Вы тут

Навукоўцы на шляху да неўміручасці


Сен­са­цый­ная на­ві­на прый­шла ад гру­пы на­ву­коў­цаў Стэн­фард­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та. Да­след­чы­кам уда­ло­ся вы­явіць цал­кам бяс­печ­ны спо­саб пад­аў­жэн­ня жыц­ця ча­ла­ве­ка.

17-5

Пра­цяг­ласць ча­ла­ве­ча­га жыц­ця за­ле­жыць ад даў­жы­ні це­ла­ме­ры (гэ­та свай­го ро­ду ахоў­ныя «каў­пач­кі» на кан­цах хра­ма­сом). Яны абе­ра­га­юць ДНК ад роз­ных па­шко­джан­няў. Ка­лі клет­ка дзе­ліц­ца, це­ла­ме­ры ўка­роч­ва­юц­ца, што ў вы­ні­ку пры­во­дзіць да ста­рэн­ня і смер­ці. Да­след­чы­кі па ўсім све­це доў­гія га­ды шу­ка­лі спо­саб, як мож­на па­доў­жыць гэ­тыя ўчаст­кі ДНК на кан­цах хра­ма­сом, і на­рэш­це знай­шлі. Спе­цы­я­ліс­ты Стэн­фард­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та змаг­лі зра­біць гэ­та з да­па­мо­гай ме­ды­цын­ска­га ўмя­шан­ня. На­ву­коў­цы ма­ды­фі­ка­ва­лі РНК, за кошт ча­го бы­лі па­доў­жа­ны тыя са­мыя «каў­пач­кі». Та­кім чы­нам, экс­пер­там уда­ло­ся па­вя­лі­чыць пра­цяг­ласць жыц­ця клет­кі ў тры ра­зы. А клет­кі, якія зна­хо­дзі­лі­ся ў кант­роль­най гру­пе, хут­ка са­ста­рэ­лі і за­гі­ну­лі.

На­ву­коў­цы ад­зна­ча­юць, што це­ла­ме­ры ма­ла­до­га ча­ла­ве­ка ма­юць даў­жы­ню пры­клад­на во­сем-дзе­сяць ты­сяч нук­ле­а­ты­даў, а но­вая тэх­на­ло­гія да­зва­ляе па­доў­жыць іх на ад­ну ты­ся­чу нук­ле­а­ты­даў, што фак­тыч­на дае маг­чы­масць па­вяр­нуць час на­зад. «Увя­дзен­не ма­ды­фі­ка­ва­най РНК, якая ня­се ў са­бе ген зва­рот­най це­ла­ме­раз­най транс­крып­та­зы (TERT), у куль­ту­ру ча­ла­ве­чых кле­так на­шмат па­вя­ліч­вае ак­тыў­насць це­ла­ме­ра­зы на пе­ры­яд ад ад­на­го да двух дзён. У гэ­ты тэр­мін це­ла­ме­ра­за ак­тыў­на пад­аў­жае це­ла­ме­ры, пас­ля ча­го за­пра­гра­ма­ва­ная РНК цал­кам рас­па­да­ец­ца», — рас­па­вя­ла адзін з аў­та­раў да­сле­да­ван­ня, пра­фе­сар мік­ра­бія­ло­гіі і іму­на­ло­гіі Стэн­фар­да Хэ­лен Блау.

Ра­ней­шыя экс­пе­ры­мен­ты та­ко­га ро­ду скан­ча­лі­ся ня­ўда­ла. Уз­дзей­ні­ча­ю­чы на це­ла­ме­ры кле­так, на­ву­коў­цы атрым­лі­ва­лі ра­ка­выя клет­кі. Але ця­пер, на іх дум­ку, но­вая тэх­на­ло­гія не толь­кі па­до­рыць веч­нае жыц­цё лю­дзям, але і вы­ле­чыць іх ад мно­гіх ге­не­тыч­ных за­хвор­ван­няў.

На­двор'е слу­жы­ла вай­не

Аме­ры­кан­скі ву­чо­ны рас­ка­заў пра экс­пе­ры­мен­ты ЦРУ з клі­ма­там для вя­дзен­ня вай­ны. Пры гэ­тым упраў­лен­не раз­вед­кай так­са­ма ці­ка­віц­ца па­доб­ны­мі экс­пе­ры­мен­та­мі ў ін­шых кра­і­нах.

17-6

Алан Ро­бак рас­па­вёў пра зва­нок прад­стаў­ні­коў ЦРУ, якія ці­ка­ві­лі­ся, ці змо­гуць спе­цы­я­ліс­ты вы­зна­чыць, ці ўплы­ва­юць прад­стаў­ні­кі ін­шых кра­ін на на­двор'е ў ва­ен­ных мэ­тах. Ву­чо­ны ад­ка­заў сцвяр­джаль­на і да­даў, што ЗША зай­ма­юц­ца гэ­тым ужо даў­но. Па­вод­ле слоў пра­фе­са­ра Рат­гер­ска­га ўні­вер­сі­тэ­та Ала­на Ро­ба­ка, прад­стаў­ні­кі ЦРУ спра­ба­ва­лі вы­свет­ліць, ці мо­гуць ін­шыя кра­і­ны ма­ні­пу­ля­ваць на­двор'­ем. Лю­быя спро­бы паў­плы­ваць на на­двор'е ў су­свет­ным маш­та­бе не за­ста­нуц­ца не­за­ўва­жа­ны­мі, ад­ка­заў прад­стаў­ні­кам ЦРУ на­ву­ко­вец.

