Вы тут

Ні сала, ні грошай


У Кры­ча­ве за­тры­ма­лі ўкра­ін­цаў, якія вез­лі на про­даж паў­то­ны за­ба­ро­не­на­га пра­дук­ту

Піль­насць пра­яві­лі су­пра­цоў­ні­кі кры­чаў­ска­га ад­дзе­ла мі­лі­цыі на транс­пар­це стар­шы сяр­жант Сяр­гей Фед­чан­ка і пра­пар­шчык Сяр­гей Халь­чыц­кі, якія су­пра­ва­джа­лі ды­зель «Су­раж — Кры­чаў». Яшчэ ў Су­ра­жы яны звяр­ну­лі ўва­гу на па­да­зро­ных жан­чы­ну з муж­чы­нам, якія се­лі ў ва­гон з ней­ма­вер­на вя­лі­кім ба­га­жом. Як по­тым вы­свет­лі­ла­ся, 12 вя­ліз­ных гас­па­дар­чых су­мак і по­лі­эты­ле­на­вы па­кет бы­лі цал­кам за­поў­не­ны са­лё­ным і вэн­джа­ным са­лам. Яго там ака­за­ла­ся аж 513 кі­ла­гра­маў. Вось толь­кі не знай­шло­ся да­зволь­ных да­ку­мен­таў на іх пра­воз.

— Вы­свет­лі­ла­ся, што муж­чы­на і яго да­рос­лая дач­ка жы­вуць у Чар­кас­кай воб­лас­ці, — па­ве­да­мі­ла су­пра­цоў­ні­ца ад­дзя­лен­ня ін­фар­ма­цыі і гра­мад­скіх су­вя­зяў УУС Ма­гі­лёў­ска­га абл­вы­кан­ка­ма Юлія Ха­ла­ме­е­ва. — Яны еха­лі з мэ­тай пра­даць са­ла ў Бе­ла­ру­сі. Ве­да­ю­чы, што на тэ­ры­то­рыі на­шай кра­і­ны дзей­ні­чае за­ба­ро­на на ўвоз са­ла з ін­шых кра­ін без да­зво­лу Дэ­парт­амен­та ве­тэ­ры­нар­на­га і хар­чо­ва­га на­гля­ду, яны вы­ра­шы­лі па­спра­ба­ваць шчас­ця праз Ра­сію. Спа­чат­ку даб­ра­лі­ся да Бран­ска, а ад­туль пры­бы­лі ў Су­раж. Па­коль­кі ні­я­кіх ін­шых да­ку­мен­таў, акра­мя сва­іх паш­пар­тоў, яны не ме­лі, на іх быў скла­дзе­ны ад­мі­ніст­ра­цый­ны пра­та­кол, а ба­гаж кан­фіс­ка­ва­ны. Яго пла­ну­ец­ца ўты­лі­за­ваць.

Нэ­лі ЗІ­ГУ­ЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

Больш за 100 прадпрыемстваў прапанавалі вакансіі ў сталіцы

А разам з імі навучанне, сацпакет і нават жыллё.

Эканоміка

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Торф, сапрапель і мінеральная вада: якія перспектывы выкарыстання прыродных багаццяў нашай краіны?

Беларусь — адзін з сусветных лідараў у галіне здабычы і глыбокай перапрацоўкі торфу.

Грамадства

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

Адкрылася турыстычная выстава-кірмаш «Адпачынак-2024»

«Мы зацікаўлены, каб да нас прыязджалі».