Вы тут

Як дэндзі


Ян­ка Ку­па­ла быў са­мым вя­до­мым дэндзі ў бе­ла­рус­кай гіс­то­рыі. Але не пер­шым. На­шы шлях­ці­цы і маг­на­ты на­пя­рэ­дад­ні Пер­шай су­свет­най вай­ны так­са­ма апра­на­лі­ся па такой модзе. Ча­му? Прос­та на­цы­я­наль­нае адзен­не з-за шмат­лі­кіх паў­стан­няў і ін­шых гіс­та­рыч­ных аб­ста­він бы­ло фак­тыч­на за­ба­ро­не­на. Вось і да­во­дзі­ла­ся пе­ра­да­вой част­цы гра­мад­ства ка­лі не ба­ра­ніць сваё, то ха­ця б пры­трым­лі­вац­ца мод­на­га трэн­ду, па­цвяр­джа­ю­чы пры­на­леж­насць да еў­ра­пей­скай пра­сто­ры.

17-22-e1426591984497

Мно­гія чу­лі пра тое, што Ян­ка Ку­па­ла апра­на­ўся эле­гант­на. Ад­нак каб зра­зу­мець, што гэ­та на­са­мрэч зна­чыць, вар­та ўба­чыць прад­ме­ты з яго гар­дэ­ро­ба (ці ана­ла­гіч­ныя) на вы­ста­ве «На ста­ра­свец­кі лад» у Лі­та­ра­тур­ным му­зеі Ян­кі Ку­па­лы, што ў бе­ла­рус­кай ста­лі­цы.

Гус­тоў­на апра­ну­ты і стыль­ны. З пал­кай у ру­ках і цы­лінд­рам на га­ла­ве. З пры­го­жым парт­сі­га­рам і кі­шэн­ным га­дзін­ні­кам. Ме­на­ві­та та­кім паў­стае воб­раз паэ­та. Гле­дзя­чы на рэ­чы гар­дэ­ро­ба Ку­па­лы, ад­ра­зу мож­на ўя­віць утуль­ныя са­ло­ны, на­крух­ма­ле­ныя строі па­не­нак і доб­рае ві­но. Ад­нак у яго вер­шах та­кое ата­чэн­не не фі­гу­руе. Му­за на­кі­роў­вае паэта да му­жы­ка — «па­на са­хі і ка­сы». Ві­да­воч­на, што кла­сік жыў дзе­ля ідэі, кі­ра­ваў­ся ба­чан­нем звыш. Знеш­не ў мод­ным юна­ку ўжо ні­чо­га не на­гад­ва­ла хлоп­чы­ка са звы­чай­най вяс­ко­вай ха­ты ў Вя­зын­цы. Ад­нак у яго сэр­цы, яго твор­час­ці жы­ла спа­га­да да га­рот­на­га му­жы­ка, да яго мо­вы...

Ян­ка Ку­па­ла пра­цяг­ваў тра­ды­цыю шля­хец­ка­га лі­та­ра­тар­ства, за­кла­дзе­ную Він­цэн­там Ду­ні­ным-Мар­цін­ке­ві­чам і Фран­ціш­кам Ба­гу­шэ­ві­чам. Гэ­та зна­чыць, што шлях­та, больш аду­ка­ва­ная, пра­грэ­сіў­ная част­ка гра­мад­ства, якая ме­ла і боль­шыя фі­нан­са­выя і аду­ка­цый­ныя маг­чы­мас­ці, ах­вя­роў­ва­ла сваю твор­часць на­ро­ду.

