Вы тут

Прыцяжэнне радзінным


10 са­ка­ві­ка на­ша га­зе­та на­дру­ка­ва­ла ар­ты­кул «Ад род­ных ніў...» док­та­ра фі­ла­ла­гіч­ных на­вук, пра­фе­са­ра, за­гад­чы­ка ка­фед­ры тэ­о­рыі лі­та­ра­ту­ры Бел­дзярж­уні­вер­сі­тэ­та Вя­ча­сла­ва Ра­гой­шы, пры­све­ча­ны 150-год­дзю з дня на­ра­джэн­ня ўні­каль­на­га паэ­та-са­ма­ву­ка Ста­ро­га Ула­са. Юбі­лей­ную да­ту пісь­мен­ні­ка, які ста­яў ля вы­то­каў бе­ла­рус­кай лі­та­ра­ту­ры, дня­мі ад­зна­чы­лі на яго ра­дзі­ме ў Ва­ло­жы­не.

[caption id="attachment_75640" align="alignnone" width="400"]Унук Ста­ро­га Ула­са Ге­рард Сі­віц­кі ка­ля дзе­да­вай ха­ты. Унук Ста­ро­га Ула­са Ге­рард Сі­віц­кі ка­ля дзе­да­вай ха­ты.[/caption]

Па за­ко­нах пры­ця­жэн­ня зор­ка цяг­нец­ца да зор­кі.

Птуш­ка цяг­нец­ца да птуш­кі. Ча­ла­век — да ча­ла­ве­ка.

Па за­ко­нах пры­ця­жэн­ня ру­чай­кі ця­куць з па­гор­каў,

І ша­ну­юць ва­ла­тоў­ку лю­дзі сё­нняш­ня­га ве­ку.

Па за­ко­нах пры­ця­жэн­ня апа­дае до­лу ліс­це,

Каб на­ве­кі пры­ту­ліц­ца да ра­дзін­на­га ка­рэн­ня...

Гэ­так я за не­ба­кра­ем за­блу­каў — бы­ло ка­лісь­ці,

Але зноў да­моў вяр­нуў­ся па за­ко­нах пры­ця­жэн­ня.

Ду­ма­ец­ца, што за­ко­ну су­свет­на­га пры­ця­жэн­ня пад­улад­ныя не толь­кі час, свят­ло, рэ­аль­ныя рэ­чы. Кож­ны пры­га­дае шмат пры­кла­даў та­му, як ня­бач­ная сі­ла клі­ча, вя­дзе ча­ла­ве­ка да мяс­цін яго дзя­цін­ства, дзе ён па­чуў пер­шыя сло­вы род­най мо­вы, упер­шы­ню уба­чыў пту­шак, што вяр­ну­лі­ся зда­лёк да сва­іх гнез­дзі­шчаў. Праз не­па­гадзь ля­цяць бус­лы да род­ных бус­ля­нак, праз вы­пра­ба­ван­ні імк­нец­ца ча­ла­век да сва­ёй род­най ха­ты, род­най мо­вы.

[caption id="attachment_75636" align="alignnone" width="600"]Кі­раў­ні­ца «Ру­ні», член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Ва­лян­ці­на Гі­руць-Ру­са­ке­віч са школь­ні­ка­мі ка­ля вы­ста­вы ма­тэ­ры­я­лаў пра жыц­цё і твор­часць сла­ву­та­га зем­ля­ка. Кі­раў­ні­ца «Ру­ні», член Са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Ва­лян­ці­на Гі­руць-Ру­са­ке­віч са школь­ні­ка­мі ка­ля вы­ста­вы ма­тэ­ры­я­лаў пра жыц­цё і твор­часць сла­ву­та­га зем­ля­ка.[/caption]

Са­бра­лі­ся зем­ля­кі-ва­ло­жын­цы ў До­ме куль­ту­ры, дзе на ўпры­го­жа­най сцэ­не ста­яў парт­рэт Ста­ро­га Ула­са і га­рэ­ла за­па­ле­ная па ста­рым звы­чаі свеч­ка па­мя­ці. У за­ле — ва­ло­жын­цы ўсіх уз­рос­таў, а на сцэ­не (не­да­лё­ка ад вя­лі­ка­га эк­ра­на з края­ві­да­мі род­ных мяс­цін) — за­про­ша­ныя на свя­та га­на­ро­выя гос­ці: унук Ста­ро­га Ула­са ге­не­рал-ма­ёр мі­лі­цыі ў ад­стаў­цы Ге­рард Сі­віц­кі, і пра­фе­сар Вя­ча­слаў Ра­гой­ша.

