Вы тут

Пройдзем у нумары!


Ка­рэс­пан­дэнт «Звяз­ды» прай­шла гу­тар­ку пад­час улад­ка­ван­ня на пра­цу па­ка­ёў­кай і да­ве­да­ла­ся пра не­ка­то­рыя асаб­лі­вас­ці гэ­тай пра­фе­сіі

«Працаваць вы не будзеце!»

«На па­ста­ян­ную пра­цу па­тра­бу­ец­ца па­ка­ёў­ка. Аку­рат­ная, ка­му­ні­ка­бель­ная, старанная, энер­гіч­ная, без шкод­ных звы­чак». Ме­на­ві­та та­кія па­тра­ба­ван­ні прад'­яў­ля­юць пра­ца­даў­цы да па­ка­ё­вак. Да­рэ­чы, сён­ня гэ­тая пра­фе­сія ка­рыс­та­ец­ца по­пы­там. У ін­тэр­нэ­це вы з лёг­кас­цю зной­дзе­це ва­кан­сіі па­ка­ёў­кі для пра­цы ў га­тэ­лі, офі­се або ква­тэ­ры. По­шу­кі «свай­го мес­ца» я па­ча­ла з тэ­ле­фон­ных зван­коў у га­тэль.

— Доб­ры дзень! Чым ма­гу да­па­маг­чы? — пра­гу­чаў жа­но­чы го­лас.

— Ві­таю! Я на­конт пра­цы па­ка­ёў­кай.

— Коль­кі вам га­доў?

— Двац­цаць два!

— У 20 га­доў вы па­ка­ёў­кай пра­ца­ваць не бу­дзе­це!

Без тлу­ма­чэн­няў, чым так не спа­да­баў­ся мой уз­рост, і на­ват не раз­ві­таў­шы­ся, труб­ку кі­ну­лі. Вя­до­ма, мож­на вы­ка­заць зда­гад­ку, у чым пры­чы­на та­кой не­дру­жа­люб­най раз­мо­вы. На­прык­лад, су­пра­цоў­ні­ца гас­ці­ні­цы ўпэў­не­на, што дзяў­чы­на не вы­тры­мае моц­най фі­зіч­най на­груз­кі або заў­сё­ды бу­дзе ба­яц­ца са­пса­ваць свой ма­ні­кюр (як вы­нік — ня­якас­ная ўбор­ка). Па-мой­му, гэ­та стэ­рэа­ты­пы. Усё за­ле­жыць ад са­мо­га ча­ла­ве­ка. Ка­лі ён ва­ло­дае не­аб­ход­ным уз­роў­нем ве­даў і жа­дае пра­ца­ваць, дык на­вош­та яму пе­ра­шка­джаць?

Сваю ро­лю тут ады­гра­ла і зор­ка­вая сіс­тэ­ма гас­ці­ніц. У трох­зор­ка­вы га­тэль (ся­рэд­ні клас) ча­ла­ве­ку з ву­лі­цы на пра­цу ўлад­ка­вац­ца мож­на, а вось з пя­ці­зор­ка­вым (клас «люкс») гэ­ты ну­мар не прой­дзе. Тут ча­ка­юць лю­дзей пад­рых­та­ва­ных і, што на­зы­ва­ец­ца, пра­ве­ра­ных. Сён­ня дып­ла­ма­ва­ных па­ка­ё­вак у нас рых­туе толь­кі ад­на ўста­но­ва — Мін­скі пра­фе­сій­на-тэх­ніч­ны ка­ледж ганд­лю.

Дру­гі мой зва­нок ака­заў­ся больш уда­лым. Дзяў­чы­на з пры­ем­ным мяк­кім го­ла­сам ад­ка­за­ла, што па­са­да, якая мя­не ці­ка­віць, ёсць, а мой уз­рост (а я ўжо ад­ра­зу, «з па­ро­га» вы­ра­шы­ла пра яго ска­заць, каб час дар­ма не губ­ляць) яе не пу­жае.

— Тэ­ле­фон­ныя раз­мо­вы — гэ­та доб­ра, але па­гля­дзець на вас я так­са­ма ха­чу. Ча­каю заўт­ра ў пер­шай па­ло­ве дня, — пра­па­на­ва­лі на там кан­цы про­ва­ду.

