Вы тут

«Артыстызм у мяне ад мамы»


Як аў­та­ра­монт­нік з Брэс­та стаў зор­кай на YouTube

Хто ці­ка­віц­ца ўсім, што звя­за­на з ра­мон­там, афар­боў­кай, экс­плу­а­та­цы­яй аў­та­ма­бі­ляў, маг­чы­ма ве­дае ві­дэа­блог «Дзядзь­ка Але­жа», на якім брас­таў­ча­нін Алег Не­сце­раў дае пра­фе­сій­ныя па­ра­ды. І не толь­кі па­ра­ду мож­на атры­маць на гэ­тым сай­це, але і пэў­ны за­рад ба­дзё­рас­ці, бо Алег вя­дзе свае «рэ­парт­ажы» з га­ра­жа над­звы­чай ар­тыс­тыч­на, а так­са­ма зна­ё­міць гле­да­чоў са сла­ву­тас­ця­мі і края­ві­да­мі Брэс­та. Па­чы­на­ла­ся ж усё з яго за­хап­лен­ня ма­шы­на­мі і ама­тар­скай ка­ме­ры... Не, па­чы­на­ла­ся на­ват знач­на ра­ней.

[caption id="attachment_75602" align="alignnone" width="600"]Але­г Не­сце­ра­ў у цэнт­ры. Але­г Не­сце­ра­ў у цэнт­ры.[/caption]

Ро­дам Алег з го­ра­да Бу­зу­лу­ка Арэн­бург­скай воб­лас­ці. По­тым сям'я пе­ра­еха­ла ў го­рад Ухту Ко­мі АССР. Там 19-га­до­вы кра­наў­шчык і за­ня­ўся ўпер­шы­ню ра­мон­там ма­шын. Тэх­ні­ку ён лю­біў заў­сё­ды, ці­ка­віў­ся но­вым, не ле­на­ваў­ся ву­чыц­ца сва­ёй пра­фе­сіі, і хут­ка ад клі­ен­таў ад­бою не бы­ло. Каб тра­піць у яго май­стэр­ню-га­раж, аў­та­ама­та­ры ў чар­гу за­піс­ва­лі­ся. Біз­нес ішоў ня­дрэн­на, не­да­хо­пу гро­шай ма­ла­ды ку­заў­шчык-ра­монт­нік не меў, але і тра­ціць іх не са­ро­меў­ся. У жыц­ці ўся­му зна­хо­дзі­ла­ся мес­ца: рэ­ста­ра­нам, за­ба­вам, ал­ка­го­лю, і як вы­нік  — дэ­прэ­сі­ям. Як да­лей па­вяр­нуў­ся б яго лёс, Алег сён­ня ўя­віць не мо­жа, але ход жыц­ця лі­та­раль­на пе­ра­вяр­нуў адзін вы­па­дак.

Ве­ча­рам ён ішоў па ву­лі­цы свай­го го­ра­да і ўба­чыў па­жар. Га­рэў ін­тэр­нат. Пер­шы па­верх быў у аг­ні, з дру­го­га лю­дзі ска­ка­лі на зям­лю, а дым і агонь упар­та паў­злі ўверх. У ад­кры­тым акне пя­та­га па­вер­ха кры­ча­лі і пра­сі­лі да­па­мо­гі дзве ма­лень­кія дзяў­чын­кі. Па­жар­ныя бы­лі ўжо ўнут­ры па­мяш­кан­ня, і толь­кі адзін з іх спра­ба­ваў пры­ста­віць дра­бі­ны да пя­та­га па­вер­ха. Та­ды Алег ска­заў яму, каб тры­маў іх, а сам пад­ня­ўся на са­мы верх, за­браў дзя­цей, спус­ціў­ся на­зад пры­клад­на да па­ло­вы і пе­ра­даў дзяў­чы­нак у ру­кі па­жар­ным.

Неш­та та­ды змя­ні­ла­ся ў яго жыц­ці і ім са­мім. Ён па-ін­ша­му стаў гля­дзець на сваё іс­на­ван­не, на яго каш­тоў­нас­ці і дро­бя­зі, стаў раз­мя­жоў­ваць важ­нае і дру­га­рад­нае. Ця­пер Алег ка­жа, што той па­жар стаў ад­лі­кам но­вай эпо­хі ў яго асо­бе. Яшчэ не­каль­кі га­доў пас­ля та­го ў яго ду­шы па­воль­на вы­спя­ва­ла ра­шэн­не, і на­рэш­це ад­ной­чы Алег Не­сце­раў ад­ва­жыў­ся змя­ніць усё. Па­абя­цаў са­бе, што ў яго жыц­ці больш не бу­дзе мес­ца ал­ка­го­лю, пус­то­му мар­на­ван­ню ча­су і не­па­трэб­ным дро­бя­зям. А каб не ўзні­ка­ла на­ват спа­ку­сы су­стрэц­ца са ста­ры­мі пры­яце­ля­мі, ён пе­ра­ехаў у Брэст.