17-31

Кож­ная ра­ні­ца дэн­дзі, якая аст­ра­на­міч­на маг­ла на­сту­піць аб­са­лют­на ў лю­бы час (на­ват пад ве­чар), па­чы­на­ла­ся з на­вя­дзен­ня лос­ку і пры­га­жос­ці. Трэ­ба бы­ло мець аку­рат­на да­гле­джа­ныя ву­сы, але ба­ра­да та­ды не да­пус­ка­ла­ся. Кура­тар вы­ста­вы «На ста­ра­свец­кі лад» Ма­рыя Барт­ко­ва ад­зна­чы­ла:

— Ка­ля 300 аў­тэн­тыч­ных ак­се­су­а­раў пры­бы­лі да нас з Тра­кай­ска­га му­зея, што не­да­лё­ка ад Віль­ню­са. Ёсць ся­род іх і цы­лінд­ры — яск­ра­вая пры­кме­та дэн­дзі. Гэ­та са­мы ма­ляў­ні­чы га­лаў­ны ўбор муж­чы­ны, які ра­біў яго вы­со­кім і строй­ным. Моц­ная па­ло­ва ка­рыс­та­ла­ся імі амаль 100 га­доў. А дып­ла­ма­ты на­сі­лі да 1970-х га­доў XX ста­год­дзя, бо гэ­та­га па­тра­ба­ваў эты­кет. Ёсць вель­мі ары­гі­наль­ны від цы­лінд­ра — ме­ха­ніч­ны ка­пя­люш, які на­зы­ва­ец­ца «ша­пак­ляк». Та­кі га­лаў­ны ўбор мож­на бы­ло прос­та ўда­рам да­ло­ні пе­ра­тва­рыць з вы­со­ка­га аб'­ём­на­га ў «блін». Гэ­та бы­ло вель­мі зруч­на, ка­лі ча­ла­век ішоў у тэ­атр або ў гос­ці — мог узяць яго прос­та пад па­ху, а ка­лі трэ­ба бы­ло, на­да­ваў раз­гор­ну­тую фор­му і на­дзя­ваў.

Кож­ная рэч, прад­стаў­ле­ная на вы­ста­ве, пе­рад­ае шарм той эпо­хі і энер­ге­ты­ку май­стра — мо­жа быць, яна адзін­ка­вая ў све­це. Прад­ме­ты зроб­ле­ны з аб­са­лют­на роз­ных ма­тэ­ры­я­лаў, ба­га­та аздоб­ле­ны. Эпо­ха дэн­дзі скон­чы­ла­ся з ча­сам Пер­шай су­свет­най вай­ны.17-23

На ад­крыц­ці вы­ста­вы ў Лі­та­ра­тур­ным му­зеі Ян­кі Ку­па­лы пры­сут­ні­чаў па­сол Літ­вы ў Бе­ла­ру­сі Эвал­дас ІГ­НА­ТА­ВІ­ЧУС. Ён ад­зна­чыў:

— Пры­гад­ва­ю­чы вы­ста­ву аса­біс­тых рэ­чаў і прад­ме­таў гар­дэ­ро­ба Ян­кі Ку­па­лы, якая ле­тась пра­хо­дзі­ла ў му­зеі, я раб­лю вы­сно­ву, што ён лю­біў пры­го­жа і якас­на апра­на­цца. Да­гэ­туль я ду­маў, што муж­чы­ны не ма­юць па­трэ­бы ва ўпры­го­жан­нях, але ця­пер, ка­лі ба­чу гэ­тую ка­лек­цыю, я вы­му­ша­ны змя­ніць по­гляд. Да­сяг­нуў­шы та­ко­га ўзрос­ту, ка­лі аму­ні­цыі на­ту­раль­най пры­го­жас­ці па­чы­нае не ха­паць, я бу­ду больш ак­тыў­на ці­ка­віц­ца прад­стаў­ле­ны­мі тут ат­ры­бу­та­мі муж­нас­ці. Гэ­тыя рэ­чы так­са­ма на­гад­ва­юць нам пра якасць і пры­га­жосць руч­ной пра­цы. Ду­ма­ец­ца, нам трэ­ба як ма­га час­цей зна­хо­дзіць мес­ца для та­кой пры­га­жос­ці ў кож­ным дні свай­го жыц­ця.

Ні­на ШЧАР­БА­ЧЭ­ВІЧ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.