Пры гэ­тым Ро­бак сцвяр­джае, што гэ­тым не раз зай­ма­лі­ся са­мі ЗША. У якас­ці пры­кла­ду ён пры­во­дзіць вай­ну ў В'ет­на­ме. Та­ды аме­ры­кан­цы аб­ры­ну­лі на во­ра­га ліў­не­выя даж­джы, каб спы­ніць на­ступ­лен­не сал­дат пра­ціў­ні­ка. Та­кі ж уплыў на клі­мат аме­ры­кан­цы аказ­ва­лі так­са­ма і на Ку­бе, і ёсць мер­ка­ван­не, што вы­ні­кам яго ста­ла зні­шчэн­не ўся­го ўра­джаю цук­ро­ва­га трыс­ня­гу.

Ро­бак за­явіў, што не пад­трым­лі­вае пра­вя­дзен­ня па­доб­ных экс­пе­ры­мен­таў і не ха­цеў бы, каб гэ­ты на­пра­мак фі­нан­са­ваў­ся з па­дат­каў. «На мой по­гляд, да­сле­да­ван­ні ў га­лі­не клі­ма­ту па­він­ны быць ад­кры­ты­мі і між­на­род­ны­мі, каб ні­хто не мог вы­ка­рыс­таць іх у ва­ен­ных мэ­тах», — за­явіў пра­фе­сар і да­даў, што пра­вя­дзен­не та­кіх рас­пра­цо­вак мо­жа пры­вес­ці да поў­на­маш­таб­най вай­ны.

Спра­ва пра­фе­са­ра До­уэ­ля

Італь­ян­скі ней­ра­хі­рург Сер­джыа Ка­на­ве­ра рас­пра­ца­ваў па­кро­ка­вую тэх­ні­ку транс­план­та­цыі ча­ла­ве­чай га­ла­вы і мае на­мер ажыц­ця­віць пер­шую ў све­це апе­ра­цыю па­доб­на­га ро­ду. Даў­няя ідэя пад­аў­жэн­ня ча­ла­ве­ча­га жыц­ця, якую час­та апіс­ва­лі фан­тас­ты, як, на­прык­лад, Аляк­сандр Бя­ля­еў у сва­ім ра­ма­не «Га­ла­ва пра­фе­са­ра До­уэ­ля», сён­ня на­бы­вае прак­тыч­ныя аб­ры­сы.

17-7

Па­вод­ле за­ду­мы Сер­джыа, до­нар і рэ­цы­пі­ент апус­ка­юц­ца ў стан штуч­най ко­мы, іх це­лы асту­джа­юц­ца да 18 °C, а за­тым га­ло­вы ад­лу­ча­юц­ца ад це­лаў з да­па­мо­гай скаль­пе­ля. Спін­ны мозг га­ла­вы до­на­ра і ту­ла­ва рэ­цы­пі­ен­та, якія зна­хо­дзяц­ца ў ства­ла­вой аба­лон­цы, склей­ва­юц­ца з да­па­мо­гай спе­цы­яль­на рас­пра­ца­ва­на­га клею на асно­ве глі­кап­ра­тэ­і­ну, а кры­вя­нос­ныя са­су­ды «спай­ва­юць» па ад­пра­ца­ва­ных ме­то­ды­ках.

Спін­ны мозг, апра­ца­ва­ны по­лі­эты­ленг­лі­ко­лем, па­ві­нен па­сту­по­ва ад­наў­ляць свае жыц­цё­выя функ­цыі, што па­цвер­дзі­лі вы­ні­кі экс­пе­ры­мен­таль­ных апе­ра­цый, пра­ве­дзе­ных на па­цу­ках у Дзю­сель­дорф­скім уні­вер­сі­тэ­це ў Гер­ма­н­іі. Пас­ля за­вяр­шэн­ня апе­ра­цыі рэ­цы­пі­ен­та з до­нар­скай га­ла­вой па­кі­да­юць у ко­ме на тэр­мін ка­ля ме­ся­ца з элект­ро­да­мі, ім­план­та­ва­ны­мі ў па­зва­ноч­ны ка­нал, не­аб­ход­ны­мі для за­бес­пя­чэн­ня элект­ра­сты­му­ля­цыі спін­но­га моз­га, па­трэб­най для ства­рэн­ня но­вых нер­во­вых су­вя­зяў.

Па­вод­ле сцвяр­джэн­ня ней­ра­хі­рур­га, апе­ра­цыя пры­ня­се бес­прэ­цэ­дэнт­ныя вы­ні­кі — ча­ла­век з ім­план­та­ва­най га­ла­вой змо­жа паў­на­вар­тас­на ру­хаць тва­рам і раз­маў­ляць. Ажыц­ця­віць пер­шы во­пыт транс­план­та­цыі Ка­на­ве­ра пла­нуе на пра­ця­гу на­ступ­ных двух га­доў, пры­чым не­каль­кі ча­ла­век ужо вы­ка­за­лі жа­дан­не стаць доб­ра­ах­вот­ні­ка­мі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Захаваць. Нельга знесці

Захаваць. Нельга знесці

Знакі прыпынку нарэшце расстаўлены.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Стральцам на гэтым тыдні не трэба пераацэньваць сваіх магчымасцяў.