Мя­не запрасілі на гу­тар­ку ў трох­зор­ка­вую гас­ці­ні­цу.

«Дып­лом не па­тра­бу­ем»

На пер­шым па­вер­се гас­ці­ні­цы мя­не су­стрэ­ла вет­лі­вы ме­не­джар і правяла ў свой ка­бі­нет. У ліф­це яна за­пы­та­ла­ся, ад­куль я, чым зай­ма­ю­ся, і больш ма­ім «мі­ну­лым жыц­цём» не ці­ка­ві­ла­ся.

— Пра­цоў­ны гра­фік — два дні праз два. Пер­шы дзень вы пра­цу­е­це з ся­мі ра­ні­цы да ся­мі ве­ча­ра. Дру­гі дзень атрым­лі­ва­ец­ца ка­рот­кім: з дзе­вя­ці ра­ні­цы да ча­ты­рох га­дзін ве­ча­ра. Трэ­ці дзень — вы­хо­дзі­це ў нач­ную зме­ну, з ся­мі ве­ча­ра да ся­мі ра­ні­цы, — ад­ра­зу па­ча­ла ўво­дзіць у курс спра­вы прад­стаў­ні­ца гас­ці­ні­цы.

Гра­фік, уво­гу­ле, ня­дрэн­ны, ад­нак ёсць адзін ню­анс. Вы­хад­ны па­чы­на­ец­ца з та­го дня, ка­лі вы прый­шлі з нач­ной зме­ны — у сем га­дзін ра­ні­цы. Дзень атрым­лі­ва­ец­ца раз­бі­тым, а за­слу­жа­ны ад­па­чы­нак не зу­сім поў­ным.

— Ска­жу ад­ра­зу: пра­ца цяж­кая. Бы­вае, з'яз­джае ўвесь па­верх і пры­браць трэ­ба ад­ра­зу ка­ля пят­нац­ца­ці ну­ма­роў! Аб­ме­жа­ван­няў, якія да­ты­чац­ца ўзрос­ту, у нас ня­ма. Пра­цу­юць тут і 18-га­до­выя дзяў­чын­кі, і жан­чы­ны га­доў 50. Га­лоў­нае — спраў­ляц­ца з па­стаў­ле­най за­да­чай. Што да­ты­чыц­ца зар­пла­ты, то раз­ліч­вай­це на 4 міль­ё­ны бе­ла­рус­кіх руб­лёў. Са­мі ра­зу­ме­е­це, дып­лом аб вы­шэй­шай аду­ка­цыі не па­тра­бу­ем.

Да­рэ­чы, па­ка­ёў­кі офі­саў і ква­тэр атрым­лі­ва­юць знач­на больш — ка­ля 7 міль­ё­наў бе­ла­рус­кіх руб­лёў. У гас­ці­ні­цах кла­са «люкс» так­са­ма ін­шыя зар­пла­ты.

«А ў бу­тэль­ку ад віс­кі — сок...»

Каб я да кан­ца зра­зу­ме­ла, хто та­кія па­ка­ёў­кі і што яны ро­бяць, мне пра­па­на­ва­лі да­лу­чыц­ца да Га­лі­ны Іва­наў­ны, пра­фе­сі­я­на­ла сва­ёй спра­вы. Га­лі­на Іва­наў­на пра­цуе па­ка­ёў­кай ужо дзе­сяць га­доў.

— З фор­май у нас тут праб­ле­мы. Гас­ці­ні­ца звы­чай­на не ці­ка­віц­ца па­ме­ра­мі адзен­ня сва­іх су­пра­цоў­ні­каў. За­куп­ля­юць оп­там... Але та­бе мы аба­вяз­ко­ва што-не­будзь пад­бя­ром. І не та­кія ху­дзень­кія тут пра­ца­ва­лі! — ад­ра­зу рас­кры­вае «кар­ты» мая но­вая зна­ё­мая. — Ні­я­кіх ру­жо­вых кал­го­так і высокіх аб­ца­саў. Усё па­він­на быць стро­га!

