дзён­нае жыц­цё ча­ла­ве­ка, да­па­ма­га­юць вы­ра­шаць роз­на­га кштал­ту за­да­чы і па­ляг­ча­юць жыц­цё. Але... ме­на­ві­та яны ро­бяць нас гуль­та­я­ва­ты­мі і абы­яка­вы­мі! Час­та за­мест та­го, каб зра­біць што-не­будзь па­трэб­нае або ка­рыс­нае для ся­бе аса­біс­та або гра­мад­ства ўво­гу­ле, мы стро­ім дур­ня з план­шэ­та­мі або смарт­фо­на­мі. А тое і шко­дзім са­бе! Уво­гу­ле ў су­час­ным гра­мад­стве ў бы­та­вым ася­род­дзі ўжо паў­ста­ла сур'­ёз­ная не­аб­ход­насць у эфек­тыў­ных жыц­цё­вых пры­ёмах для та­го, каб не стаць ра­бом тэх­на­ло­гій, а пры­му­сіць іх пра­ца­ваць на ся­бе. Вы­ка­ры­стан­не га­джэ­таў до­ма, на што мож­на за­мя­ніць му­зы­ку і як пры­му­сіць смарт­фон не ад­цяг­ваць ва­шу ўва­гу — у на­шых па­ра­дах.

17-11

Пры­бя­ры­це з лож­ка

Мно­гія СМІ ўжо пі­са­лі пра тое, што га­джэ­ты пе­ра­шка­джа­юць ін­тым­на­му жыц­цю. Бо за­хап­лен­не смарт­фо­на­мі, план­шэ­та­мі і ін­шы­мі пры­ла­да­мі шко­дзіць ся­мей­ным і лю­боў­ным ад­но­сі­нам. За­над­та моц­ная пра­га да тэ­ле­фо­наў, з які­мі мно­гія не мо­гуць раз­ві­тац­ца на­ват у лож­ку, па­збаў­ляе за­да­валь­нен­ня ад ра­ман­ты­кі, ды і ін­тым­нае жыц­цё па­ку­туе, ка­лі не ска­заць горш. Парт­нё­ры ўсё менш звяр­та­юць ува­гу адзін на ад­на­го, ад­да­ючы пе­ра­ва­гу «жыц­цю» ў са­цы­яль­ных сет­ках. А гэ­та пры­во­дзіць да пад­ма­наў, рас­стан­няў і раз­во­даў. Акра­мя та­го, шкод­на вы­ка­рыс­тоў­ваць пе­рад сном іPad або лю­бы ін­шы план­шэт. Збі­ва­ец­ца бія­ла­гіч­ны га­дзін­нік, па­ру­ша­ец­ца сон, а свят­ло ад эк­ра­на пе­ра­шка­джае вы­пра­цоў­цы ме­ла­та­ні­ну. У офіс­ных ра­бот­ні­каў, хут­чэй за ўсё, увесь дзень і так пра­хо­дзіць за кам­п'ю­та­рам, а па да­ро­зе на пра­цу за­раз і яны і мно­гія ін­шыя лю­дзі, асаб­лі­ва мо­ладзь, увесь час «ся­дзяць» у смарт­фо­нах. Так што лепш хоць пе­рад сном па­кі­нуць га­джэт у спа­коі і даць ва­чам у пры­ват­нас­ці і ар­га­ніз­му ўво­гу­ле ад­па­чыць ад ліш­няй ін­фар­ма­цыі.

Кінь­це «ву­шы»

Яшчэ адзін спо­саб не стаць ра­бом тэх­на­ло­гій — па­кі­нуць до­ма на­вуш­ні­кі, не браць іх у па­езд­кі. Га­ла­ва, за­мест му­зы­кі, якая ўвесь час гу­чыць у ёй, бу­дзе за­ня­тая дум­ка­мі (не вы­клю­ча­на, што ра­зум­ны­мі), а тыя, хто ўжо даў­но не ад­маў­ля­ец­ца ад слу­ха­вак, са здзіў­лен­нем да­ве­да­юц­ца, што на­ва­коль­ны свет скла­да­ец­ца з мност­ва ін­шых гу­каў. Да­рэ­чы, у мін­скім мет­ра­па­лі­тэ­не з кан­ца мі­ну­ла­га го­да ўжо дзей­ні­чае за­ба­ро­на на вы­ка­ры­стан­не на­вуш­ні­каў на плат­фор­ме. Што цал­кам ла­гіч­на, між ін­шым, а то ўжо бы­лі вы­пад­кі, ка­лі «глуш­цы» не чу­лі аб'­яў дык­та­раў і з'яз­джа­лі не ту­ды, ку­ды трэ­ба. А по­тым скар­дзі­лі­ся.