На той час баць­кі ўжо жы­лі ў Бе­ла­ру­сі, яны вяр­ну­лі­ся на сваю Ра­дзі­му пас­ля вы­ха­ду на пен­сію. Та­кім чы­нам пяць га­доў та­му Алег амаль у 38 га­доў па­чаў жыц­цё спа­чат­ку, як ён ка­жа, у ці­хім і пры­го­жым Брэс­це. За­ня­ўся тым, што ўмеў: ку­піў га­раж і стаў ра­ман­та­ваць ма­шы­ны. Ад­ной­чы для сва­іх зна­ё­мых ама­тар­скай ка­ме­рай ён зняў ві­дэа­ро­лік як ву­чэб­ны да­па­мож­нік па афар­боў­цы ма­шы­ны. Сяб­рам і клі­ен­там спа­да­ба­ла­ся. А сва­як пра­па­на­ваў вы­клас­ці за­піс у ін­тэр­нэ­це. Не­ча­ка­на для Але­га ад­клік­ну­лі­ся ад­ра­зу 700 ча­ла­век.

Да та­го Алег Не­сце­раў не вель­мі ўні­каў у тон­ка­сці вя­дзен­ня бло­га ды ін­шых ін­тэр­нэт-пра­ек­таў, але, ка­лі зра­зу­меў, што гэ­тым мож­на за­раб­ляць гро­шы, па­чаў ву­чыц­ца. Ця­пер яго ві­дэа­ўро­кі па до­гля­дзе ма­шы­ны па­гля­дзе­лі больш за 10 міль­ё­наў ча­ла­век. І сайт «Дзядзь­кі Але­жы» пры­но­сіць асноў­ны пры­бы­так.

Ра­мон­там бы­лы май­стар-са­ма­вуч­ка фак­тыч­на бо­лей не зай­ма­ец­ца, бя­рэ ў ра­бо­ту толь­кі тыя ма­шы­ны, якія мо­гуць слу­жыць ву­чэб­ным ма­тэ­ры­я­лам для яго ро­лі­каў. У Але­га шмат пад­піс­чы­каў, але ён ад­каз­вае на ўсе элект­рон­ныя пісь­мы што­дня. А іх, па­вод­ле слоў бло­ге­ра, пры­хо­дзіць ад 700 да ты­ся­чы ў дзень. І пы­тан­ні за­да­юць не толь­кі пра ма­шы­ны, але і пра жыц­цё на­огул. Без ува­гі ён не па­кі­дае ні­вод­нае. Гэ­та ра­бо­та зай­мае па пяць, а то і бо­лей га­дзін у дзень. Ас­тат­няе — рас­пра­цоў­ка і за­піс «но­ва­га кур­са». Ро­лі­кі трэ­ба бу­да­ваць так, каб яны бы­лі ці­ка­выя аў­та­ма­бі­ліс­там.

Да­рэ­чы, Алег зды­мае ві­дэа не толь­кі пра ма­шы­ны. Сва­ім ка­рыс­таль­ні­кам ён па­каз­вае края­ві­ды і сла­ву­тас­ці Брэс­та, дзе пер­шае мес­ца зай­мае Брэсц­кая крэ­пасць. Ра­сій­скія пад­піс­чы­кі ў за­хап­лен­ні ад на­шых да­рог, ад чыс­ці­ні і да­гле­джа­нас­ці го­ра­да.

— Мно­гія за­ха­це­лі пры­ехаць, па­гля­дзець го­рад і ва­ко­лі­цы, — рас­па­вя­дае Алег. — Ле­тась ад­бы­ло­ся неш­та на­кшталт злё­ту ама­та­раў бло­га «Дзядзь­ка Але­жа». Не­ка­то­рыя пры­еха­лі ў Брэст амаль за пяць ты­сяч кі­ла­мет­раў. Са­бра­ла­ся 27 ча­ла­век, бы­лі гос­ці з Ом­ска, Том­ска, ін­шых га­ра­доў Сі­бі­ры. Я ра­ды, што яны не па­шка­да­ва­лі аб за­тра­ча­ным ча­се і срод­ках, ім на­шы мяс­ці­ны спа­да­ба­лі­ся.

— Не су­мня­ва­ю­ся. Бо і эк­скур­са­вод у іх быў май­стар спра­вы. На­ват ад­на­го ро­лі­ка па­гля­дзець да­стат­ко­ва, каб ад­зна­чыць ваш не­су­мнен­ны ар­тыс­тызм.

— Гэ­та ў мя­не ад ма­мы. Вель­мі шка­да, што яна не да­жы­ла да пос­пе­ху ма­ёй спра­вы. Ду­маю, яна па­ра­да­ва­ла­ся б за мя­не.

Ві­да­воч­на, што ма­ці па­ра­да­ва­ла­ся б за сы­на, у яко­га ёсць лю­бі­мая спра­ва, якая да­зва­ляе кар­міць сям'ю, кла­пат­лі­вая жон­ка, дзве ма­лень­кія да­чуш­кі.

Свят­ла­на ЯС­КЕ­ВІЧ.

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Як змагацца з шумнымі суседзямі?

Перш чым ісці вайной на суседзяў, варта вывучыць «Правілы карыстання жылымі памяшканнямі».

Эканоміка

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

Чым здзівіць «БЕЛАГРА-2024»?

У рамках дзелавой праграмы выставы пройдзе каля 20 тэматычных семінараў і канферэнцый.