— Шчы­ра ка­жу­чы, гос­цем ся­бе не лі­чу, — па­дзя­ліў­ся ге­не­рал-ма­ёр. Я ту­тэй­шы — на­ра­дзіў­ся ў Ва­ло­жы­не во­сем­дзе­сят га­доў та­му. Тут да­гэ­туль ста­іць род­ная ха­та май­го сла­ву­та­га дзе­да, ад­на з ву­ліц го­ра­да но­сіць яго імя, мя­не і сён­ня па­зна­юць сяб­ры дзя­цін­ства. Ка­лі чы­таю кні­гу «Год бе­ла­ру­са» з тво­ра­мі Ста­ро­га Ула­са — ба­чу ся­бе ма­ло­га на та­га­час­ных ту­тэй­шых ву­лі­цах. Шка­да толь­кі, што да су­час­ні­каў дай­шлі не ўсе тво­ры дзе­да...

— За­ха­ва­ла­ся не ўся лі­та­ра­тур­ная спад­чы­на Ста­ро­га Ула­са, — пад­тры­ма­ла раз­мо­ву пе­рад за­лай кі­раў­ні­ца ва­ло­жын­ска­га лі­та­ра­тур­на-мас­тац­ка­га аб'­яд­нан­ня «Рунь», член са­ю­за пісь­мен­ні­каў Бе­ла­ру­сі Ва­лян­ці­на Гі­руць-Ру­са­ке­віч. — Част­ка згу­бі­ла­ся да Вя­лі­кай Ай­чын­най і ў га­ды ва­ен­на­га лі­ха­лец­ця. Але і та­го, што за­ха­ва­ла­ся, да­стат­ко­ва, каб усвя­до­міць ве­ліч асо­бы паэ­та-са­ма­ву­ка.

[caption id="attachment_75637" align="alignnone" width="600"]Квет­кі да ме­ма­ры­яль­най дош­кі на до­ме Ста­ро­га Ула­са ўс­кла­дае пра­фе­сар Вя­ча­слаў Ра­гой­ша. Квет­кі да ме­ма­ры­яль­най дош­кі на до­ме Ста­ро­га Ула­са ўс­кла­дае пра­фе­сар Вя­ча­слаў Ра­гой­ша.[/caption]

Цёп­ла су­стра­ка­ла за­ла пра­фе­са­ра Ра­гой­шу, так­са­ма зем­ля­ка. Збор­нік вер­шаў і пуб­лі­цыс­ты­кі «Год бе­ла­ру­са», які вый­шаў у 1990 го­дзе, з'я­віў­ся на свет дзя­ку­ю­чы ме­на­ві­та яго шмат­га­до­ва­му по­шу­ку тво­раў Ста­ро­га Ула­са ў ар­хі­вах, пад­шыў­ках ста­рых га­зет і ча­со­пі­саў. Ім жа бы­ла на­пі­са­на вы­дат­ная прад­мо­ва да на­зва­на­га збор­ні­ка. На­тхня­ла на та­кую кар­пат­лі­вую пра­цу не толь­кі за­ці­каў­ле­насць на­ву­коў­ца-да­след­чы­ка, але і пры­цяг­нен­не твор­час­цю зем­ля­ка, ад­да­ле­на­га ў ча­се, але бліз­ка­га праз агуль­ную спад­чы­ну: мо­ву, пры­ро­ду, тра­ды­цыі ва­ло­жын­ска­га краю. Маг­чы­ма, ся­род вуч­нёў­скай мо­ла­дзі з гэ­тай за­лы не­ка­лі з'я­вяц­ца но­выя лі­та­ра­ту­раз­наў­цы. У сва­іх пра­цах яны бу­дуць спа­сы­лац­ца і на ўні­каль­ныя тво­ры Ста­ро­га Ула­са, і на аў­та­ры­тэт­ныя да­сле­да­ван­ні пра­фе­са­ра Вя­ча­сла­ва Ра­гой­шы.

Да­рэ­чы, школь­ні­кі са­мі пра­дэ­ман­стра­ва­лі на лі­та­ра­тур­ным свя­це вы­дат­ныя ве­ды твор­час­ці Ста­ро­га Ула­са. Сён­ня шмат ма­ла­дых ва­ло­жын­цаў зай­ма­юц­ца ў мяс­цо­вым лі­та­ра­тур­на-мас­тац­кім аб'­яд­нан­ні «Рунь». У па­коі, ад­ве­дзе­ным для за­ня­ткаў аб'­яд­нан­ня, вы­стаў­ле­ны ўпры­го­жа­ныя руч­ні­ка­мі парт­рэ­ты мно­гіх бе­ла­рус­кіх пісь­мен­ні­каў і паэ­таў, што на­ра­дзі­лі­ся на ва­ло­жын­скай зям­лі.

Яў­ген Пя­сец­кі. Фо­та аў­та­ра.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

У чым пайсці на выпускны баль?

У чым пайсці на выпускны баль?

 Паглядзім, што раяць стылісты і што рэальна набыць у нашых шыротах, пажадана не ўганяючы бацькоў у даўгі.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Цяльцоў гэты тыдзень будзе напоўнены справамі і клопатамі, звязанымі са сваякамі ці дзецьмі. 

Спорт

Які наш спорт сёння?

Які наш спорт сёння?

«З кожным днём сітуацыя ў свеце мяняецца так, што ў вялікай ступені гэта закранае і спорт».