Вы­зва­лі­це ру­кі

З тых ча­соў, як у ін­тэр­нэт мы мо­жам вый­сці не толь­кі з да­па­мо­гай кам­п'ю­та­ра, су­свет­ную сет­ку лю­дзі «ця­га­юць з са­бой» па ўсёй ква­тэ­ры. Што на­блі­жае нас да зом­бі. Па­гля­дзець стуж­ку сац­се­так за вя­чэ­рай, на­пі­саць сяб­ру па­ве­дам­лен­не з ван­най або за­ха­піць з са­бой план­шэт у пры­бі­раль­ню — мы не за­ўва­жа­ем ужо, што час­ця­ком не мо­жам зу­сім ад­вя­зац­ца ад ма­біль­ных пры­лад. Кінь­це! Хай тэх­ні­ка ля­жыць на пра­цоў­ным ста­ле і не ру­ха­ец­ца па ква­тэ­ры! Гэ­та да­па­мо­жа мець зно­сі­ны з бліз­кі­мі, якія і так вас не ба­чы­лі цэ­лы дзень, і збе­раг­чы ся­бе ад па­ве­дам­лен­няў, на­він і апа­вя­шчэн­няў. Да­рэ­чы, вы­ка­ры­стан­не тэх­ні­кі ў ван­най на­огул не­бяс­печ­на, бо ва­да плюс элект­рыч­насць — пра­мая па­гро­за для жыц­ця! Зу­сім ня­даў­на мно­гія СМІ пі­са­лі пра смя­рот­нае сэл­фі, якое ра­бі­ла дзяў­чы­на з Маск­вы ў ван­най, перш чым вы­пус­ціць свой іPad у ва­ду, што ў вы­ні­ку ўда­рыў яе то­кам. Усё скон­чы­ла­ся тра­ге­ды­яй, і та­кіх вы­пад­каў з кож­ным днём ста­но­віц­ца ўсё больш і больш.

Па­слу­хай­це... кні­гу

Ка­лі вы не мо­жа­це ад­мо­віць са­бе ў за­да­валь­нен­ні слу­хаць што-не­будзь у да­ро­зе ці до­ма, ёсць яшчэ адзін спо­саб пры­му­сіць га­джэ­ты пры­но­сіць ка­рысць. Вар­та за­мя­ніць му­зы­ку на аў­ды­ёк­ні­гі і пад­кас­ты (аўды­ё­файл, па­доб­ны на ра­дыё, які мож­на спам­па­ваць з ін­тэр­нэ­ту і па­слу­хаць на кам­п'ю­та­ры ці га­джэ­це). Вы змо­жа­це вель­мі хут­ка «пра­глы­нуць» кні­гу, да якой даў­но «не да­хо­дзі­лі ру­кі» і па­слу­хаць неш­та ка­рыс­нае. Уліч­ва­ю­чы, як шмат ча­су мы пра­во­дзім у да­ро­зе, аў­ды­ёк­ніж­ку мож­на пра­слу­хаць менш чым за ты­дзень. А ся­род пад­кас­таў шмат ці­ка­вых пе­ра­дач на лю­быя тэ­мы.

17-12

Ад­клю­чы­це апа­вя­шчэн­ні

Гэ­тая па­ра­да апош­няя, але яе мож­на (а ча­сам і трэ­ба!) вы­ка­рыс­тоў­ваць у пер­шую чар­гу. Каб не быць за­клад­ні­кам апа­вя­шчэн­няў тэ­ле­фо­на, вар­та прос­та іх ад­клю­чыць. Мож­на па­кі­нуць толь­кі вы­клі­кі і SMS. Ні­я­кіх апа­вя­шчэн­няў ад гуль­няў, ад да­дат­каў, тым больш з са­цы­яль­ных се­так, якія хтось­ці вам на­пі­саў, або па­ста­віў «лайк». З'я­віц­ца больш воль­на­га ча­су — не трэ­ба раз-по­раз гля­дзець на эк­ран смарт­фо­на, за­ха­ва­ец­ца за­рад ба­та­рэі, та­му што эк­ран — са­мая «пра­жэр­лі­вая» част­ка смарт­фо­на — бу­дзе вы­клю­ча­ны.

Мож­на пра­па­на­ваць і больш ра­ды­каль­ныя ме­та­ды. Вы­да­ліц­ца з усіх са­цы­яль­ных се­так, вы­ка­рыс­тоў­ваць прос­тую «тэ­ле­фа­на­вал­ку» за­мест смарт­фо­на, ад­мо­віц­ца ад кам­п'ю­та­ра на ка­рысць, да пры­кла­ду, ра­дыё. Але ка­рыс­ці ад та­кой «ды­е­ты» мо­жа быць знач­на менш, чым раз­драж­нен­ня ад та­го, што вы неш­та ўпус­ка­е­це. Каб не ста­на­віц­ца ра­бом тэх­на­ло­гій, трэ­ба прос­та вы­ка­рыс­тоў­ваць іх толь­кі та­ды, ка­лі гэ­та са­праў­ды вам не­аб­ход­на.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».