Фор­му па­абя­ца­лі вы­даць заўт­ра, а па­куль мы ча­ка­ем су­пер­вай­зе­ра. Ён раз­мяр­коў­вае ўсіх па­ка­ё­вак па па­вер­хах і раз­дае «раз­дру­коў­кі». У тых, хто пра­цуе тут даў­но, ёсць свае лю­бі­мыя па­вер­хі, якія не мае пра­ва за­няць «на­ві­чок». Су­пер­вай­зер гэ­та ве­дае і не да­пус­ціць па­мыл­кі. У раз­дру­коў­ках па­зна­ча­ец­ца ну­мар па­коя, тып, час за­ез­ду і вы­ез­ду. Спа­чат­ку пры­бі­ра­юц­ца тыя па­коі, ку­ды вось-вось па­він­ны за­ехаць па­ста­яль­цы, а по­тым — усе ас­тат­нія.

— Па­ка­ёў­ка па­він­на мыць пад­ло­гу, пы­ла­со­сіць, вы­ці­раць пыл, мя­няць па­сцель­ную бя­ліз­ну, пры­маць ну­мар пры вы­ез­дзе клі­ен­таў. На адзін па­кой ад­во­дзіц­ца пры­клад­на 45 хві­лін. Але ўсё за­ле­жыць ад ста­ну, ты­пу і пло­шчы ну­ма­ра. Доб­ра яшчэ за­меж­най мо­вай ва­ло­даць. Ка­лі ты не ве­да­еш яе дас­ка­на­ла, та­ды для па­чат­ку вы­ву­чы фра­зы кштал­ту «Ці ўсё вас за­да­валь­няе? Па­трэб­на што-не­будзь?» — па­дзя­лі­ла­ся Га­лі­на Іва­наў­на.

Рас­ка­за­лі мне і пра тое, што трэ­ба прай­сці ме­ды­цын­скае аб­сле­да­ван­не. Па­ка­ё­вак з за­хвор­ван­ня­мі ор­га­наў ды­хан­ня, сар­дэч­на-са­су­дзіс­тай і нер­во­вай сіс­тэм на пра­цу не возь­муць.

— У ну­ма­рах, да­рэ­чы, ёсць мі­ні-ба­ры. За іх за­ха­ва­насць так­са­ма ад­каз­вае па­ка­ёў­ка, якая аб­слу­гоў­вае па­кой. Бы­вае так, што па­ста­я­лец віс­кі за дзе­вяць­сот ты­сяч вы­пі­вае, а ў пус­тую бу­тэль­ку яб­лыч­ны сок на­лі­вае. Па­ка­ёў­ка па­гля­дзіць — па коль­кас­ці ўсё су­па­дае, а пры больш дбай­най пра­вер­цы вы­яў­ляе пад­ман. Вось та­ды і да­во­дзіц­ца са сва­ёй кі­шэ­ні за «свя­та» клі­ен­та пла­ціць, — раз­га­ва­ры­ла­ся да­свед­ча­ная па­ка­ёў­ка.

Га­лі­на Іва­наў­на зга­да­ла і пра та­кія важ­ныя для па­ка­ёў­кі якас­ці, як сум­лен­насць, вет­лі­васць, ка­му­ні­ка­бель­насць, цярп­лі­васць і ка­рэкт­насць. І, на­пэў­на, з гэ­тым цяж­ка не па­га­дзіц­ца. Тым больш, ка­лі спра­ва да­ты­чыц­ца пра­цы з клі­ен­та­мі, якія па­він­ны за­ха­цець вяр­нуц­ца ў ва­шу гас­ці­ні­цу яшчэ раз.

Ка­ця­ры­на Асмыковіч

 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Гісторыя ваеннага братэрства

Гісторыя ваеннага братэрства

«Нармандыя», што стала Нёманскай.

Рэлігія

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

200 гадоў пад заступніцтвам Пятра і Паўла

Гомельскі кафедральны Свята-Петра-Паўласкі сабор — адзін з самых велічных праваслаўных храмаў Беларусі, адзін з нямногіх помнікаў архітэктуры зрэлага класіцызму, які захаваўся да нашых дзён.